паспуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Спусціць усё, многае або ўсіх, многіх. Партызаны сядзелі за гарою, паспускалі ногі ў прыдарожную канаву, адпачывалі пасля марша. Гурскі. За лесам на горцы тры хвоі Стаяць, паспускаўшы галіны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; зак.
1. што. Зрабіць вельмі салёным. Перасаліць суп. Перасаліць агуркі.
2. што. Пасаліць, засаліць усё, многае. Перасаліць усе грыбы.
3. перан. Разм. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым‑н. Перасаліць у жартах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Закласці, змясціць куды‑н. усё, многае. Пазакладаць бялізну ў пральную машыну. // Пра часткі цела. Ахрэм, як і Даніла, пазакладаў рукі ў рукавы свайго кажуха. Баранавых.
2. Адзначыць закладкай патрэбныя старонкі ў кнізе.
3. Закласці чым‑н. усю паверхню прадмета. Пазакладаць сталы кнігамі.
4. Закрыць, загарадзіць чым‑н. усё, многае. Пазакладаць вокны мяшкамі з пяском.
5. Пакласці аснову, пачаць будаўніцтва чаго‑н. Пазакладаць фундамент дамоў.
6. безас. Разм. Пра хваравітае адчуванне ў многіх месцах. — Хлопец, табе што, вушы пазакладала?.. П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазараста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зарасці якой‑н. расліннасцю — пра ўсё, многае. Дарога ішла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль ніхто не ездзіў, і каляіны пазарасталі высокай травой. Чыгрынаў. Травою ярына пазарастала. Корбан.
2. Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. — пра ўсіх, многіх. Светлагаловы хлопчык босы бяжыць да дубровы, страчаецца з мужнымі воінамі, якія пазарасталі бародамі, схуднелі, змарнелі ў цяжкім вандраванні. Бялевіч.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Зажыць, зарубцавацца — пра ўсё, многае. Пазарасталі раны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазво́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; каго-што.
1. Звесці ўніз усіх, многіх. Пазводзіць дзяцей з ганка на двор.
2. Адвесці на другое месца ўсіх, многіх. Пазводзіць коней убок.
3. Зрабіць нерухомым усё, многае. Сутарга пазводзіла ногі.
4. Звесці куды‑н., злучыць, аб’яднаць у што‑н. усіх, многіх. Пазводзіць піянерскія дружыны на плошчу. Пазводзіць палкі ў дывізію. □ Пазводзілі [калгаснікі] каро[ў] у большыя гумны, .. нават вазоў колькі канюшыны абагулілі. Чорны.
5. Знішчыць, перавесці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазводзіць лясы.
6. перан. Збіць з правільнага шляху ўсіх, многіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1. і чаго. Наставіць, паставіць вялікую колькасць чаго‑н. [Трактарыст:] — А ці не лішне мы навазілі таго торфу?.. Гэта ж штабялёў панастаўлялі, што на поле не ўз’едзеш... Палтаран. // Набудаваць многа чаго‑н. Тым часам кончыліся цагляныя будынкі, якіх тут панастаўлялі за апошнія гады, і зноў пачаліся драўляныя хаты. Чыгрынаў.
2. Нацэліць куды‑н. усё, многае. Мы ўсе.. панастаўлялі рулі ўверх і стралялі па самалётах. Марціновіч.
3. Зрабіць стаячым усё, многае. Лётчыкі і тэхнікі селі на два прычэпы, затуліліся, панастаўлялі каўняры. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрапада́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсё, многае. Папрападалі рэчы.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Знікнуць, перастаць існаваць — пра ўсё, многае. Цяпер, калі зірнуць на.. поле, дык яго і не пазнаць: папрападалі межы, а з імі і вузкія шнуры. Колас. [Ева:] — Гляджу, пагладчэлі мае цяляты,.. і лішаі папрападалі. Палтаран.
3. Загінуць, памерці — пра ўсіх, многіх. [Ткачук:] — Бачым, не пройдзем, папрападаем усе. Быкаў. — Шкода ж, папрападаюць малыя, — не здавалася, вяла гаворку пра сваё маці. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзю́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Разм.
1. Здзюбаць усё, многае (пра птушак). Галубы падзюбалі ўсе зярняты.
2. Дзюбаць некаторы час. // перан. Пастукаць. Следчы падзюбаў алоўкам у паперу, кінуў порсткі позірк на Янку. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазмярза́цца, ‑аецца; зак.
Змерзціся, зацвярдзець ад марозу — пра ўсё, многае. — Дык вы, цётка Хіма, спячыце як найбольш хлеба.. і закапайце яго ў снег, а мы прыедзем уночы і забяром. — Дык ён жа там, дзеткі мае, пазмярзаецца. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазя́бліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Узараць пад зябліва ўсё, многае. Я прыкідваў у думках: калі ўдасца купіць каня, то яшчэ і жыта засеем і пазяблім на зіму. Якімовіч.
2. і без дап. Зябліць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)