Пю́пікі ’маладая асака’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне (з кончыкаў маладой асакі дзеці робяць пішчалкі), параўн. нюнькі ’лотаць балотная’ (гл.), зыходным можа быць прасл. *ріра ’пішчалка’, *pipati ’пішчаць, пікаць’, параўн. літ. pypti ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піплі́с: як піпліс ’вельмі бедны’: бачыў яго голага. як піпліса (Bałto-słow. zw. jęz., 81, 1990, 68). Балтыйскі кампанент у бел. фразеалогіі, параўн. літ. kaip pyplys ’тс’ (Букявічуце, тамсама; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 520).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разэ́ля ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад уласнага імя Разэ́ля (ад Разалія), зафіксаванага ў творах Л. Калюгі. Нельга выключыць і магчымы ўплыў літ. rė́zla ’пузаты, чараваты чалавек’, rė̃zlinti ’плесціся, павольна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́жаніца ’парадзіха’ (Нас.; в.-дзв., Шатал.; Мат. Гом.). Да прасл. *rodjen‑ic‑a < *rodъ > род1 (гл.). Адносна праблемных стараж.-рус. рожаница, мн. л. рожаницы гл. Жураўлёў, Язык и миф, 796 (з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэге́ля, рагеля ’від кломлі (рыбалоўная прылада)’ (ТС). Укр. раге́ля ’рэдкая сетка для лоўлі ракаў’. Магчымая сувязь з літ. назвай палазоў для перацягвання бараны ragelės. Параўн. семантыку назваў рыбалоўных прылад полаз (гл. полаз2), сані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стабаро́к, стабаро́чак ‘сцяблінка’ (даўг., Сл. ПЗБ). З літ. stíebas, stãbaras ‘сцябло’ (Сл. ПЗБ, там жа), што найбольш верагодна па лінгвагеаграфічных прычынах. Аднак нельга выключыць і працяг прасл. *stoborъ/*stъbъrъ, гл. стабурчыць. Параўн. стаўбур, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАСІ́ЛЬЕЎ (Канстанцін Аляксеевіч) (3.9.1942, г. Майкоп, Адыгея — 29.10.1976),

рускі жывапісец. Скончыў Казанскае маст. вучылішча (1961). У 1960-я г. працаваў у сюррэаліст. ключы («Струна», «Апостал», «Атамны выбух»). Вядомасць прынеслі работы ў рэаліст. манеры («Рускі віцязь», «Ілья Мурамец вызваляе вязняў», «Плач Яраслаўны», «Аўдоцця-разаначка», «Гусі-лебедзі», «Паўночны арол», «Туга па Радзіме», «Развітанне славянкі», «Нашэсце», «Парад 41-га», партрэт Маршала Сав. Саюза Г.​К.​Жукава, серыя «Вялікія жанчыны Расіі», усе 1970-я г.).

Літ.:

Доронин А. Художник Константин Васильев: Рассказ о творчестве. М., 1985.

Ю.​В.​Бажэнаў.

т. 4, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕЙС ((Weiss) Войцех) (4.5.1875, г. Леорда, Румынія — 7.12.1950),

польскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве (1892—99) у Я.Матэйкі, Л.​Вычулкоўскага; выкладаў там жа (з 1910 праф.). Паслядоўнік рэаліст. традыцый 19 ст., выкарыстоўваў асобныя прыёмы імпрэсіянізму. Пісаў партрэты, жанравыя карціны, пейзажы («Аўтапартрэт з маскамі», 1900, «Дэман», 1904, партрэт Эміліі Фларковай, 1916—17; «Амур», «Венера», 1919; «Мадысткі», 1922; «Сям’я пад арэхам», 1933, і інш.). Стварыў сімвалічную, амаль манахромную кампазіцыю «Маніфест» (1950).

Літ.:

Juszczak W. Młody Weiss. Warszawa, 1979.

І.​М.​Марціновіч.

т. 4, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРНІКО́ЎСКІ (Іван Антонавіч) (1799—1834),

гісторык, вучоны-мовазнавец. Паходзіў са шляхты Ігуменскага пав. Мінскай губ. Скончыў філас. ф-т Віленскага ун-та (1820). Выкладаў сусв. гісторыю ў семінарыі пры Віленскім ун-це. У 1824 з-за «паліт. нядобранадзейнасці» пераведзены ў Казанскі ун-т, дзе выкладаў усх. мовы, стараж. гісторыю і геаграфію. Быў пад наглядам і апякунствам універсітэцкай адміністрацыі. У 1827—30 выкладчык араб. і перс. моў у Казанскай гімназіі. У жн. 1834 арыштаваны па абвінавачанні ў прыналежнасці да антыдзярж. арг-цый і за антыдзярж. прапаганду. Займаўся літ. дзейнасцю.

В.​А.​Гапоненка.

т. 4, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕСЯЛО́ЎСКІ (Мікалай Іванавіч) (ліст. 1848, Масква — 12.4.1918),

рускі археолаг. Праф. (1890). Вывучаў гісторыю і археалогію Сярэдняй Азіі, дзе рабіў раскопкі стараж. гарадоў, у т. л. Афрасіяба. Раскапаў сотні курганоў на Пд і ПдУ Расіі, сярод якіх найбагацейшыя курганы Салоха і Майкопскі. Падрыхтаваў выданне альбома стараж. мячэцей і помнікаў Самарканда. Працаваў у галіне гісторыі рус. навукі.

Тв.:

Памятники дипломатических и торговых сношений Московской Руси с Персией. Т. 1—3. СПб., 1890—98;

Мечети Самарканда. Вып. 1. СПб., 1905.

Літ.:

Записки Восточного отделения Русского археологического общества. Пг., 1921. Т. 25. С. 337—398.

т. 4, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)