◎ *Мяжу́ха, брэсц. мыжу́ха ’сасна, якая расце на адкрытым месцы’ (Сл. ПЗБ). Сёння успрымаецца як роднаснае да мяжи (гл.). Аднак можна меркаваць, што гэта старажытны балтызм. Параўн. літ. medis, лат. mezs ’лес’. Гл. таксама межаву́ха.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)