На́ме́тка1, намё́тка, на́мітка ’доўгі, вузкі кусок палатна, звычайна з каймой ці вышыўкай’, ’накрыццё галавы ў замужніх жанчын у выглядзе рушніка з аздобамі, пакрывала нявесты’ (Шн. 3, Чач., Др., Маш., ТС, Сл. ПЗБ, Жд. 1, Кольб., Грыг., Чуд., Сцяшк., Бяльк., Мат. Гом.), ст.-бел.наметка ’даўняе народнае жаночае накрыццё галавы з доўгага і вузкага палатна, якім перавязвалі галаву. І паколькі палатно было заўсёды белае, то і жанчын звычайна называлі белагаловымі’ (Гарб.), укр.намі́тка, рус.намётка. Паводле Фасмера (3, 41), з на і мета́ть ’кідаць’, літаральна ’накідка’, параўн. на́мятка ’цёплая хустка’ (маст., Сцяшк. Сл.), што, відаць, адлюстроўвае незалежнае больш позняе ўтварэнне. Гл. намёт1.
Наме́тка2 ’пазнавальны знак (напрыклад, на вуху ў авечкі, на лапцы ў гусі)’ (Янк. 1), ’памета’ (рагач., Мат. Гом.). Да наме́ціць, ме́ціць ’памячаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гімна́зія
(польск. gimnazjum < лац. gymnasium, ад гр. gymnasion = месца для гімнастычных практыкаванняў)
агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова з паглыбленым вывучэннем рада прадметаў звычайна гуманітарнага цыклу.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сейл
(англ. sale)
распрадажа тавараў па зніжаных цэнах, якая адбываецца звычайна ў канцы каляндарных сезонаў або з выпадку якіх-н. дзяржаўных або рэлігійных свят.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
экспатрыя́цыя
(с.-лац. expatriatio, ад лац. ех = з + patria = радзіма)
добраахвотнае або прымусовае высяленне каго-н. за межы радзімы, звязанае звычайна з пазбаўленнем грамадзянства.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
на́фта
(польск. nafta < гр. naphtha, ад перс. näft)
мінеральнае масляністае гаручае рэчыва звычайна цёмна-бурага колеру, якое ўжываецца як паліва, а таксама як сыравіна для вырабу бензіну, газы, мазуту і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэма́рка
(фр. remarque = памета)
1) тлумачэнне аўтара да тэксту п’есы (звычайна ў дужках), у якім даецца дадатковая характарыстыка абставін дзеяння, знешняга выгляду і паводзін персанажа;
2) памета на палях кнігі, рукапісу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
séinesgleichenainv такі́ як ён, падо́бны да яго́; падо́бны да сябе́;
er hat nicht ~ яму́ няма́ ро́ўных;
Léute ~ pflégen so zu hándeln лю́дзі, падо́бныя да яго́, звыча́йна так і дзе́йнічаюць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кляймо́, ‑а́; мн. кле́ймы (зліч.2,3,4 кляймы́), кле́ймаў; н.
1. Пячатка, знак, якія ставяцца на вырабах і паказваюць гатунак тавару, назву прадпрыемства і пад. Фабрычнае кляймо. Завадское кляймо. □ Павел сядзеў на нізкім табурэціку і, схіліўшы галаву, разглядаў кляймо фабрыкі на падкладцы капелюша.Шамякін.// Выпалены знак на скуры жывёлы. // Метка, звычайна ў форме літар, выпаленая на целе злачынца (у некаторых дзяржавах і ў Расіі да 1863 года).
2.перан.; чаго або якое. Знак, сведчанне чаго‑н. (звычайна ганебнага). Кляймо забойства. □ Занятак адкладвае на кожнага своеасаблівае кляймо.Бядуля.
3. Прылада, якой кляймуюць.
•••
Каінава кляймо — след злачынства на кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здзе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Дагавор паміж дзвюма асобамі або арганізацыямі аб якіх‑н. узаемных абавязацельствах (звычайна гандлёвых). Гандлёвая здзелка. Зрабіць здзелку. □ Усё ўжо было ўладжана — і цана і парадак куплі-продажу, як раптам тэлеграма: здзелкі не адбудзецца.Быкаў.// Тайнае пагадненне аб якіх‑н. дзеяннях (звычайна нядобрых) на аснове ўзаемнай выгады; змова. Лозунг усенароднага ўстаноўчага схода сам па сабе, асобна ўзяты, ёсць у цяперашні час лозунг манархічнай буржуазіі, лозунг здзелкі паміж буржуазіяй і царскім урадам.Ленін.
•••
Здзелка з сумленнем — учынак супраць уласных перакананняў.
Міравая здзелка — прымірэнне бакоў на любой стадыі судовага працэсу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́маўка, ‑і, ДМ ‑маўцы; Рмн. ‑мавак; ж.
1. Агульнавядомы ўстойлівы выраз, звычайна вобразны, які адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з’яўляецца закончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу. Вандруючы па беларускіх землях, Федароўскі адразу заўважыў, што ў мове беларусаў вельмі часта сустракаюцца дасціпныя слоўцы, яркія прыказкі, прымаўкі, мудрыя выслоўі.Саламевіч.[Бародзіч:] — У нас нават прымаўка пайшла ў народзе: шавец заўсёды без ботаў.Чорны.
2. Фраза, словы, якія часта кім‑н. паўтараюцца; прыгаворка. Любімай прымаўкай кожнага стычынца было: «Барані божа!». Яны ўсе ўжывалі яе калі трэба і калі не трэба.Чарнышэвіч.— Далі прыкурыць немцам як належыць, — скончыў капітан прымаўкай камбрыга.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)