3. Высока скошаная балотная сенажаць, дзе пракосы ляжаць над вадой (Стол.).
□вул. Рышт (і заходняя частка горада за ровам) у г. Слаўгарадзе, ур. Рыштот Бых. (Дэмб. II, 1884, 169).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
перамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.
1. Поспех у змаганні (вайне, баі і пад.). Адгрымелі салюты ў гонар перамогі.Шахавец.І там гараць нямецкія танкі. Вялікая перамога над ворагам.Чорны.І на палях варожых бой Мы перамогай закончым.Танк.// Поспех у працоўным або спартыўным спаборніцтве. Дабіцца перамогі ў сацыялістычным спаборніцтве.// Поспех у ажыццяўленні чаго‑н., дасягнуты ў выніку барацьбы, пераадолення якіх‑н. цяжкасцей. Перамога сацыялістычнага ладу. Перамога справы міру. Вытворчыя перамогі.
2. Поўны поспех, трыумф. Перамога ідэй ленінізма.
•••
Пірава перамога — перамога, здабытая вялікімі ахвярамі і таму роўная паражэнню (ад гістарычнай падзеі — перамогі эпірскага цара Піра над рымлянамі, якую ён атрымаў цаной вялікіх ахвяр).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дробна нарэзаная салома, якая ідзе на корм жывёле. Гэта дзядзька Мартын рэзаў сечку на саматужнай сячкарні, — відаць, збіраўся ехаць араць папар.Колас.— З мукой каровы лепш сечку ядуць.Асіпенка.//перан. Пра што‑н., што сваім выглядам напамінае дробна нарэзаную салому. — Гэта ты ад свае бабкі чуў? — страсаючы з-за вушэй валасяную сечку, спытаў Грыцко.Кулакоўскі.З навіслых над зямлёй хмар спачатку сыпанула дробнай сечкай, потым паваліў густы мокры снег.Дзенісевіч.Трактары шнуруюць Над Арэсай-рэчкай, Сякуць плугам, дыскам Торфішча на сечку.Купала.
2. Драблёныя крупы. Аўсяная вечка. Ячная сечка.
3. Прылада для сячэння капусты і пад.; сякач. Жанчыны сечкамі сякуць бадзёра, Як быццам .. выбіваюць такт.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́ла1, ‑ы, ж.
1. Адна з парных касцей чэрапа, размешчаная ніжэй вочніцы над верхняй сківіцай твару, а таксама адпаведная частка твару. Пасля таго, як нарадзілася дзіця, Ірына схуднела. Вочы яе запалі, скулы завастрыліся.Новікаў.Увесь гэты чалавек, выраз яго твару, вострыя скулы, гарачы тон прамовы нечым прываблівалі.«Маладосць».Белы маршчыністы лоб над загарэлымі скуламі шчодра акроплены потам.Брыль.
2.Спец. Выгіб корпуса судна ў тым месцы, дзе борт, закругляючыся, пераходзіць у днішча.
ску́ла2, ‑ы, ж.
Гнойны нарыў, фурункул. Пан доўга ганяўся за зайцамі, крычаў на ўсё горла супраць ветру, вось і села яму скула ў горле.Якімовіч.[Вацік:] — Дык нельга ж цярпець такі боль: скулу трэба выціснуць, а рану загаіць.Баранавых.
•••
Гадзіць як благой (ліхой) скулегл. гадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́піцца, ‑піцца; зак.
Разм. Сабрацца кучай, масай. Скупіліся хмары над лесам.// Сабрацца разам, збіцца ў кучу, стоўпіцца. Павел.. прысеў і грэе рукі над полымем. Усе скупіліся каля яго.Пестрак.Навокал прыбранага ад посуду стала скупіліся госці.Чыгрынаў.
скупі́цца, ‑плю́ся, ‑пі́шся, ‑пі́цца; незак., нашто, зінф. і без дап.
Неахвотна расходаваць, даваць іншым што‑н.; быць празмерна ашчадным. Скупіцца на пачастунак. □ Зайкін скупіўся аплаціць працадні так, як гэта нават дазваляла калгасная капейка.Дуброўскі.Як ні скупіўся [Арцём], як ні шкадаваў, а кожны раз купіць сынку то абаранак, то пернічак.Бядуля.//(звычайназадмоўем). Быць шчодрым на што‑н. Не скупіўся [Галавач] некага пахваліць, нечаму парадавацца.Скрыган.Ванда Адамаўна, у процілегласць мужу, ніколі не скупілася на словы.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трава́, ‑ы; мн. травы, траў; ж.
Расліна з аднагадовымі зялёнымі неадзеравянелымі парасткамі і сцяблом. Сонца яшчэ не схавалася, але раса ўжо густа пакрапіла апавітую тонкай густой сеткай з павуціння высокую траву.Мурашка.Яшчэ над Нёманам Лугі не скошаны, Яшчэ над Нёманам Трава, як шоўк.Шымук.// Зялёнае покрыва зямлі з такіх раслін. Зямля была пакрыта высокімі духмянымі і сакавітымі травамі.В. Вольскі.Сёмка .. падышоў да Петруся і прылёг побач з ім на траву.Брыль.
•••
Трава травой — пра нясмачную яду.
Травой зарасці — тое, што і зарасці (парасці) быллём (гл. зарасці).
Хоць воўк траву ешгл. воўк.
Хоць трава не расці — пра зусім абыякавыя адносіны каго‑н. да чаго‑н.
Цішэй вады, ніжэй травыгл. цішэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Паводле забабонных уяўленняў — уздзейнічаць чарамі, магічнымі прыёмамі на людзей. Матруна ёй [шаптусе] цягала Адзенне, грошы, сала, — Амаль усё занесла, што было, А тая ўсё шаптала, чаравала.Корбан.//надчым і без дап.Разм. Займацца справай, незразумелай, таямнічай для акаляючых. Так і тупаў [Пракоп] па сваіх сотках ды прышчапляў-перапрышчапляў, чараваў, мудраваў сам-насам.Кавалёў.Саня мясіў цеста, узбіваў яечныя жаўткі, абсмажваў бульбяныя кубікі, чараваў над соусам, гатаваў «фірменны» салат з радыскі.Пінчук.
2.перан.; каго-што. Вабіць, захапляць; прыносіць асалоду. Глядзіш на іх [грыбы] — і сэрцу міла, Як бы з іх сходзіць нейка сіла, Цябе чаруе, захапляе, Па жылах радасць разлівае.Колас.На гары высокай, Воддаль ад прысад, Чаравалі вока І палац і сад.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛКАГАЛІ́ЗМ, алкагалізм хранічны,
хвароба, якая ўзнікае ад празмернага і частага ўжывання спіртных напіткаў; выяўляецца ў псіхічнай і фізічнай залежнасці ад алкаголю, сацыяльнай і маральнай дэфармацыі асобы, у псіх., неўралагічных і саматычных расстройствах. Развіваецца часцей у 25—40 гадоў. Адзначаецца і спадчынная схільнасць. Першая стадыя хваробы на фоне працяглага быт. п’янства цягнецца 3—6 гадоў. Характарызуецца стратай ірвотнага рэфлексу, псіх. залежнасцю (неабходнасць спіртнога, каб палепшыць настрой або зняць напружанне), стратай колькаснага кантролю над выпітым, ап’яненнем з частковым забываннем падзей. Асн. асаблівасць другой стадыі — фізічная залежнасць з пахмельным сіндромам, пры якім узнікаюць цяжкія псіх. і самата-вегетатыўныя перажыванні. Каб палепшыць стан, хворы пахмяляецца. Могуць быць і алкагольныя псіхозы. Адзначаны таксама змены асобы з сац. дэградацыяй, парушэннямі ўвагі, памяці. На трэцяй стадыі хворы п’янее ад нязначнай дозы спіртнога, часта пераходзіць на сурагаты. Адсутнічаюць усе формы кантролю, хворы становіцца бесклапотным і лагодным. Узнікаюць неўралагічныя расстройствы, пагаршаецца агульны стан здароўя. Лячэнне: выпрацоўка адмоўнай рэакцыі на алкаголь з дапамогай лякарстваў, псіхатэрапія і інш.
Сістэма барацьбы з п’янствам і алкагалізмам у Рэспубліцы Беларусь уключае комплекс выхаваўчых, санітарна-асветных, адм. і мед. мерапрыемстваў, якія спалучаюцца з мерамі грамадскага і дзярж. ўздзеяння супраць тых, хто не жадае выконваць маральныя і прававыя ўстанаўленні грамадства. Паводле дзеючага заканадаўства асобы, якія ўчынілі ў стане ап’янення правапарушэнні і злачынствы, не вызваляюцца ад адм. ці крымін. адказнасці. Учыненне злачынства ў стане ап’янення лічыцца акалічнасцю, якая абцяжвае адказнасць. Да хранічнага алкаголіка, які ўчыніў злачынства, адначасова з пакараннем за яго суд можа прызначыць яму прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Асоба, якая ў выніку злоўжывання алкаголем ставіць сваю сям’ю ў складанае матэрыяльнае становішча, па рашэнні суда можа быць абмежавана ў дзеяздольнасці, і над ёю ўстанаўляецца апякунства.