ФУКУДЗА́ВА Юкіці (10.1.1835, г. Осака, Японія — 3.2.1901),
японскі мысліцель і публіцыст; адзін з ідэолагаў бурж. рэформ у Японіі ў 19 ст. З 1854 вывучаў еўрап. навукі. У 1858 адкрыў у Эда (цяпер Токіо) «школу зах. навук» (з 1868 школа, з 1890 ун-т Кэйо). У 1860—61, 1861—63, 1867 ажыццявіў паездкі ў Еўропу і ЗША, якія паўплывалі на яго светапогляд. Ў 1879 стаў першым прэзідэнтам Такійскай (Японскай) АН. У 1882 заснаваў штодзённую газ. «Дзідзі сімпо» («Бягучыя падзеі»), у якой прапагандаваў ідэі ліберальных пераўтварэнняў у Японіі. Ідэйны настаўнік «Партыі рэформ», заснаванай у 1882. У сваіх працах адстойваў ідэі бурж. індывідуалізму, грамадз. свабод і гарманічнага сумяшчэння «права» народа і «права» дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́ТРАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна лёгкай прамысловасці па перапрацоўцы пушніна-футравай і аўчыннай сыравіны, вытв-сці футра і футравых вырабаў. Выпускае верхняе адзенне, каўняры, галаўныя ўборы, гаржэткі, паланціны, рукавіцы, абутак з натуральнага і штучнага футра. Найб. развітая Ф.п. у Расіі, Кітаі, Даніі, Францыі, Грэцыі, ЗША.
На Беларусі да 20 ст. мела саматужны сезонны характар. Як фабрычная прам-сць развіваецца з пач. 20 ст. Выкарыстоўваецца мясц. (пушніна дзікіх жывёл і прадукцыя зверагадоўлі) і экспартная сыравіна. Найб. прадпрыемствы Ф.п.: Бабруйская футравая фабрыка, Жлобінская фабрыка штучнага футра, Віцебскі футравы камбінат, прадпрыемствы ў Плешчаніцах, Мінску. У 2000 выпушчана футравых вырабаў з натуральнага футра 87,4 тыс.шт., са штучнага — 392,3 тыс. шт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ПІ (англ. адз. лік hippie),
групы моладзі, якія адмаўляюць некат. каштоўнасці і нормы паводзін сучаснай цывілізацыі ў духу контркультуры. Рух Х. ўзнік у 2-й пал. 1960-х г. у ЗША як мірна-пасіўны пратэст супраць грамадства матэрыяльнага дабрабыту і спажывання, прагматычных каштоўнасцей. Сімвалам руху стала кветка. Х. выступалі за свабоднае, натуральнае жыццё, аб’ядноўваліся ў абшчыны (адна з іх і цяпер дзейнічае ў Капенгагене). У пераносным сэнсе Х. — чалавек, які экстравагантна сябе паводзіць, разбэшчаны і неахайна апрануты. Ужо ў 1960-я г. пачалася камерцыялізацыя контркультуры Х., найперш у модзе.
Літ.:
Забриски Пойнт: [О движении хиппи 60-х гг.: Альманах]. М., 1993;
Рожанский Ф.И. Сленг хиппи: Материалы к словарю. СПб.;
нідэрландскі фізік. Чл. Каралеўскай нідэрл.АН (1982), замежны чл.Нац.АНЗША (1984). Скончыў Утрэхцкі ун-т (1972), дзе і працуе (з 1977 праф.). У 1972—74 у Еўрап. цэнтры ядз. даследаванняў (г. Жэнева, Швейцарыя). Навук. працы па калібровачных тэорыях элементарных часціц, квантавай тэорыі гравітацыі і квантавай хромадынаміцы. Прапанаваў спец. каліброўкі вектарных палёў, прадказаў некат. эфекты электраслабых узаемадзеянняў, атрымаў ацэнкі мас вектарных базонаў. Нобелеўская прэмія 1999 (з М.Вельтманам; гл. Дадатак). Яго імем наз. малая планета.
Тв.:
Рус.пер. — Калибровочные теории сил между элементарными частицами // Успехи физ. наук. 1981. Т. 135, № 3;
Противостояние с бесконечностью // Там жа. 2000. Г. 170, № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРТГО́РНСКАЯ ПАРО́ДАбуйной рагатай жывёлы, шартгорн (ад англ. shorthorn караткарогі),
парода мяснога і малочна-мяснога кірунку. Выведзена ў 18 ст. ў Вялікабрытаніі паляпшэннем мясц. караткарогай жывёлы пры скрыжаванні з галандскімі пародамі. Пашырана ў краінах Еўропы, ЗША, Аўстраліі. Выкарыстоўвалася пры вывядзенні парод бястужаўскай, курганскай, санта-гертруда.
Жывёлы мяснога тыпу маюць далікатную рыхлую канстытуцыю, тулава кампактнае і шырокае, галава і шыя кароткія і шырокія, добра развіта мускулатура. У жывёл малочна-мяснога тыпу тулава падоўжанае, галава лёгкая і сухая, шыя доўгая і тонкая. Рогі кароткія, сустракаецца камоласць Масць чырв., белая, шэрая. Маса быкоў 850—950, кароў 450—570 кг. Скараспелыя. Надой малака за год 3500—4000 кг, тлустасць 3,7—3,9%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРО́ГЕЙМ, Штрохейм (Stroheim) Эрых фон (22.9.1885, Вена — 12.5.1957), амерыканскі кінарэжысёр, акцёр. Атрымаў ваен. адукацыю. З 1909 жыў у ЗША, з 1914 у Галівудзе. Здымаўся ў невял. ролях, быў сцэнарыстам, дэкаратарам. У акцёрскіх і рэжысёрскіх работах спалучаў сарказм, гратэск, сатыру з рэаліст.дакумент. дакладнасцю. Найб. значны фільм — «Прагнасць» (1924). Яго фільмы «Сляпыя мужы» (1918), «Вясёлая ўдава» (1925), «Вясельны марш» (1928) і інш. адметныя цікавасцю да рэзкіх жыццёвых супрацьлегласцей, арыгінальнасцю рэжысёрскага бачання, вастрынёй у абмалёўцы характараў. Зняўся ў фільмах «Вялікая ілюзія» (1937), «Гібралтар» (1938; у сав. пракаце «Сіло шпіянажу»), «Пяць грабніц на шляху ў Каір» (1943), «Сансет бульвар» (1950) і інш. Аўтар шматлікіх сцэнарыяў. Займаўся літ. дзейнасцю.
Літ.:
Королевич В., Аташева П. Эрих Штрогейм. М.; Л., 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУРМАВІ́К,
баявы самалёт, прызначаны для паражэння малапамерных і рухомых наземных (марскіх) цэлей з малых і гранічна малых вышынь. Мае бамбардзіровачнае, ракетнае, артыл. ўзбраенне і бранявую засцярогу. У СССР першы серыйны Ш. — Іл-2 (1939); найб. пашыраны ў Вял.Айч. вайну (выраблена больш за 36 тыс.). Сучасны рас. Ш. Су-25 (1978) мае ўзлётную масу 14,5 т, макс. скорасць 970 км/гадз, практычны паталок 7 км, макс. далёкасць палёту 1250 км; узбраенне — 30-мм двухствольная пушка, ракеты «паветра-зямля» з лазерным навядзеннем, блокі некіруемых ракет і бомбы. З канца 20 ст. на ўзбраенні ВПС некат. інш. краін наступныя Ш.: у ЗША — «Тандэрбалт», у ФРГ і Францыі — «Альфа-Джэт», у Вялікабрытаніі — «Хок».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМАШЫ́ННЫ ГЕНЕРА́ТАР,
электрычны генератар, які пераўтварае мех. энергію вярчэння ў электрычную. Падзяляюцца паводле характару току, які выпрацоўваюць (генератары пераменнага і пастаяннага току; гл.Пераменнага току машына, Пастаяннага току машына), магутнасці, віду ўзбуджэння, і інш. Адрозніваюць сінхронныя генератары і асінхронныя генератары.
Найб. пашыраны сінхронныя Э.г., якія даюць пераменны ток прамысл. частаты (у краінах СНД, Беларусі і большасці краін свету 50 Гц, у ЗША 60 Гц). Выкарыстоўваюцца як асн. крыніца электраэнергіі на цеплавых (цеплагенератары), гідраўлічных (гідрагенератары), атамных і інш. (гл.Магнітагідрадынамічны генератар) электрастанцыях. Э.г. пастаяннага току выкарыстоўваюцца ў якасці аўтаномных крыніц току і ў электрапрыводзе сістэмы «генератар—рухавік» (пракатных станаў, шахтавых пад’ёмных установак, папераробных машын і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎДЫЯЛІ́Т (ад грэч. eudialytos лёгка раскладальны),
мінерал падкласа кальцавых сілікатаў, гідраксід натрыю, кальцыю, жалеза і цырконію, Na4 (Ca, Ce, Ee2+)2 Zr∙[Si6O17] (OH, Cl)2. Часта мае прымесі ітрыю і лантаноідаў (да 7,5%).
Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя або зліўныя агрэгаты, крышталі таблітчастыя, слупкаватыя і інш. Колер малінавы, ружовы. карычнявата-чырвоны. Паўпразрысты. Цв. 5—6. Шчыльн. 2,74—3.07 г/см³. Трапляецца ў сіенітах і звязаных з імі пегматытах. Э. — патэнцыяльная сыравіна на цырконій. Выкарыстоўваецца ў чорнай металургіі (як мадыфікатар сталей). а таксама як іонаабменны матэрыял, у вогнетрывалай кераміцы і інш. Радовішчы ў Расіі (Кольскі п-аў), Тыве. Нарвегіі. Аўстраліі. ЗША, на а-вах Грэнландыя і Мадагаскар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́КАН (Yukon),
плато ў сістэме Унутр. пояса Кардыльераў Паўн. Амерыкі, у ЗША (штат Аляска) і Канадзе. Буйныя масівы з плоскімі вяршынямі (выш. да 1500—2000 м), асобныя тэктанічныя катлавіны. Горныя масівы складзены пераважна з крышт. парод і маладых вулканічных покрываў. Дно катлавін размешчана на выш. 200—500 м, укрыта рыхлымі антрапагенавымі адкладамі. Радовішчы медзі, свінцу, кам. вугалю, нафты, золата. Клімат субарктычны, кантынент., на З больш мяккі. Сярэдняя т-растудз. да -30 °C, ліп. 10—15 °C. Ападкаў да 300 мм за год. Разгалінаваная сетка рэк бас. Юкан і Кускаквім. На тэрасах і прыдалінных схілах да выш. 400 м — хвойныя лясы, вышэй рэдкалессі і гарнатундравая расліннасць.