у беларусаў пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобна да цэбра, але меншых памераў (ёмістасць 15—20 л). Рабілі Р. з кароткіх клёпак, па форме — цыліндрычную ці крыху расшыраную ўверсе. Нярэдка мела ножкі, утвораныя трыма падоўжанымі клёпкамі. Яшчэ 2 больш доўгія клёпкі выступалі зверху і мелі адтуліны, утвараючы вушкі для пяньковай ці лыкавай почапкі. Звычайна ў Р. таўклі параную бульбу і замешвалі паўвадкі корм для свіней. У наш час амаль выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБО́ЭДР (ад ромб + грэч. hedra аснова, грань),
1) від паралелепіпеда (звычайна нахілены), грані якога з’яўляюцца роўнымі ромбамі. Па крайняй меры 2 вяршыні Р. такія, што ўсе прылеглыя да іх вуглы роўныя паміж сабой. Паралелепіпед з’яўляецца Р. тады і толькі тады, калі ён мае вось сіметрыі 3-га парадку; гл.Сіметрыя.
2) Р. у геалогіі — простая форма крышталёў трыганальнай сінганіі (6-граннік з гранямі ў выглядзе ромбаў). Такую форму маюць крышталі шэрагу мінералаў (кальцыт, магнезіт, радахразіт, смітсаніт і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грубія́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Гаварыць грубасці, некультурна абыходзіцца з кім‑н. [Юрка] не вырваўся, не пачаў, як звычайна, грубіяніць, а сцішыўся, і, кусаючы губы, замёр.Карпаў.— Што хачу, тое і раблю. На тое я і гаспадар, — грубіяніў і абражаў палясоўшчыка Андрэй Полаз.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грымірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.
1. Грыміраваць сябе. Тэрміновае пасяджэнне бюро камсамольскай арганізацыі было склікана за сцэнай у невялічкім пакойчыку, дзе звычайна грыміраваліся перад спектаклем верабевіцкія артысты.Грамовіч.//перан.; падкаго. Прымаць выгляд каго‑н. Грыміравацца пад старога.
2.Зал.да грыміраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гуля́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. гуляць (у 1, 2, 4, 5 і 6 знач.).
2. Забавы, танцы, звычайна пад адкрытым небам. Масавае гулянне. □ З вуліцы праз адчыненую фортку ўліваліся ледзь чутныя гукі музыкі — гэта ў парку ўсё яшчэ ішло гулянне.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бары́ш, ‑у, м.
1. Пачастунак пасля куплі-продажу, заключэння здзелкі. Усякі.. торг і сканчэнне торгу звычайна адзначаецца барышом.Колас.
2. Чысты прыбытак ад гандлю або перапродажу. Вялікі барыш абвастрае нястрымную прагнасць яшчэ большага барышу.Маркс.Гонка ўзбраенняў.. прыносіць фантастычныя барышы магнатам капіталу.«ЛіМ».
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асаблі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Не падобны да іншых; не такі, як усе, адметны. [Лялькевічу] хацелася сказаць.. [Сашы] нейкія асаблівыя, надзвычай цёплыя і сардэчныя словы.Шамякін.
2. Больш значны, чым звычайна. Максім з нейкай асаблівай акуратнасцю павесіў на куст складзены і ўсё яшчэ доўгі ру[ч]нік.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апавяда́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. апавядаць.
2. Невялікі мастацкі апавядальны твор, звычайна ў прозе. Гумарыстычнае апавяданне. □ Усё зразумела Даніну яшчэ і таму, што ў апавяданні, якое чытала ім настаўніца, гаварылася пра такіх жа, як ён, дзяцей вясковай беднаты.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абараніцца ад каго‑н., хто назойліва спрабуе напасці (часцей пра жывёл, насякомых). Не абагнацца ад сабак. (У беспрыназоўнікавых канструкцыях з адмоўем выступае таксама ў значэнні мноства). У лесе камароў — не абагнацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кля́мар, ‑а, м.
1.звычайнамн. (кля́мары, ‑аў). Драўляныя пласціны, якія ставяцца з абодвух бакоў сцяны і сцягваюцца жалезнымі прутамі для яе выраўноўвання і мацавання. Узяць сцяну ў клямары.
2.Абл. Спражка на рэмені, папрузе. [Арцыховіч] падперазаўся новай папругай з блішчастым клямарам.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)