артака́рпус

(н.-лац. artocarpus)

дрэва сям. тутавых з буйнымі ядомымі суплоддзямі, пашыранае ў тропіках Азіі, Палінезіі; хлебнае дрэва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артапірэ́нія

(н.-лац. arthopyrenia)

накіпны сумчаты лішайнік сям. плеяспоравых, які расце на кары дуба, вольхі, ліпы, вішні, таполі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артрадэ́смус

(н.-лац. arthrodesmus)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. дэсмідыевых, некаторыя віды якой трапляюцца ў сажалках і азёрах Беларусі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акры́ды

(гр. akris, -idos = саранча)

насякомыя сям. саранчовых атрада прамакрылых; карміцца акрыдамі і дзікім мёдам — галадаць, мізэрна харчавацца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

а́ксірыс

(н.-лац. axyris)

травяністая расліна сям. лебядовых з дробнымі непрыгляднымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў Еўразіі; пустазелле.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адантасхі́зма

(н.-лац. odontoschisma)

пячоначны мох сям. адантасхізмавых, які трапляецца на тарфяністай глебе, гнілой драўніне, зрэдку на камянях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бла́зія

(н.-лац. blasia)

пячоначны мох сям. блазіевых, які расце на вільготнай глебе, каля дарог, у канавах, кар’ерах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бразе́нія

(н.-лац. brasenia)

водная расліна сям. кабомбавых парадку гарлачыкавых, пашыраная ў Азіі, Аўстраліі, Афрыцы і Паўн. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брэйдле́рыя

(н.-лац. breidleria)

лістасцябловы мох сям. гіпнавых, які расце на вільготных лугах, балотах, на глебе ў лясах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ва́льса

(н.-лац. valsa)

сумчаты грыб сям. вальсавых, які развіваецца на галінках і ствалах лісцевых дрэў і кустоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)