выцягнуты ўчастак зямной кары, абмежаваны разрыўнымі пашырэннямі ў выглядзе скідаў (часцей) або ўскідванняў і апушчаны адносна навакольнай паверхні. Бываюць простыя і ступеньчатыя. Утвараюцца пры расцяжэннях зямной кары ў працэсе апускання або ўзняцця яе блокаў. Марфалагічна буйныя грабены часта маюць выгляд апушчэнняў, запоўненых вадой (Байкальскі і Усходне-афрыканскі грабены). Выцягнутыя грабены на некалькі соцень кіламетраў належаць пераважна да рыфтаў. На Беларусі да стараж. (познадэвонскіх) грабенаў належыць Прыпяцкі — частка палеарыфтавай Прыпяцка-Данецкай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕААНТЫКЛІНА́ЛЬ (ад геа... + антыкліналь),
узняты ўчастак зямной кары ў межах геасінклінальнай вобласці (гл.Геасінклінальны пояс). Шыр. 50—150 км, даўж. да 2000 км. Бываюць геаантыкліналі унутр. і перыферыйныя. Унутраныя (інтэрніды) — цэнтр. зона геасінклінальнай сістэмы, абмежаваная прагінамі (напр., геаантыкліналь Вял. Каўказа). Характарызуюцца скарочанай магутнасцю асадкаў, пераважна кіслым саставам магматычных парод. Геаантыкліналі перыферыйныя (бордэрленд, кардыльера) — участкі краявых падняццяў, аддзеленыя ад геасінклінальнай сістэмы прагінам (напр., хрыбет Сьера-Невада на Пд Пірэнейскага п-ва аддзелены ад горнай сістэмы Атласа Міжземным м.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАЯ́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Енісей, у Краснаярскім краі Расіі. Утворана плацінай Краснаярскай ГЭС. Запоўнена ў 1967—70. Пл. 2000 км², аб’ём 73,3 км³, даўж. 388 км, найб.шыр. 15 км, найб.глыб. 105 м. Узровень вады ў вадасховішчы вагаецца да 18 м. Прыплацінны ўчастак К.в. вузкі, каньёнападобны, вышэй пашыраецца да 10—15 км. Буйныя залівы ў далінах рэк Дзербіна, Сісім, Сыда і Туба. Суднаходства, лесасплаў, рыбная гаспадарка. Каля плаціны — г. Дзіўнагорск, у зоне выкліньвання падпору гарады Абакан, Мінусінск і г.п. Усць-Абакан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ТАНС ((Nathans) Даніэл) (н. 30.10.1928, г. Уілмінгтан, ЗША),
амерыканскі вірусолаг. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Дэлавэрскі ун-т (1950). Працаваў ва ун-тах Вашынгтонскім і Дж.Хопкінса ў г. Балтымар. Навук. працы па структуры і функцыі генома віруса. Выкарыстаў ферменты рэстрыктазы для даследавання структуры (карціравання) ДНК аднаго з анкагенных вірусаў. Вывучыў працэс яго рэплікацыі і транскрыпцыі, выявіў у яго геноме «анкагенны» ўчастак, атрымаў яго т.зв. эвалюцыйныя мутанты і гібрыды з адэнавірусамі. Нобелеўская прэмія 1978 (разам з Г.Смітам і В.Арберам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.
1. Скончыць сяўбу чаго‑н. Дасеяць жыта.// Пасеяць што‑н. да якога‑н. месца. Дасеяць авёс да дарогі.// Скончыць засейванне якога‑н. участка. Дасеяць насенны ўчастак. Дасеяць яравое поле.
2. Скончыць прасейванне чаго‑н. Дасеяць муку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасыпа́цца, ‑аецца; зак.
1. Засыпацца куды‑н. — пра ўсё, многае. Пясок пазасыпаўся ў чаравікі.
2. Пакрыцца або напоўніцца чым‑н. сыпкім — пра ўсё, многае. [Раман:] — Ямы ад бульбы былі, помніце, тады ў сасн[я]ку, з прыходу. Цяпер, калі дарога на ўчастак пайшла, пазасыпаліся.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́расць, ‑і, ж.
Спец.
1. Загана драўніны, якая заключаецца ў тым, што ўнутры ствала знаходзіцца амярцвелы ўчастак кары і драўніны, які амярцвеў у выніку пашкоджання ствала дрэва.
2. Праслойка мяса ў сале або сала ў мясе.
3. Валакністыя ўтварэнні ў мякаці плода.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́сяч (ганц., Сл. ПЗБ) ’высечаны ўчастак лесу’, рус.посёча ’месца рубкі лесу’ (Сл. Салж.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай па‑ ад *‑sekti > *‑seči з семантыкай выніковасці дзеяння. Роднаснае да пасека, сячы. секчы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСТРАВІ́ТА,
возера ў Беларусі, у Віцебскім раёне, у бас.р. Віцьба, за 10 км на У ад Віцебска. Пл. 0,38 км², даўж. 0,84 км, найб.шыр. 0,79 км, найб.глыб. 8,8 м, даўж. берагавой лініі 28 км. Пл. вадазбору 1,4 км².
Схілы катлавіны выш. 7—8 м, на У да 20 м, стромкія, пад лесам. На З невял. ўчастак сплавінных берагоў і забалочаная пойма. Дно плоскае, прыбярэжная частка пясчаная, глыбей за 1,5 м выслана глеямі. Каля паўд. берага 2 астравы агульнай пл. 0,3 га.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮ́КЕР (ням. Düker ад лац. duco вяду),
напорны ўчастаквадавода, які пракладваюць пад рэчышчам ракі або канала, па дне глыбокай даліны або яра, пад дарогай і інш. перашкодамі для пропуску праз іх воднага патоку. Бываюць калодзежнага (шахтавага) тыпу і крывалінейныя, заглыбленыя і ўкладзеныя па паверхні, жалезабетонныя, бетонныя, стальныя і камбінаваныя. Часам маюць смеццезатрымальныя рашоткі, адстойнікі для акумуляцыі наносаў, затворы для аховы ад высокага ўзроўню вады пры рамонце і інш. Выкарыстоўваюцца ў сістэмах водазабеспячэння і каналізацыі, меліярацыі. гідратэхн. буд-ве і інш.