услы́х, прысл.

Уголас, каб было чутно іншым. Чытаць услых. □ — Ну вось. У добры шлях, — услых пажадала Таня і зайшла ў вагон. Даніленка. Надыходзілі экзамены, выпускнікі ўслых марылі аб будучым, сачылі за аб’явамі ў газетах, выбіралі навучальныя ўстановы. Чарнышэвіч. «Я — камуніст», — думаў.. [Вася] з нейкай асаблівай яснасцю і прашаптаў услых гэтае гордае слова. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ната́цыяI ж. разм. (настаўленне, павучанне) Verwis m -es, -e, Strfpredigt f -, -en; Stndpauke f -, -n;

чыта́ць ната́цыі каму-н. j-m die Leviten [-´vi:-] lesen*; ine Strfpredigt hlten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

prawić

незак. жарт. казаць; прамаўляць;

prawić komplementy — казаць кампліменты;

prawić komu kazania (morały) — чытаць каму маралі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

*Ахвары́цца ’?’, параўн. у Дуніна–Марцінкевіча: «Пад каньмі аж зямля стоніць // «Ахварысь, падзі!» — крычыць…» Няясна. Магчыма, сапсаванае пры рэдагаванні: ахварысь нагадвае польск. foryś (forytarz) < ням. Vorreiter (Брукнер, 126) ’фарэйтар’, якое магло б пры адаптацыі даць хворысь або хвары́сь (з пераносам націску) ’фарэйтар’; тады прыведзены вышэй сказ трэба было б чытаць: «Пад каньмі аж зямля стоніць // А хварысь «Падзі!» крычыць…» Параўн. укр. палес. хво́рищь ’служка, якога саджалі вярхом на каня ў запрэжанай чацвёрцы коней’ (Лысенка, СПГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачот, ст.-бел. почетъ, почтъ, почшть ’вайсковае падраздзяленне’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. poczet, poczt ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67). З прасл. po‑ і ćbt‑, апошняе да li̯sti ’лічыць’ (< &7-// < даслав. *kitö, *kei̯i‑tet або *skito, *skei̯t‑tei, роднасных да лат. skietu, slfist ’меркаваць’, літ. skaityti ’лічыць, чытаць’, ст.-інд. cėtati ’назірае, думае, пазнае, разумее’ (Бернекер, 1, 175; Брукнер, 83; Махэк₂, 104; Фасмер, 4, 374; Трубачоў, Эт. сл., 4, 119). Гл. таксама по́чэт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МУРА́ШКАЎЦЫ, евангельскія хрысціяне святыя сіяністы,

рэлігійная секта. Узнікла ў канцы 1920-х г. у Зах. Беларусі. Назва ад імя заснавальніка Івана Мурашкі, які абвясціў сябе прарокам ад бога і стаў прапаведаваць канец свету і страшны суд. Члены секты павінны былі выконваць запаведзі Майсея, святкаваць суботу і нядзелю, не спажываць мяса, не галіць бараду, не чытаць свецкую л-ру, не мець зносін з іншаверцамі. У 1936 Мурашка заснаваў каля г. Сарны Валынскага ваяв. рэліг. камуну «Новы Іерусалім». У 2-й пал. 1930-х г. М. было каля 800—1000 чал. У 1938, забраўшы касу, Мурашка з жонкай уцёк у Аргенціну. Пасля Вял. Айч. вайны найб. актыўныя «апосталы» секты стварылі новыя «сіёны» ў Антопальскім, Высокаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім р-нах. У 1951 секта перайменавана ў царкву св. Тройцы, аднак ніколі не рэгістравалася. Да 1953 усе «сіёны» разагнаны, многія члены секты арыштаваны і асуджаны. Вернікі раз’ехаліся па Малдавіі, Грузіі, Казахстане, Краснадарскім краі. У Беларусі засталіся адзінкі М., якія не маюць сваёй арг-цыі, але выконваюць веравучэнне і абрады секты, часам наведваюць малітоўныя сходы пяцідзесятнікаў і адвентыстаў, радзей баптыстаў.

Літ.:

Камейша Б.И. Кто такие мурашковцы. Мн., 1970.

Б.​І.​Камейша.

т. 11, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нравоуче́ние ср. (мораль) мара́ль, -лі ж.; (наставление) навуча́нне, -ння ср., павуча́нне, -ння ср.; (нотация) ната́цыя, -цыі ж.;

нравоуче́ние в ба́сне мара́ль у ба́йцы;

чита́ть нравоуче́ния чыта́ць ната́цыі (мара́ль);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашчэ́пак, ‑пка, м.

Разм. Кавалак чаго‑н., які адкалоўся, адшчапіўся ад большага кавалка. У адной руцэ [першабытныя людзі] трымаюць вялікі кавалак мяса, а ў другой — тонкі і востры ашчэпак крэменю. В. Вольскі. // Кавалачак чаго‑н. разбітага. Ашчэпкі пасуды — работа выдатных калхідскіх ганчароў і керамікаў; манеты Аляксандра Македонскага, Нерона, Мітрыдата — па гэтым можна чытаць гісторыю Калхіды. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспаку́шаны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае вопыту, ведаў; недасведчаны. Чорная рэакцыя націскае ўсё мацней. Як ад аб’ецца яна на сходзе вясковых настаўнікаў, на іх настроі? Ці не пагоніць страху і ці не астудзіць яна гарачых парываў неспакушаных у барацьбе таварышаў. Колас. Неспакушаныя ў літаратуры, .. [недасведчаныя людзі] думаюць, што байку так жа лёгка пісаць, як чытаць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мара́ль

(фр. morale, ад лац. moralis = які датычыць звычаяў)

1) сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей у грамадстве (напр. м. узаемаадносін);

2) павучальны вывад з чаго-н. (напр. м. байкі);

3) перан. павучанне, настаўленне (напр. чытаць м.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)