балабо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Звінець, гучэць.

2. перан. Балбатаць, малоць лухту. Гаворкі ўжо людскае [у Пракопа] не будзе: чаўпе, балабоніць, плявузгае, а што да чаго — не разбярэш. Вітка. // У адносінах да чаго‑н., што ўтварае гукі. [Грачова:] — Бухгалтар!.. Выходзіш з дому, дык радыё выключай. У мяне сваё ёсць... Што яно мне тут увесь дзень балабоніць! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРОЦІСТАЯ́ННІ ПЛАНЕ́Т,

становішчы планет, у якіх яны відаць з Зямлі ў напрамках, процілеглых Сонцу. Маюць месца толькі для т.зв. верхніх планет, арбіты якіх знаходзяцца па-за арбітай Зямлі, — Марса, Юпітэра і інш. Пры П.п. назіраецца адваротны рух планет з прычыны іх меншай, чым у Зямлі, вуглавой скорасці ў адносінах да Сонца. Гл. таксама Канфігурацыі планет, Вялікае процістаянне Марса.

т. 13, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЯ́НЫ,

горная краіна ў Паўд. Сібіры ў Расіі. Распасціраецца ад Усх. Алтая, Абаканскага хр. і Кузнецкага Алатау на З амаль да воз. Байкал на У. Складаецца з шматлікіх хрыбтоў, якія ўтвараюць выгнутую на Пн дугу. Паміж хрыбтамі замкнёныя катлавіны. Найвыш. пункт г. Мунку-Сардык (3491 м). У араграфічных адносінах падзяляюцца на 2 горныя сістэмы: Заходні Саян і Усходні Саян.

т. 14, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВАЕ́ННА-МАРСКІ́ АРХІ́Ў (ЦВМА),

навукова-даследчая ўстанова і сховішча дакументаў ВМФ Расіі з 1941. Засн. ў 1938. Знаходзіцца ў г. Гатчына Ленінградскай вобл. Працуе на правах аддзела Гал. штаба ВМФ і з’яўляецца гал. архівам у адносінах да інш. флатоў. У 5124 фондах ВМФ (1999) больш за 2,2 млн. архіўных спраў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў навук. і практычных мэтах.

т. 17, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наблі́зіцца, ‑бліжуся, ‑блізішся, ‑блізіцца; зак.

1. да каго-чаго і без дап. Рухаючыся, перамясціцца на больш блізкую адлегласць у адносінах да каго‑, чаго‑н. Наблізіцца да стала. Наблізіцца да будынка. □ Камендант наблізіўся да Арцёма, расшпіліў кабуру. Бажко. Хутка атрад наблізіўся да.. штаба брыгады. Сіняўскі. Усе прытаіліся і, калі паляўнічыя наблізіліся, хлапчукі пачулі голае Лёні. Ваданосаў. // без дап. Стаць больш блізкім у прасторавых адносінах. Станцыя наблізілася зусім нечакана. Гамолка.

2. Стаць больш блізкім па часу. Пакуль [Дубіцкія] павялі парадак у хаце, наблізіўся вечар. Чарнышэвіч. Праз два дні наблізіліся баі. Грахоўскі. Наблізілася старасць — захацелася адпачынку. Пестрак.

3. Стаць больш чутным. Лёгкія крокі неўзабаве наблізіліся да дзвярэй, у якія выйшла дзяўчына. Мурашка. Трэск галля наблізіўся, і Тоня крыкнула: — Стой! Хто ідзе?.. Шчарбатаў.

4. Стаць блізкім або бліжэй да каго‑, чаго‑н. Наблізіцца да народных мас.

5. Стаць падобным на каго‑, што‑н. Наблізіцца да ідэалу. Наблізіцца да сусветных стандартаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сва́ха ‘свацця’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Скарбы, З нар. сл.), ‘адна з сваячак маладога’ (Бір. дыс.), ‘на вяселлі родзічка з боку маладой у адносінах да родзічаў маладога і наадварот’ (Сл. ПЗБ), сва́хна ‘свацця’ (ТС). Укр., рус. сва́ха, польск. swacha, серб.-харв. рэдк. svaha, балг. сва́ха. Ад *svatja (гл. свацця) з гіпакарыстычным суф. ‑xa(‑cha) (Фасмер, 3, 570; Брукнер, 527; SP, 1, 71). Трубачоў (История терм., 143) указвае на кантамінацыю ў гэтым слове значэнняў ‘жанчына, якая займаецца сватаннем’ і ‘маці мужа ў адносінах да маці маладой і наадварот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злі́тавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Праявіць літасць у адносінах да каго‑н.; змілавацца. Нейкі далёкі бацькаў родзіч.. злітаваўся над удавой і ўладзіў Станіслава ў Асобы Літоўскі корпус, які стаяў у Беластоку. С. Александровіч. [Містэр Пік] страціў пасаду, добра яшчэ, што гаспадар злітаваўся і прыняў яго простым рабочым. Быкаў.

злітава́цца, ‑туецца; зак.

Уст. Спаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Во́рата 1 во́рото ’завеса, пятля для варот’ (Шушк.). Гл. вароты. Адносна марфалагічнага афармлення параўн. чэш. дыял. vráto (н. р. адз. л.) ’створка варот’.

Во́рата 2 ’памылка пры снаванні красён’ (Мат. Гом.). Да *вараціць, варочаць. У семантычных адносінах параўн. вобрацень ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІ́ТРА,

у рэлігіях і міфалогіі Стараж. Ірана, Індыі і Мітані (сучасная паўн. Сірыя) бог святла, сонца, праўды, справядлівасці і дагавору, гарант устаноўленых або абумоўленых адносін у свеце і грамадстве. Увасабляе добразычлівы ў адносінах да чалавека бок боскай існасці. З 1 ст. да н.э. культ М. быў пашыраны на тэр. Рым. дзяржавы, у 5 ст. н.э. выцеснены хрысціянствам; паўплываў на фарміраванне хрысц. догматаў, абрадаў і свят.

Мітра забівае быка. Скульптурная група з Пантыкапея (цяпер Керч).

т. 10, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кампанава́ць 1 ’складаць цэлае з асобных частак’ (ТСБМ). Відавочна, са ст.-польск. komponować ’выдумваць, складаць’, якое з лац. compōnere ’складаць у цэлае’ (Слаўскі, 2, 389).

Кампанава́ць 2 компонова́ті, ’быць у таварыскіх адносінах, вадзіць кампанію’ (ТСБМ; пін., З нар. сл.), кампанавацца ’сябраваць’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), да кампанія (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)