аста́зія астазі́я

(н.-лац. astasia, ад гр. astasia = няўстойлівасць)

1) страта здольнасці стаяць, пераважна ў выніку захворвання нервовай сістэмы (істэрыі 1);

2) аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая пашырана ў паверхневых слаях глею і неглыбокіх вадаёмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

queue

[kju:]

1.

n.

1) чарга́ f.

2) каса́ f. (з валасо́ў)

2.

v.i. (up)

стая́ць у чарзе́; стаць у чаргу́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прыко́л, ‑а, м.

Паля, кол, убітыя ў зямлю (для прычалу, для прывязвання жывёлы і пад.). [З узгорка] сцяжынка крута збягала да ракі ўніз. Там былі прыколы, стаялі лодкі. Лупсякоў.

•••

На прыколе (стаяць, быць) — не выкарыстоўвацца, не быць у эксплуатацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́кам нареч. крю́ком;

стая́ць к. — стоя́ть над душо́й;

гну́цца ~кам — а) гнуть спи́ну; б) пресмыка́ться;

сядзе́ць ~кам — сиде́ть крю́ком над чем-л.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРЭ́ (франц. carré літар. квадрат),

1) са старажытнасці да 2-й пал. 19 ст. баявы парадак пяхоты ў выглядзе квадрата (прамавугольніка), кожны бок якога складаў разгорнуты строй або калону. Вядома ўжо ў стараж. Грэцыі і Рыме, найб. пашырана ў арміях еўрап. краін у часы панавання т.зв. лінейнай тактыкі (17—19 ст.). Магло весці наступленне, ці, спыніўшыся, імгненна перайсці да абароны і адбіваць атакі праціўніка (пераважна конніцы) адначасова з усіх бакоў. Нярэдка мела конніцу і артылерыю. Утворанае з цэлай арміі К. было маларухомым, яго прарыў вёў да поўнага разгрому войск. Рас. палкаводзец П.А.Румянцаў-Задунайскі ўпершыню ўвёў больш эфектыўныя дывізійныя і палкавыя К., а яго паслядоўнік А.В.Сувораў — батальённыя і ротныя. Перастала выкарыстоўвацца ў сувязі з масавым аснашчэннем войск скарастрэльнай наразной зброяй; у рас. арміі адменена ў 1881.

2) Форма пастраення войск па-за боем для правядзення розных мерапрыемстваў і воінскіх рытуалаў, аналагічная баявому К., пры якой складаючыя яго страі стаяць на месцы і павернуты тварам унутр квадрата (прамавугольніка).

т. 8, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЙБО́ЛЬШАГА СПРЫЯ́ННЯ РЭЖЫ́М у міжнародным праве,

адзін з найважнейшых прынцыпаў рэгулявання эканам., у т. л. гандл-, адносін паміж дзяржавамі. Кожная з дагаворных дзяржаў абавязваецца даваць другой такія ж правы і прывілеі ў пэўнай галіне іх узаемаадносін, якія яна ўжо дала трэцяй дзяржаве. Гэта выяўляецца ў правілах вядзення знешнегандлёвых аперацый, у т. л. пры ўстанаўленні мытных плацяжоў і збораў, што спаганяюцца пры ўвозе і вывазе тавараў. У гандл. дагаворах і пагадненнях звычайна пералічваюцца ўмовы, на якія не распаўсюджваецца Н.с.р., у іх ліку перадумовы, што вынікаюць з удзелу кожнага з дагаворных бакоў у мытных саюзах, зонах свабоднага гандлю і інш. формах рэгіянальнай эканам. інтэграцыі (напр., Н.с.р., што існуе ў Беларусі з краінамі СНД), а таксама розныя прывілеі, якія адзін з дагаворных бакоў дасць на падставе міжнар. пагадненняў краінам, што стаяць на шляху развіцця, або любой суседняй краіне для палягчэння прыгранічнага (прыбярэжнага) гандлю. Н.с.р. — адна з цэнтр. задач лібералізацыі знешняга гандлю, абвешчаных пры стварэнні ў 1994 Сусветнай гандлёвай арганізацыі (Беларусь атрымала ў ёй статус наглядальніка).

т. 11, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kamperen vi

1) стая́ць ла́герам

2) жыць у пала́тцы; жыць у прымітыўных умо́вах [без выго́д]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nwurzeln vi (s) пуска́ць карані́, узя́цца (расці);

wie ngewurzelt sthen* стая́ць як уко́паны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usguck m -(e)s, -e вартаўні́чая вы́шка, назіра́льны пост;

~ hlten* стая́ць на ва́рце

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usharren vi цярплі́ва чака́ць; вы́трымаць;

auf inem Stndpunkt ~ сто́йка стая́ць на сваі́м, упа́рціцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)