niż barometryczny — бараметрычная дэпрэсія; бараметрычны мінімум; цыклон
II
чым; як;
lepiej późno niż nigdy — лепш позна, як (чым) ніколі;
jesteś starszy niż ja — ты старэйшы за мяне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ператока1 (перэпюка) ’пратока’ (ТС), піряток(а) ’тс’ (Юрч. СНЛ), укр.перетік ’тс’, рус.переток ’праточная лужа, ручаёк’, польск.przetok ’вузкі пас вады паміж двума берагамі’, славац.prielok ’плынь, працяканне’, славен.pretok ’пратока, рукаў ракі, рэчышча’, pretoka ’канава, па якой вада цячэ на млын’. Узыходзяць да прасл.*per‑tekii, — рус.перетечь, перетекать ’цячы праз што-небудзь’, польск.przeciekać ’працякаць, прасочвацца’, серб.-харв.npemėhu ’перацячы, пераліцца’, славен.ргеіесі ’прабегчы, праходзіць (пра час)’. Да пера- і іршы (гл.).
Ператока2 ’старэйшы ў зграі звяроў’ (Мядзв.), ’гуска ва ўзросце да I года’ (паўн.-усх., КЭС), ператопка, пірапючка ’аднагадовая авечка’ (Бяльк.). Рус.дыял.перетока ’авечка, што на год ці болей засталася без ягняці’, ’гусь, якая не нясецца’, лац.переток ’тс’ (паляўнічае) переток, перетока ’воўк. ваўчыха, што перазімавалі адну зіму’, ’перагадавалая ліса’, перетоки ’раі пчол, якія болей года таму аддзяліліся’. Да пера- (гл.) і ‑такси якое генетычна можна звязаць з казах., кірг.taktu ’аднагадовы баран’, тур.tokiu ’аднагадовае ягнё’, tok насычаны’, ’густы’, ’тоўсты’ < аг.-цюрк.toq ’сыты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́пуск, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. напусціць (у 2, 4 і 7 знач.).
2. Частка адзення, якая свабодна звісае, выступае над чым‑н. Кофтачка з напускам. □ Выйшлі ў Галіцу завідна, каб да змяркання быць у школе. Бацька — у сінім суконным пінжаку ў палоску, у карычневых штанах з напускам на боты.Паўлаў.// Навіслая частка капелюша, кепкі. Пасыпаны рабаціннем носік Банадзюка зусім гінуў пад напускам капелюша.Пестрак.// Частка прычоскі, што навісае на лоб. Прычоска з напускам. □ У кабінеце, акрамя старшыні, сядзелі два чалавекі. Адзін быў старэйшы, з напускам валасоў на лоб, а другі — маладзейшы.Ермаловіч.// Частка даху, якая звісае. Дах клетак робіцца з напускам.
3.Спец. Спуск сабак з прывязі на звера ў час палявання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няво́льнік, ‑а, м.
1. Раб, прыгонны. [Музыкант] слухаў расказы аб [радзіме] ад свайго дзеда, некалі вывезенага сюды на караблі нявольнікаў.Лынькоў.Рукамі нявольнікаў насыпаны .. высокі вал, выкананы глыбокія азёры, канавы, напоўненыя вадою, якія абкружаюць палац Радзівіла.Бялевіч.
2. Зняволены. І раптам Ліда Сцяпанаўна зразумела: гоняць [арыштаваных] да супрацьтанкавага рова.. Яна аглянулася, ці няма якой магчымасці ўцячы, але немцы шчыльным ланцугом абкружылі групу нявольнікаў.Шчарбатаў.
3.перан.; чаго. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, уладаю чаго‑н. Нявольнік сваіх пачуццяў. □ Чалавек — не нявольнік прыроды, а яе гаспадар, правільней, старэйшы брат, які бязмежна яе любіць і якому яна аддае ўсё, што можа, са сваіх багаццяў.Клімковіч.Са светлай радасцю і з незразумелай трывогай я ўбачыў, што раблюся нявольнікам гэтай чароўнай паненкі.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́хнік, ‑а, м.
1. Спецыяліст у якой‑н. галіне тэхнікі з сярэдняй тэхнічнай адукацыяй. Інжынеры і тэхнікі. Тэхнік-электрык. □ Ля станка сабраліся тэхнолагі, інжынеры, тэхнікі. Зараз пачнецца выпрабаванне.Асіпенка.
2. Чалавек, які працуе ў галіне тэхнікі. Глядзеў Сяргей перад сабой уніз, дзе стаялі лётчыкі, матарысты, тэхнікі.Лынькоў.// Пра работніка з сярэдняй адукацыяй у некаторых іншых галінах. Тэхнік-статыст. Тэхнік-лесавод.//Разм. Навучэнец тэхнічнай навучальнай установы. Старэйшы сын фізік, а малодшы — тэхнік.
3. Чалавек, які валодае высокай тэхнікай, высокім майстэрствам у якой‑н. справе, мастацтве. Для натуршчыцы «Джаконды» Леанарда да Вінчы вынайшаў і змайстраваў уласнымі рукамі многа цікавых прылад працы. Большасць з іх вядома сучасным тэхнікам і заслужыла высокай адзнакі.Матрунёнак.
•••
Зубны тэхнік — спецыяліст, які робіць зубныя пратэзы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
boss
I[bɔs]1.
n.
1) гаспада́р -а́, нагля́дчык -а m., старэ́йшы працаўні́к; ма́йстра -ы m.
2) нача́льнік, бос -а m.
2.
v.t.
быць гаспадаро́м; кірава́ць, зага́дваць
3.
adj.
гало́ўны; вяду́чы; кіру́ючы
II[bɔs]1.
n.
1) рэлье́фны арна́мэнт са срэ́бра, слано́вае ко́сьці
2) гуз -а m.; вы́пукласьць f.
3) Geol. ку́пальная структу́ра
2.
v.t.
упрыго́жваць рэлье́фным арнамэ́нтам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МІКАЛА́Й II (18.5.1868, Царскае Сяло, цяпер г. Пушкін, Расія — 17.7.1918),
апошні расійскі імператар [1894—17]. З дынастыі Раманавых. Старэйшы сын Аляксандра III. Ганаровы чл.Пецярб.АН (1878). Палкоўнік. Яго праўленне супала з імклівым прамысл.-эканам.
развіццём краіны. Як прыхільнік непарушнасці самаўладдзя ва ўнутр. палітыцы рабіў стаўку на спалучэнне рэпрэсіўнай дзейнасці з «паліцэйскім сацыялізмам» (гл.Зубатаўшчына). Пры ім у 1895—97 праведзена грашовая рэформа (гл. ў арт.Вітэ С.Ю.), у 1897 — усерасійскі перапіс насельніцтва; у 1896 Расія атрымала канцэсію на буд-ва і эксплуатацыю кітайскай усх. чыгункі, у 1898 — на 25 гадоў парты Порт-Артур, Таліенван. Рус.-яп. вайна 1904—05 скончылася паражэннем Расіі, што стала адной з прычын рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. У ходзе рэвалюцыі прыняты Маніфест 17 кастрычніка 1905, дзе былі абвешчаны паліт. свабоды, дазвалялася ствараць паліт. партыі. Былі ўтвораны заканадаўчая Дзяржаўная дума, урадавы орган — Савет Міністраў. М. II санкцыяніраваў правядзенне шэрагу рэформ, у т. л.Сталыпінскай аграрнай рэформы. У 1911 у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губ. і на Правабярэжнай Украіне ўведзены земствы (земская рэформа ў Віленскай і Гродзенскай губ. адкладвалася з-за боязі ўзмацнення тут уплыву польскіх землеўладальнікаў). Урад М. II не перашкаджаў распальванню нацыяналізму і шавінізму (гл.«Саюз рускага народа», «Саюз Міхаіла Архангела»). Знешняя палітыка арыентавалася на саюз з Германіяй (гл.Б’ёркскі дагавор). У 1907 Расія стала чл.Антанты, у складзе якой уступіла ў 1-ю сусв. вайну 1914—18. У жн. 1915 М. II узяў на сябе вярх. галоўнакамандаванне ўзбр. сіламі Расіі і выехаў у Стаўку (размяшчалася ў Магілёве). У час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 15 сак. М. II адрокся ад трона, 21 сак. арыштаваны Часовым урадам і адпраўлены ў Табольск, пасля Кастр.рэв. 1917 — у Екацярынбург. Паводле пастановы прэзідыума Уральскага абл. Савета ў ноч на 17.7.1918 разам з усёй сям’ёй і слугамі расстраляны чэкістамі. У 1998 астанкі М. II і яго сям’і перапахаваны ў Петрапаўлаўскім саборы Санкт-Пецярбурга.
Літ.:
Бьюкенен Дж. Мемуары дипломата: Пер. с англ. 2 изд. М., 1991;
Воейков В.Н. С царем и без царя: Воспоминания последнего дворцового коменданта государя императора Николая II. М., 1995;
Ольденбург С.С. Царствование императора Николая II. М., 1992;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
таргану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.каго-што. Рэзкім рухам пацягнуць за што‑н., штурхануць. Машыніст Андрэй Беражкоў таргануў за прывод сігнала, пасунуў рэгулятар назад і ўключыў тармазы.Васілёнак.Старэйшы з хлопчыкаў, якога звалі Валерый і які сядзеў цяпер побач з Зінай, таргануў яе за руку і нешта ёй сказаў паціху.Кавалёў.— Не спі ты, дурань! — крыкнуў бацька і балюча таргануў: — Ці замерзнуць хочаш?Гарэцкі./убезас.ужыв.Пры слове конь Сяргея неяк тарганула.Нікановіч.
2.чым. Рабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела. [Марына:] — А зямля?.. Ты ж цэлую граду адхапіў?.. Платон у адказ насмешліва таргануў плячом: чаго ад яго хоча гэтая баба? — і прысеў прымераць цвікі — ці добра яны будуць.Ракітны./ Пра рэзкі неадвольны рух. Лінкевіч усхваляваўся, заморгаў вачыма, таргануў шчакой.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mile[maɪl]n.
1. мі́ля (≈ 1609 м)
2.pl.miles ве́льмі вялі́кая адле́гласць;
We were miles away from home. Мы былі вельмі далёка ад дому.
♦
miles better шмат ле́пей;
miles older намно́га старэ́йшы;
be miles away не зважа́ць, што ро́біцца/гаво́рыцца наво́кал;
go the extra mile прыклада́ць дадатко́выя намага́нні (каб дабіцца пэўнай мэты);
Neither of the parties seems willing to go the extra mile for peace. Здаецца, абодва бакі не жадаюць прыкладаць дадатковых намаганняў дзеля міру.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Vórdermannm -(e)s, -männer
1) які́ стаі́ць напе́радзе (тс.вайск.);
auf ~ stéhen* стая́ць адзі́н за адны́м;
auf ~ tréten* стаць адзі́н за адны́м;
den ~ überspríngen* апярэ́дзіць каго́-н.; атрыма́ць што-н. [дабі́цца чаго́-н.] без чаргі́
2) старэ́йшы (званнем, рангам, пасадай і г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)