бел.спартсмен (гандбол). Майстар спорту міжнар. класа (1992). Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). У складзе каманды СКА (Мінск) уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1990). З 1993 у Германіі (гандбольны клуб «Ленцынггаўзен»).
латвійскі спартсмен (міжнар. шашкі). Міжнар. гросмайстар. Чэмпіён свету (1968—72), уладальнік Кубка свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1974), чэмпіён СССР (1961, 1965—66, 1968, 1970—72, 1975). Пераможца міжнар. турніраў (1962—67, 1969, 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РНА ((Barna) Віктар) (1912—1972),
венгерскі спартсмен (настольны тэніс). Чэмпіён свету 1930, 1932—35 у адзіночным разрадзе, 1929—35 у парных мужчынскіх, 1932, 1935 у парных змешаных, 1929—31, 1933—35, 1938 у камандных спаборніцтвах. З 1939 выступаў за Вялікабрытанію.
нямецкі спартсмен і трэнер (футбол). Чэмпіён свету (1974), Еўропы (1972). Лічыўся адным з лепшых у свеце футбольным абаронцам, у 1972 і 1976 прызнаны лепшым футбалістам Еўропы. Пад кіраўніцтвам Бекенбаўэра каманда ФРГ стала чэмпіёнам свету (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГАЛЁНАК (Дзмітрый Аляксандравіч) (н. 14.12.1971, Мінск),
бел.спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1992). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 500 м (1992, Барселона), чэмпіён свету на дыстанцыі 200 м (1994). Усе поспехі дасягнуты на каноэ-двойцы з А.Масейкавым.
бельгійскі спартсмен (веласпорт, шашэйныя гонкі). Чэмпіён свету сярод аматараў (1964) у асабістым заліку. З 1966 — прафесіянал. Чэмпіён свету (1967, 1971, 1974). Устанавіў рэкорд свету па скорасці (49,431 км за 1 гадз; 1972, Мехіка).