Бале́сць ’хвароба’ (Касп., Шат.). Рус. бо́ле́сть, укр. бо́лість ’тс’, польск. boleść, чэш. bolest і г. д. Слав. bolestь ’хвароба, боль’ (ад bolěti, bolь). Сюды і бале́сны (БРС), бале́сці (мн.) ’хвароба, хваравітасць’ (Сцяц.). Параўн. Слаўскі, 1, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Братэ́рскі ’брацкі’, укр. брате́рський. Запазычанне з польск. braterski ’тс’ (‑r‑ тут захоўваецца ў сувязі з ст.-польск. формай bratr, параўн. Слаўскі, 1, 41; ва ўсх.-слав. мовах форма з ‑r‑ тыпу bratr не існавала, гл. брат).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канто́ра ’калгасная канцылярыя’ (Сцяшк.), ’аддзел прадпрыемства з арганізацыйна-гаспадарчымі функцыямі’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. контора ’тс’, якое з ням. Kontor або з гал. kantoor < франц. comptoir ’бюро’, ’прылавак’ < compter ’лічыць’ (Фасмер, 2, 313; Слаўскі, 2, 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капля́р — сапсаванае капрал (Мал.), якое, відавочна, праз польск. мову запазычана з франц. caporal або ням. Kaporal — абодва з італ. caporale с саро ’галава’, мн. лік сарога; параўн. таксама і с.-лац. caporalis ’капітан’ (Слаўскі, 2, 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карнава́л (ТСБМ) ’перыяд часу ад каляд да масленіцы (Сцяшк.). Запазычанне з франц. carnaval, якое ў сваю чаргу з італ. carnevaleлац. carnem levare ’выдаляць, пазбаўляцца мяса’). Параўн. польск. mięsopust ’пост’ (Брукнер, 220; Слаўскі, 2, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́та ’частка, доля, працэнт’ (ТСБМ, Нас., Касп., КЭС, лаг., Гарэц.). Ст.-бел. квота ’сума грошай, дата’ (з 1680 г.) < польск. kwota ’тс’ (Булыка, Запазыч., 146), якое з с.-лац. quota ’сума грошай’ (Слаўскі, 3, 501–502).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квіта́нцыя ’афіцыйная распіска ў атрыманні ад каго-небудзь грошай або іншых каштоўнасцей’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Ст.-бел. квитация, квитанция ’тс’ (з 1486 г.) < польск. kwitacja ’тс’ < с.-лац. quitacio, quitantia (Булыка, Запазыч., 146; Слаўскі, 3, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кла́мар ’жалезны прэнт з вострымі і загнутымі канцамі’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з польск. klamer ’тс’, якое ў сваю чаргу з ням. Klammer ’тс’. Польск. klamer зафіксавана з XVII ст. (Слаўскі, 2, 195). Параўн. Кюнэ, Poln., 65.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крух ’глыба, камяк зямлі’ (Яшк.). Рус. крух ’тс’, балг. крух ’тс’, ст.-слав. оукроухъ ’кавалак, грудка’, польск. kruch, чэш. kruch, славац. kruch ’тс’. Прасл. kruxъ ’кавал, груда’ генетычна звязана з krušiti (Слаўскі, 3, 165). Гл. крыха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́тневы ’лютаўскі’ (Гарэц.). Паводле гэтага ўтварэння прыметніка можна дапусціць зыходную форму назвы месяца лютага ⁺люцень. Такую форму lucień рэканструюе Слаўскі (4, 362) паводле прыметніка lutniowy і разам з укр. лютень (лютневий) выводзіць праформу lʼut‑ьn‑jь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)