Карнава́л (ТСБМ) ’перыяд часу ад каляд да масленіцы (Сцяшк.). Запазычанне з франц. carnaval, якое ў сваю чаргу з італ. carnevale (з лац. carnem levare ’выдаляць, пазбаўляцца мяса’). Параўн. польск. mięsopust ’пост’ (Брукнер, 220; Слаўскі, 2, 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)