по́свіст, ‑у, М ‑свісце, м.

Асобая манера свісту; свіст. Ты чуеш посвіст? Гэта клічуць сябры нас. Машара. Рэдка калі пачуеш тут дапытлівы цокат вавёркі, вясёлы посвіст сініцы. Паслядовіч. // Пра свісцячыя гукі, якія суправаджаюць хуткі рух чаго‑н. У паветры не сціхаў посвіст куль, а неўзабаве пачулася яшчэ і выццё мін. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

scarcity [ˈskeəsəti] n.

1. недахо́п, дэфіцы́т;

a scarcity of food недахо́п праду́ктаў харчава́ння;

a scarcity of labour дэфіцы́т рабо́чых рук;

a scarcity price павы́шаная цана́ ў час недахо́п у тава́раў

2. рэ́дкасць;

This book is scarcity now. Гэтую кнігу рэдка дзе знойдзеш.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дыхасты́ліс

(н.-лац. dichostylis)

травяністая расліна сям. асаковых з вузкім лісцем, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках; на Беларусі трапляецца рэдка па берагах рэк і азёр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сіе́ла

(н.-лац. siella)

травяністая расліна сям. парасонавых з перыстым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная па ўсім зямным шары; на Беларусі трапляецца рэдка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ве́дама,

1. безас. у знач. вык. Тое, што і вядома (у 1 знач.). Ведама, старому дык і ўлетку холадна. Якімовіч.

2. у знач. часціцы. Ужываецца ў тых выпадках, калі трэба адзначыць, канстатаваць што‑н. [Дзядок:] — Да нас, праўда, рэдка даязджаюць: ведама бездараж, балота. Грахоўскі.

•••

Давесці да ведама гл. давесці ​1.

Прымаць да ведама гл. прымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касаві́ца, ‑ы, ж.

Час касьбы. За колькі дзён да касавіцы Касцы заглянуць на паліцы, Каб малаток знайсці і бабку. Колас. У самую касавіцу выдалася добрае надвор’е, што рэдка бывае, бо звычайна дождж ідзе не тады, як просяць, а як косяць. Якімовіч. // Кашэнне траў, збажыны. Час такі, што жыта красуе, а касавіцу пачынаць ранавата. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазамыка́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Замкнуцца — пра ўсё, многае. Дзверы пазамыкаліся.

2. Замкнуцца, зачыніўшыся дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Старэйшыя ў клуб ходзяць рэдка, пазамыкаюцца і глядзяць дома тэлевізары. Далідовіч.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Злучыцца канцамі — пра ўсё, многае. Правады пазамыкаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяг ​1, ‑у, м. (рэдка).

Бег, рух. Хай бягуць няспынным цягам Дні і ночы, нашы сны. Іверс.

•••

Адным цягам — заложна, без перадышкі, адным намаганнем.

Даць цягу гл. даць.

З цягам часу — праз некаторы час; за пэўны час.

цяг ​2, ‑а, м.

Тое, што і цяж. Ціха дзынкнулі правады. Чалавек зачапіўся, відаць, за цягі блакіроўкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Веслава́ць ’гнаць лодку вяслом, грабці вёсламі’ (Янк. I, БРС, КТС), докш. віслава́ць ’тс’ (Янк. Мат.). Укр. веслова́ти, польск. wiosłować, н.-луж. wjasłowaś, чэш. veslovati, славац. veslovať, славен. vesláti, серб.-харв. вѐслати, макед. весла, балг. весля́, веслувам (рэдка). Наяўнасць суфікса ‑ova‑ ў зах.-слав. мовах дае падставу меркаваць, што бел. (як і ўкр.) веславаць запазычана з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАКЛА́НЫ (Phalacrocoracidae),

птушкі сямейства бакланавых атр. весланогіх, 2 роды, 30 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках. Жывуць на марскіх узбярэжжах, астравах, вял. унутр. вадаёмах. На Беларусі вельмі рэдка трапляецца як залётны від баклан вялікі (Phalacrocorax carbo).

Даўж. 55—92 см, маса да 3 кг. Апярэнне дарослых чорнае. Крылы адносна кароткія, хвост доўгі, шорсткі. Пальцы злучаны плавальнай перапонкай. Добра плаваюць і ныраюць на вял. глыбіню. Гняздуюцца калоніямі. Гнёзды будуюць на скалах, дрэвах, заломах чароту, на роўных берагах. Нясуць 2—4 яйцы. Кормяцца рыбай і ракападобнымі. Шкодзяць рыбнай гаспадарцы. У некаторых раёнах Японіі і Кітая шмат стагоддзяў бакланаў выкарыстоўваюць для лоўлі рыбы. Некаторыя занесены ў Чырв. кнігі МСАП і б. СССР.

Баклан вялікі.

т. 2, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)