сінхро́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца сінхранізмам; адначасовы. Сінхроннае вярчэнне матораў. □ Прынцып сінхроннага, паралельнага раскрыцця псіхалогіі розных людзей ляжыць у аснове кампазіцыі апавядання. Адамовіч.

2. У тэхніцы — заснаваны на прымяненні прынцыпу сінхранізму. Сінхронны рухавік. Сінхронная кіназдымка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матор ’рухавік’ (ТСБМ). З рус. мотор ’тс’ Крукоўскі, Уплыў, 83. Мотар ’тс’ (Сл. ПЗБ) — з польск. motor, якое, як і рус. лексема, запазычана з ням. Motor < франц. moteur < лац. motor ’той, што рухае, закалыхвае’ < movēre ’прыводзіць у рух’ (Фасмер, 2, 664; SWO, 493). Сюды ж маторка ’маторная лодка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), якое з рус. моторка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МОТАРО́ЛЕР (ад мота... + ням. rollen каціць),

разнавіднасць матацыкла. Адрозніваецца коламі малога памеру і спосабам пасадкі вадзіцеля. Мае 2-тактавы аднацыліндравы рухавік, ахаладжэнне паветранае, прымусовае (ад вентылятара). Найб. пашыраны запуск рухавіка ад эл. стартэра. Скорасць да 95 км/гадз. На базе М. створаны 3-колавыя трансп. сродкі грузападымальнасцю да 150 кг.

т. 10, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

газамато́р

(ад газ​1 + матор)

рухавік, які выкарыстоўвае цеплавую энергію газу, што спальваецца ў камеры згарання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэверсі́ўны

(ад лац. reversus = адваротны)

здольны мяняць напрамак руху або вярчэння (напр. р. рухавік, р. вінт).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

турбі́на

(фр. turbine)

рухавік, у якім энергія пары, газу або цячэння вады пераўтвараецца ў механічную работу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БРЭ́СЦКІ ЧЫГУНАЛІЦЕ́ЙНЫ І МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1870—1913 у г. Брэст. У 1879 былі 2 вагранкі, адлівалі чыгунныя вырабы. У 1908 працаваў конны рухавік (5 к.с.), у 1913 — газавы (12 к.с.), рамантавалі с.-г. машыны, рабілі чыгунныя адліўкі. Працавала да 78 чал. (1899). Выраблялі прадукцыі на суму да 12 тыс. руб. (1913).

т. 3, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛУ́ШСКАЯ ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ ФА́БРЫКА.

Дзейнічала ў 1908—13 у маёнтку Глуша Бабруйскага пав. (цяпер рабочы пасёлак у Бабруйскім р-не). Мела паравы рухавік (30 к.с.). У 1908 працавала 50 чал., выраблена дошак на 120 тыс. руб., клёпак і гонты на 9 тыс. руб. 20 рабочых у 1910 вырабілі прадукцыі на 130 тыс. руб.

т. 5, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫ́ЗЕЛЬ ((Diesel) Рудольф Крысціян Карл) (18.3.1858, Парыж — 29.9.1913),

нямецкі інжынер і вынаходнік. Скончыў Вышэйшую політэхн. школу ў г. Мюнхен (1878). Прапанаваў ідэю стварэння рухавіка ўнутр. згарання з самазагараннем вадкага паліва ад сціскання (1892—93). У 1897 стварыў такі рухавік, пазней названы яго імем.

Літ.:

Гумилевский Л.И. Рудольф Дизель. М.; Л., 1938.

Р.Дызель.

т. 6, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́ЧЫЦКІ ЗАВО́Д МЕХАНІ́ЧНАЙ АПРАЦОЎКІ ДРАЎНІ́НЫ.

Дзейнічаў у г. Рэчыца Гомельскай вобл. з 1903 як лесапільнае і фанернае прадпрыемства, з 1911 — з-д мех. апрацоўкі драўніны. З 1908 уваходзіў у акц. т-ва лесафанерных з-даў. Меў паравы рухавік. Вырабляў дошкі, з 1908 альховую клееную фанеру. У 1913 працавала ад 40 да 150 рабочых.

т. 14, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)