тума́н ​1, ‑у, м.

1. Згушчэнне драбнейшых кропелек вады або ледзяных крышталікаў у прыземных слаях атмасферы, што робіць паветра непразрыстым. Над лужком, пад агародамі, бясконцым выбеленым палатном расцягваўся і клубіўся туман, той, што шмат абяцае грыбоў. Ракітны. Ці ж не з табой [сяброўкай] я сустракаўся У полі жніўнаю парой, Калі туман вячэрні слаўся Па свежай пожні пад гарой. Гілевіч. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ. З Нёмана, з шырокіх паплавоў на вёску наплываў бялёсы туман. Шчарбатаў. Стаяў туман, мароз круты. А. Александровіч. // Разм. Непразрыстая заслона дыму, пылу і пад. Махорачны туман. □ Дым чорны, як сажа, велізарнымі клубкамі віўся ўгару і расплываўся туманам. Нікановіч.

2. перан.; які або чаго. Тое, што перашкаджае добра бачыць, што засцілае зрок. Позірк .. [Любін], упаўшы на фотакартку мужа ў зашклёнай рамцы, заслаўся густой пеляной туману. Васілевіч. Што з табою, галубка? Чаму твае вочы Заслаў Слёзны туман? Кірэенка. Вочы .. [Настачкі] завалакліся туманам суму. Бядуля. // Тое, што перашкаджае правільна ўспрымаць і разумець навакольны свет, ацэньваць факты, надзеі. Рэлігійны туман. □ Паслухаць было, што казалі аб .. [Іване] людзі, але нейкі туман пайшоў на дзяўчыну, нічога не бачыла. Брыль. Вірчэўскі ссутуліўся, нахіліўшы наперад галаву, чырвань з твару сышла, вочы моргалі, праганяючы надакучлівы туман хмелю. Хадкевіч. / у вобразным ужыв. Мурам астрожным твой лёс адгароджаны, Дзень твайго шчасця яшчэ не народжаны — Сум туманамі ляжыць. Васілёк.

3. перан. Загадкавасць, няпэўнасць, незразумелае. У тумане будучага. □ Але .. [сын] не знаходзіў адказу, усё было як бы ў нейкім дзіўным тумане. Краўчанка.

•••

Сухі туман — памутненне паветра з-за наяўнасці ў ім дыму, пылу, гару.

Пусціць туман у вочы гл. пусціць.

Туман у вачах у каго — страта здольнасці ясна бачыць, успрымаць, усведамляць падзеі з-за моцнага хвалявання, хваробы і пад.

Туман у галаве ў каго — цяжар у галаве (ад стомленасць хваробы і пад.).

(Як) у тумане — а) няясна, невыразна, цьмяна (бачыць, помніць і пад.); б) няясна ўспрымаючы, разумеючы (жыць, хадзіць і пад.).

тума́н ​2, ‑а, м.

Іранская залатая манета, якая была ў абароце да 1932 г.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Regíster n -s, -

1) рэгі́стр, паказа́льнік; рэе́стр, спіс;

etw. ins ~ éintragen* зано́сіць у спіс [у рэе́стр], рэгістрава́ць;

j-n ins Schwárze ~ bríngen* разм. ачарні́ць, абнясла́віць, абгавары́ць каго́-н.

2) муз. рэгі́стр;

◊

álle ~ zíehen* пусці́ць у ход усе́ сро́дкі;

das sentimentále ~ zíehen* ігра́ць на пачу́ццях;

ein áltes ~ жарт. стара́я карга́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дапусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што і з дадан. дап.

1. Дазволіць прыйсці, увайсці, падысці куды‑н., да каго‑, чаго‑н.; падпусціць. Дапусціць у пакой. □ [Антоненка] думаў толькі аб тым, каб затрымаць бандытаў, не дапусціць іх да Літвінавіч. Шыловіч. // Даць дазвол займацца чым‑н., удзельнічаць у чым‑н. Дапусціць да экзаменаў.

2. Дазволіць што‑н. зрабіць, чаму‑н. адбыцца. — Як вам не брыдка, мужчыны, — звярнуўся Лабановіч да грамады. — Дапусціць, каб людзі крывавілі адзін другога! Колас. // Дазволіць сабе. Дапусціць грубасць. Не дапусціць браку ў сваёй рабоце. Дапусціць памылку. // Дазволіць дайсці да якога‑н. стану. Марыя падалася бліжэй да Веры, каб уцешыць яе, не дапусціць да слёз. Кулакоўскі.

3. Палічыць за магчымае, верагоднае. — Гэта сын ад першай жонкі, — адказаў Шумейка. Спачатку я не паверыў сваім вушам. Не мог дапусціць нават думкі, каб гэты чалавек мог мяняць жонак. Дамашэвіч. // у знач. пабочн. Будзем лічыць магчымым. Дапусцім, усё пойдзе, як трэба.

4. Прыладзіць, падагнаць што‑н. да чаго‑н. так, каб дайшло, шчыльна прыстала. Дапусціць аконную раму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчыні́ць, ‑чыню, ‑чыніш, ‑чыніць; зак., што.

1. Адводзячы, знімаючы або адстаўляючы ўбок тое, чым перакрыты ўваход ці выхад, пройма ў якое‑н. памяшканне, у якую‑н. пасудзіну і пад., зрабіць даступнай унутраную або знешнюю прастору; адкрыць; проціл. зачыніць. Адчыніць хату. □ Вярнуўся Сцёпка з паходу на досвіце, ціхенька адчыніў адрынку, дзе спалі двое меншых яго братоў, Алесь і Юрка. Колас. // Зняць накрыўку; адвесці дзверы і пад. Адчыніць вароты. □ Данік не вытрымаў, узлез з каленьмі на акно, адчыніў фортачку і задрыжаў — не то ад холаду, не то ад голасу жанчыны. Брыль. // Пусціць у памяшканне, даць увайсці каму‑н. [Рыгор] падняўся на ўсходы да свае кватэры і пазваніў. Ніхто не з’яўляўся адчыніць. Гартны.

2. Тое, што і адкрыць (у 3 знач.). Падабраўшы з сваіх «хлопаў» хлапцоў і дзяўчат, [пан Вашамірскі] адчыніў у сябе студыю. Бядуля. [Андрэй:] — Часцей заязджайце, ды, калі можна, кніжак і газетак нам сюды прышліце: на гэту зіму школку думаем адчыніць. Чарот.

•••

Адчыніць дзверы — а) даць шырокую дарогу для свабоднага паступлення куды‑н., стварыць спрыяльныя ўмовы; б) зайсці, наведаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казёл м.

1. заал. Zíegenbock m -(e)s, -böcke; Bock m (тс. перан.);

упа́рты як казёл störrisch, bóckig; störrisch wie ein Ésel; stur wie ein Bock;

2. спарт. Bock m;

◊

з яго́ во́зьмеш як з казла́ малака́ bei ihm ist nichts zu hólen; er taugt zu nichts;

ахвя́рны казёл, казёл адпушчэ́ння разм. Sündenbock m; Prügelknabe m -n, -n;

пусці́ць казла́ ў агаро́д den Bock zum Gärtner máchen;

забіва́ць казла́ разм. Dómino spíelen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

слеза́ сляза́, -зы́ ж.;

◊

крокоди́ловы слёзы кракадзі́лавы слёзы;

проли́ть слезу́ пралі́ць (пусці́ць) слязу́;

осуши́ть слёзы (кому-л.) уце́рці слёзы (каму-небудзь);

сквозь слёзы праз слёзы;

лить слёзы ліць слёзы;

дать во́лю слеза́м даць во́лю сляза́м;

зали́ться слеза́ми залі́цца сляза́мі;

слеза́ми облива́ться сляза́мі абліва́цца;

глота́ть слёзы глыта́ць слёзы;

утопа́ть в слеза́х заліва́цца сляза́мі;

слёзы подступи́ли к го́рлу слёзы падступі́лі да го́рла;

отолью́тся (чьи) слёзы (кому) адалью́цца (чые) слёзы (каму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

łza

ж. сляза;

ze ~mi w oczach — са слязьмі на вачах (у вачах);

nie uronić nawet łzy — і слязы не пусціць;

oczy zaszły mu ~mi — слёзы навярнуліся яму на вочы;

płakać rzewnymi ~mi — плакаць горкімі слязьмі; горка плакаць;

krokodyle łzy — кракадзілавыя слёзы;

czysty jak łza — чысты як сляза

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ségel n -s, - ве́тразь, па́рус;

die ~ híssen [béisetzen, sétzen, áufziehen*] падня́ць [паста́віць, нацягну́ць] ве́тразі;

◊

álle ~ béisetzen перан. пусці́ць у ход усе́ сро́дкі;

die ~ réffen [bérgen*, éinziehen*] зняць [скруці́ць, паме́ншыць] ве́тразі;

die ~ klar máchen падня́ць ве́тразі, падрыхтава́ць су́дна да пла́вання [бо́ю];

únter ~n géhen* плыць пад ве́тразямі;

mit vóllen ~n fáhren* ісці́ на ўсі́х ве́тразях (тс. перан.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Hahn I m -(e)s, Hähne

1) пе́вень

2) саме́ц (птушак);

◊

j-m den róten ~ aufs Dach sétzen пусці́ць каму́-н. чырво́нага пе́ўня (падпаліць);

es kräht kein ~ danách разм. пра гэ́та ўсе даўно́ і ду́маць не ду́маюць; гэ́тым ужо ніхто́ не ціка́віцца;

~ im Kórb sein быць адны́м мужчы́нам у жано́чай кампані́і

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ко́рань (мн. карані́) м., в разн. знач. ко́рень;

рака́ вы́мыла карані́ вярбы́ — река́ вы́мыла ко́рни вербы́;

к. зу́ба — ко́рень зу́ба;

к. сло́ва — ко́рень сло́ва;

здабы́ць к. — мат. извле́чь ко́рень;

○ мы́льны к. — фарм. мы́льный ко́рень;

◊ к. зла — ко́рень зла;

у ~ні — в ко́рне;

на ~ні — на корню́;

пусці́ць карані́ — пусти́ть ко́рни;

вы́рваць з ~нем — вы́рвать с ко́рнем;

пад к. — под ко́рень;

к. жыцця́ — ко́рень жи́зни;

глядзе́ць у к. — смотре́ть в ко́рень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)