Створана ў 1993 у Віцебску на базе футравага камбіната (у 1918—75 — гарбарны з-д). У Вял.Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1949. Дзейнічае сырэйна-фарбавальная і кушнерска-пашывачная вытв-сць. Спецыялізуецца на вырабе шкурак серабрыста-чорнага ліса, норкі, пясца, труса, авечак. Асн.прадукцыя (1996): натуральныя футры і футравыя вырабы (паліто і паўпаліто для дарослых, жаночыя і дзіцячыя паліто, каўняры, галаўныя ўборы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВІЦЕБСКМЭ́БЛЯ»,
акцыянернае т-ва ў Віцебску. Створана ў 1948—50 як мэблевая ф-ка. У 1975—88 у вытв.дрэваапр. аб’яднанні «Віцебскдрэў». З 1988 галаўное прадпрыемства ВА «Віцебскмэбля», з 1992 акц.т-ва «Садружнасць», з 1994 сучасная назва. Дзейнічаюць цэхі: раскроечна-загатоўчы, мэблевыя (2), рамонтна-мех., энергацэх, трансп., склады (2). Асн.прадукцыя (1996): мяккая мэбля, гарнітуры для адпачынку, канапы, тумбачкі пад тэлеапаратуру, корпусная мэбля («сценкі»), шафы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл.Засн. ў 1928 як завод сілікатнай цэглы № 2. У Вял.Айч. вайну разбураны, у 1945 адноўлены. З 1958 сучасная назва. З 1958 і 1970 працуюць 2 тэхнал. лініі вапнавага цэха (часова спынены), з 1971 — сілікатны цэх. Сыравіна: пясок і мел з радовішча Пясчаная Гара, вапну прывозяць з Гродна і Ваўкавыска. Асн.прадукцыя (1998) — сілікатная цэгла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЛЬСКАЯ ДРАЎНІННАМА́САВАЯ І КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКА Дзейнічала з 1885 ва ўрочышчы Куль на р. Уса Мінскага пав.
(цяпер в. Куль у Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл.). Вырабляла драўнінную масу, паперу, белы, буры і шэры кардон. У 1898 мела 2 паравыя машыны (215 к.с.),
3 паравыя катлы, 3 формы для адліўкі кардону, кацёл для перапрацоўкі драўніны. У 1910 працавала 100 рабочых. Прадукцыя збывалася на папяровыя ф-кі Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ ЗАВО́Д ХАРЧО́ВЫХ КАНЦЭНТРА́ТАЎ.
Дзейнічае ў г. Ліда з 1944. Пабудаваны цэхі: у 1950—51 па вытв-сці аўсяных шматкоў «Геркулес», у 1961 — лёгкай кукурузы (з 1972 цэх насыпных канцэнтратаў), у 1967 — па вытв-сці кукурузных палачак. З 1977 вытворчае аб’яднанне «Лідахарчканцэнтратпрам». З 1997 адкрытае акц.т-ва «Лідскія харчовыя канцэнтраты». Асн.прадукцыя (1999): харч. канцэнтраты, вырабы з кукурузы, паўфабрыкаты мучных вырабаў, сухія напіткі, сушаная агародніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ХІМВАЛАКНО́» імя У.І.Леніна.
Створана ў 1975 у Магілёве. У складзе аб’яднання: Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Магілёўскі завод штучнага валакна, з-ды: арган. сінтэзу, поліэфірных нітак, рамонтна-мех., па перапрацоўцы прамысл. сцёкавых вод і апрацоўцы асадку; вытв-сцьсінт. комплексных нітак. Асн.прадукцыя (1999): дыметылтэрафталат, поліэтылентэрафталат, поліэфірныя валокны і ніткі, віскозная тэкст. нітка, віскозная абалонка для сасісак, поліпрапіленавая плёнка, тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАЯ ФА́БРЫКА МАСТА́ЦКІХ ВЫ́РАБАЎ.
Створана ў 1960 на базе вышывальнай арцелі імя Н.Крупскай. Асн.прадукцыя: строчанавышытыя, трыкат. вырабы (жаночыя сукенкі, блузы, касцюмы, спадніцы і інш.) з традыц.бел. арнаментам, сувеніры з саломы і дрэва. Створаны ўчастак па вырабе сувеніраў з ільновалакна (жанравыя кампазіцыі, фігуркі людзей). Працуе апорны пункт па рабоце з майстрамі-надомнікамі.
Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў. К.Арцёменка. Кампазіцыя «Хлеб-соль». 1970-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Пабудаваны ў 1933 у Магілёве як цагельны з-д № 8. У 1946 падзелены на цагельныя з-ды № 7 і № 8. З 1950 камбінат буд. матэрыялаў, з 1972 ВА «Магілёўбудматэрыялы», з 1991 сучасная назва. Асн.прадукцыя (1999): цэгла керамічная (для печаў, унутр. перагародак), пліты бетонныя тратуарныя, пліты фігурныя (для зборных пакрыццяў тратуараў і садова-паркавых дарожак), плітка керамічная глазураваная.
Засн. ў 1924 у Мінску як працоўны калектыў кашалёчнікаў. З 1929 рымарска-галантарэйная ф-ка «Усход». У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1944, пазней рэканструявана і расшырана. З 1994 адкрытае акц.т-ва «Галантэя». Асн.прадукцыя (1999): сумкі жаночыя з натуральных і штучных скур, сумкі дарожныя, спартыўныя, ранцы, рукзакі, чамаданы, вырабы дробнай галантарэі, пальчаткі, рамяні паясныя і гадзіннікавыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д АЎТАМАТЫ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ.
Буд-ва пачата ў 1954 у Мінску. Першы станок выпушчаны ў 1957, аўтаматычная лінія — у 1959. Асн.прадукцыя: аўтаматычныя лініі з металарэзных станкоў, станкі такарныя з вертыкальным шпіндэлем і з лічбава-праграмным кіраваннем, станкі для наразання разьбы, рэзкі труб, паўаўтам. шматшпіндэльныя станкі для дакладных тэхналогій і інш. Выпускае таксама разнастайныя замкі, ключы, адліўкі з чыгуну і інш. Частка прадукцыі экспартуецца.