возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобл., у бас.р. Нарач, за 1,5 км на Пд ад г.п. Мядзел. Пл. 6,25 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 2,4 км, найб.глыб. 5,5 м, даўж. берагавой лініі 15 км. Пл. вадазбору 92,4 км².
Схілы катлавіны выш. 3—6 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, асабліва заходні, які зліваецца з забалочанай поймай і пераходзіць у балота. Мелкаводдзе пясчана-глеістае. Асн. частка ложа выслана сапрапелямі магутнасцю да 8 м. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. ад 150 да 300 м. На ПдУ невял. ўчасткі сплавіны. Водапрыёмнік балотных водаў (упадаюць 10 меліярац. канаў); злучана пратокай з воз. Мястра. Месца адпачынку і турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЧНЫ АЎТАМАТ,
матэматычная мадэль сістэмы, якая пераўтварае дыскрэтную інфармацыю і мае канечны фіксаваны аб’ём памяці; важнейшы від кіравальных і вылічальных сістэм. Мае ўваходны і выхадны каналы і ў кожны дыскрэтны (тактавы) момант часу знаходзіцца ў адным з унутр. станаў з пэўнага канечнага набору (мноства).
У кожны тактавы момант часу на ўваход падаецца некаторы сімвал уваходнага канечнага алфавіта, аўтамат выдае адпаведны выхадны сімвал (вызначаецца функцыяй выхаду) і пераходзіць у інш.ўнутр. стан (вызначаецца функцыяй пераходу). Найб. важныя кірункі тэорыі К.а. — сінтэз надзейных элементаў сістэм і даследаванне паводзін К.а. ў выпадковых асяроддзях; яе метады выкарыстоўваюцца пры праектаванні дыскрэтных прылад і прыстасаванняў, напр., лічбавых ЭВМ, у біялогіі, псіхалогіі і інш.Гл. таксама Аўтаматаў тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАХО́ДНАСЦЬу мове,
уласцівасць дзеяслова кіраваць формай вінавальнага склону назоўніка — прамога дапаўнення, што называе прадмет, на які непасрэдна пераходзіць дзеянне, абазначанае дзеясловам. Напр., «друкаваць газету», «чытаць кнігу». Проціпастаўленне пераходных і непераходных дзеясловаў («сініць» — «сінець», «будаваць» — «будавацца») утварае ў мове грамат. катэгорыю пераходнасці — непераходнасці. П. не мае спец. фармальных сродкаў выражэння ў самім дзеяслове, адзін і той жа дзеяслоў у залежнасці ад свайго значэння можа быць непераходным («паляўнічы кружыў па лесе») і пераходным («вецер кружыў снег у полі»). Усе зваротныя дзеясловы — абавязкова непераходныя, таму што афікс зваротнасці («-ся», «-ца») — былы займеннік «сябе», які і быў прамым дапаўненнем.
Літ.:
Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́МЛЕНАСЦЬу фізіялогіі,
часовае паніжэнне працаздольнасці пад уздзеяннем інтэнсіўнай або працяглай працы. Памяншаецца сіла і трываласць мышцаў, пагаршаюцца каардынацыя рухаў, памяць, павялічваюцца затраты энергіі, запавольваецца хуткасць перапрацоўкі інфармацыі, ускладняецца працэс канцэнтравання і пераключэння ўвагі. Крытэрыі С. — стан фізіял. функцый, колькасныя і якасныя паказчыкі працы. Развіваецца С. напачатку ў розных аддзелах ц. н. с., найперш у клетках кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга, і звязана з парушэннем дынамічнай раўнавагі працэсаў узбуджэння і тармажэння. У мышачнай сістэме ўзнікае ў выніку памяншэння запасаў энергет. рэчываў і назапашвання прадуктаў распаду. Ліквідуецца зменай віду працы, адпачынкам, сном; пры адсутнасці змен пераходзіць у паталаг. стан — ператамленне.
Літ.:
Зинченко В.П., Леонова А.Б., Стрелков Ю.К. Психометрика утомления. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́РВАЧ,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сэрвач, за 18 км на ПнЗ ад г. Докшыцы. Пл. 4,55 км², даўж. 3,8 км, найб.шыр. 2,9 км, найб.глыб. 5,2 м, даўж. берагавой лініі 12,9 км, пл. вадазбору 51,8 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, складаецца з вузкага ўсх. і вял. акруглага зах. плёсаў. Схілы выш. 1—3 м, разараныя, на З невыразныя. Пойма забалочаная, укрыта хмызняком, на Зпераходзіць у забалочаную, парослую лесам нізіну. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі сплавінныя. Дно выслана сапрапелем, на Пн торфам; мелкаводдзе пясчанае. Шыр. паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 15—20 м, пашырана да глыб. 1,5—2 м, падводная — да глыб. 3 м. Упадаюць некалькі ручаёў, выцякае р. Сэрвач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАХАФО́РА (ад грэч. trochos кола + phoros які нясе), ловенаўская лічынка,
мікраскапічная свабодна плаваючая лічынка многашчацінкавых чарвей, сіпункулід, эхіўрыд і некат. малюскаў. Другая назва ад імя швед. заолага С.Ловена, які апісаў Т. ў 1840. Састаўная ч. планктону. Жывуць у акіянскіх водах.
Цела з адным або некалькімі паяскамі раснічак для перамяшчэння. Стрававальная сістэма складаецца са страўніка, сярэдняй і задняй кішкі. Выдзяляльныя органы — протанефрыдыі. На пярэднім полюсе цела знаходзіцца орган пачуццяў — цемянная пласцінка з султанам раснічак і вял. колькасцю клетак. Пры развіцці Т. многашчацінкавых чарвей набывае шчацінкі (параподыі), утвараюцца парныя цэламічныя мяшкі. і лічынка пераходзіць у стадыю метатрахафоры, а ў малюскаў — у велігер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІНА́ЛЬНЫ СТАН,
стан арганізма на мяжы жыцця і смерці. Пры ім яшчэ магчыма рэанімацыя арганізма, а пры адсутнасці эфектыўнага лячэння настае смерць. Да Т.с. адносяцца паміранне і пачатковыя этапы паслярэанімацыйнага перыяду, звязаныя з поўнай дэзарганізацыяй усіх жыццёвых функцый. Уключае перадаганальны стан, тэрмінальную паўзу, агонію, клінічную смерць. Ва ўзнікненні Т.с. асн. ролю адыгрывае гіпаксія з парушэннем метабалізму і расходаваннем энергет. рэсурсаў. У перадаганальным стане — рухальнае ўзбуджэнне, тахікардыя, частае дыханне; потым брадыкардыя, больш рэдкае дыханне, значнае зніжэнне артэрыяльнага ціску, парушэнне свядомасці, кома, знікненне эл. актыўнасці галаўнога мозга. У час тэрмінальнай паўзы (1—4 мін) спыняецца дыханне, знікае рэакцыя зрэнак на святло. Агонія пераходзіць у клінічную, потым у біял. смерць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЮДЫХО́Д,
транспартны сродак высокай праходнасці. Выкарыстоўваецца ва ўмовах бездарожжа, забалочанай мясцовасці, снежнай цаліны, розных перашкод для с.-г. перавозак, буд., вышукальных і інш. работ, у ваен. справе (аўтамабілі, БТР, танкі і інш.«амфібіі»), Бываюць звычайна з гусенічным (гл.Гусенічны ход) або колавым (з усімі вядучымі коламі або са спец. шыракапрофільнымі шынамі) рухачом; плывучыя маюць таксама спец. водны рухач і воданепранікальны корпус, што дае магчымасць пераадольваць водныя перашкоды, пераходзіць з сушы на ваду і наадварот. У сілавую перадачу У. ўваходзяць дадатковыя механізмы, што дазваляюць павялічваць цягавае намаганне.
Усюдыходы: 1 — МВУ-30 на шыракапрофільных колах для ўнясення мінеральных угнаенняў (Мінскі аўтамабільны завод); 2 — «Татра» 813-8×8 з 8 вядучымі коламі (Чэхія).