слоўнік, у якім даецца апісанне значэння, ужывання, паходжання, марфемнай будовы, вымаўлення, напісання слоў. Бываюць адна-, двух- і шматмоўныя (гл.Двухмоўны слоўнік). У аднамоўных тлумачэнне значэння слоў даецца сродкамі той самай мовы. Л.с. ўключаюць і тлумачаць усю агульнаўжывальную лексіку мовы (нарматыўныя тлумачальныя слоўнікі сучаснай літ. мовы; гл.Тлумачальны слоўнік), лексіку твораў таго ці інш. пісьменніка (гл.Слоўнік мовы пісьменніка), лексіку, абмежаваную ў выкарыстанні носьбітамі пэўнай тэрыторыі, гаворкі (гл.Дыялектны слоўнік), лексіку пісьмовых помнікаў пэўнага гіст. перыяду (гл.Гістарычны слоўнік) або словы, запазычаныя з інш. моў (гл.Іншамоўных слоў слоўнік). Л.с. могуць быць прысвечаны высвятленню паходжання слоў той ці інш. мовы або некалькіх роднасных моў адначасова (гл.Этымалагічны слоўнік), правапісу (гл.Арфаграфічны слоўнік), сінанімічным адносінам слоў у лексічнай сістэме мовы (гл.Сінонімаў слоўнік), сістэматызацыі і апісанню ўстойлівых зваротаў мовы (гл.Фразеалагічны слоўнік), марфемнай будове слоў (гл.Марфемны слоўнік). У сукупнасці ўсе Л.с. служаць мэтам апісання і нармалізацыі слоўнікавага складу мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛО́ВА ПРА МЕРКУ́РЫЯ СМАЛЕ́НСКАГА»,
«Аповесць пра Меркурыя Смаленскага», помнік стараж. л-ры ўсх. славян. Узнікла як нар. эпічнае паданне пасля мангола-татарскага нашэсця (верагодна, у 2-й пал. 13—14 ст.), літаратурна апрацавана ў 15 ст. Падставай узнікнення падання паслужыў той факт, што мангола-татары не змаглі заваяваць Смаленскую зямлю і не разрабавалі Смаленск, гэта было вытлумачана заступніцтвам Меркурыя — абаронцы хрысціян ад ворагаў (у яго асобе аб’ядналіся рысы нар. волата і блажэннага). Аповесць блізкая да твораў гіст.-агіяграфічнага жанру, напісана лірычна, усхвалявана, асабліва вылучаюцца маналогі-плачы Смаленскай зямлі па воінах, што загінулі. Твор мясц.паходжання, мова царк.-славянская. Вядома каля 80 спісаў, найб. раннія датуюцца 16 ст. Першая, самая стараж. паводле паходжання, рэдакцыя захавалася ў адзіным спісе 17 ст. «Слова...» адкрыў і даследаваў у 19 ст. Ф.Буслаеў.
Публ.:
Памятники литературы Древней Руси, XIII в. М., 1981.
Літ.:
Белецкий Л.Т. Литературная история повести о Меркурии Смоленском. Пг., 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯДО́Ў Валянцін Васілевіч (н. 21.11.1924, г. Нагінск Маскоўскай вобл., Расія),
расійскі археолаг. Чл.-кар.Рас.АН (1997), ганаровы акад.Лат.АН (1994). Д-ргіст.н. (1970), праф. (1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). З 1954 у Ін-це археалогіі АНСССР (цяпер Рас.АН). Даследуе археалогію і культуру Стараж. Русі, этнагенез славян, этнічную гісторыю балтаў і фіна-уграў. У 1960-я г. правёў разведкі і раскопкі курганоў у Бел. Панямонні. Стварыў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў. Вынікамі ўздзеяння балцкага субстрату тлумачыць вытокі асаблівасцей бел. лінгваэтнічнай супольнасці, якая, на яго думку, аформілася ў 8—12 ст., да пачатку адасаблення беларусаў. Аўтар арт. «Да паходжання беларусаў» (1967), «Этнагенез і станаўленне беларусаў» (2000), манаграфій «Славяне Верхняга Падняпроўя і Падзвіння» (1970), «Доўгія курганы крывічоў» (1974), «Паходжанне і ранняя гісторыя славян» (1979), «Усходнія славяне ў VI—XIII стст.» (1982), «Старажытнаруская народнасць» (1999) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1984, Дзярж. прэмія Расіі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯКО́СНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,
устойлівыя геахімічна пераўтвораныя рэчывы, якія ўзніклі ў выніку сумеснай дзейнасці жывых арганізмаў і абіягенных працэсаў. Да біякосных рэчываў адносяцца вада, атмасфера, тарфы, сапрапелі, каменныя вуглі, нафта, гаручы газ і сланцы, рыфы каралавага паходжання і інш. Утрымліваюць энергію, акумуляваную біясфернай экасістэмай. Тэрмін увёў рус. вучоны У.І.Вярнадскі (1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНУЛЁМА (ад лац. granulum зярнятка + ...ома),
ачаговае разрастанне запаленчага паходжання клетак маладой злучальнай тканкі ў выглядзе невял. вузельчыка. Найчасцей бывае пры інфекц. працэсах (туберкулёз, сіфіліс, праказа, бруцэлёз, тулярэмія, актынамікоз), калагенавых хваробах і на месцы, куды трапілі ў арганізм іншародныя целы. Некаторыя гранулёмы маюць спец. назвы (пры туберкулёзе — бугарок, пры сіфілісе — гума).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФРАДЫЗІЯ́КА,
рэчывы, якія стымулююць палавую цягу і актыўнасць. Традыцыйна гэта сродкі расліннага і жывёльнага паходжання. Сродкі нар. медыцыны: цыбуля, яйкі, сельдэрэй, мёд, шакалад, амбра, гарчыца, крабы, вустрыцы, жэньшэнь, бабровы струмень, залаты корань; фармакалагічныя сродкі: палавыя гармоны, псіхастымулятары, адаптагены. Радзей да афрадызіякаў адносяць эратычныя фатаграфіі, відарысы, кнігі, кіна- і відэафільмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬГІ́МУНТ,
легендарны новагародскі князь. Звесткі пра яго супярэчлівыя. У Хроніцы Быхаўца згадваецца як гальшанскі князь, сыну якога Міндоўгу Гедзімін аддаў у кіраванне Кіеў пасля яго заваявання. У інш. крыніцах паказаны як новагародскі князь жамойцкага паходжання, то называецца сынам Траняты, то Скіргайлы ці Голышы (міфічная асоба). Супярэчлівасць звестак абвяргае яго гіст. сапраўднасць.