БЛАГО́ЕЎ (Дзімітр) (14.6.1856, в. Загорычане, Македонія — 7.5.1924),
дзеяч рэв. руху Балгарыі і Расіі. З 1881 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1883 стварыў Благоева групу. Арганізатар Балг.с.-д.партыі (1901); у 1903 — партыіцеснякоў (у 1919 перайменавана ў кампартыю). Пераклаў на балг. мову шэраг твораў К.Маркса. Працы па філасофіі, палітэканоміі, гісторыі, эстэтыцы, артыкулы пра балг. л-ру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРА́СНАЯ ЛЕ́ТОПИСЬ»,
савецкі гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1922—34 і 1936—37 у Ленінградзе на рус. мове Ін-там гісторыі партыі пры Ленінградскім абкоме ВКП(б). Змяшчаў артыкулы па гісторыі камуніст.партыі, Кастр. рэвалюцыі 1917, успаміны і інш. матэрыялы, якія пераважна адлюстроўвалі гісторыю Ленінградскай парт. арг-цыі, заводаў і фабрык, жыццё і дзейнасць У.І.Леніна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bolter
I[ˈboʊltər]
n.
1) зьбе́глы конь
2) чалаве́к, які́ адыйшо́ў ад свае́па́ртыі
II[ˈboʊltər]
n.
сі́та -а n., машы́на для прасе́йваньня
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
apostate
[əˈpɑ:steɪt]1.
n.
адсту́пнік -а m., адсту́пніца f.; адшчапе́нец -ца m., адшчапе́нка f.
2.
adj.
адсту́пніцкі, адшчапе́нскі, няве́рны сваёй па́ртыі, рэлі́гіі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
апазіцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які сведчыць аб адмоўных адносінах да каго‑, чаго‑н., аб нязгодзе з чым‑н. Апазіцыйныя настроі.
2. Які мае адносіны да апазіцыі; складае апазіцыю (у 2 знач.). Апазіцыйныя партыі. Апазіцыйны блок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́дэр, ‑а, м.
1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад. Лідэры парламенцкіх фракцый.
2. Той, хто ідзе першым у якім‑н. спаборніцтва.
3.Спец. Назва лёгкага крэйсера ці эскадранага мінаносца ў кільватэрнай калоне.
[Ад англ. leader — вядучы, кіраўнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марксі́сцка-ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да марксізма-ленінізма; які адлюстроўвае прынцыпы марксізма-ленінізма. Камуністы Злучаных Штатаў настойліва змагаюцца за захаванне партыі, за ўмацаванне адзінства яе радоў на аснове выпрабаваных марксісцка-ленінскіх прынцыпаў.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэртма́йстар, ‑а, м.
1. Першы скрыпач — саліст сімфанічнага або опернага аркестра.
2. Музыкант, які ўзначальвае адну са струнных груп аркестра (скрыпак, альтоў, віяланчэлей). Канцэртмайстар скрыпак. Канцэртмайстар віяланчэлей.
3. Піяніст-акампаніятар, які развучвае партыі са спевакамі.
[Ням. Konzertmeister.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыміры́масць, ‑і, ж.
Уласцівасць непрымірымага. Непрымірымасць класавых супярэчнасцей.// Непрымірымыя адносіны да каго‑, чаго‑н. — Новыя рашэнні партыі маюць яшчэ і тое.. значэнне, што яны актывізавалі ў людзей непрымірымасць да ўсякіх непаладкаў, да фальшы, фармалізму.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРУГІ́ З’ЕЗД КПЗБ.
Адбыўся 8—18.5.1935 у в. Сляпянка каля Мінска (цяпер у межах горада). У рабоце з’езда ўдзельнічалі 57 чал., у т. л. 21 дэлегат з рашаючым і 13 з дарадчым голасам ад 3327 членаў партыі Беластоцкай, Віленскай, Глыбоцкай, Гродзенскай, Навагрудскай і Слонімскай акруг КПЗБ. Парадак дня: паліт. сітуацыя ў Польшчы, адзіны рабочы і антыфаш. нар. фронт (Ю.Ленскі); паліт. справаздача ЦККПЗБ і задачы партыі [І.К.Лагіновіч (П.Корчык)]; задачы партыі ў нац.-вызв. руху (М.С.Арэхва); справаздачы мандатнай, арганізац., прафс., вясковай і маладзёжнай камісій; выбары ЦК. Была разгледжана таксама дзейнасць КСМЗБ. З’езд ухваліў паліт. лінію і практычную дзейнасць ЦК, вызначыў задачы партыі па развіцці рэв. і нац.-вызв. руху ва ўмовах наступу сіл фашызму і нарастання ваен. небяспекі. Гал. недахопам партыі ў практычнай дзейнасці, на думку дэлегатаў, былі сектанцкія погляды і метады работы. У сял. пытанні была дадзена ўстаноўка на арганізацыю барацьбы сял. мас за частковыя патрабаванні: змяншэнне падаткаў, шарварак, арэнднай платы, адмена камасацыі і інш.Асн. задачай партыі ў нац.-вызв. руху з’езд вызначыў стварэнне антыакупац. нар. фронту. Прыняў рэзалюцыю «На барацьбу з пагрозай вайны, у абарону СССР». З’езд выбраў ЦККПЗБ: чл. Лагіновіч, С.А.Мертэнс, М.А.Блінчыкаў, Арэхва, Е.І.Шоламаў, М.П.Маслоўскі (усе 6 былі абраны таксама на VII кангрэс Камінтэрна), Ю.Брун, Л.М.Янкоўская, І.Ф.Сяменнікаў, Х.Р.Гелер, А.Раф; канд. ў чл. С.М.Малько, М.М.Дворнікаў, Ф.Б.Пірышка, Э.К.Аболіна, М.С.Майскі.
Літ.:
В борьбе за демократические права и свободы. Мн., 1988.