1. Афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас, да капітана, камандзіра роты.Шамякін.
2. Начальнік, камандзір судна. Капітан карабля. □ — Вось падыходзіць да мяне капітан і пытае: «Як вы думаеце, дарагі Тапурыя, не будзе непагоды сёння на моры?»Самуйлёнак.
3. Кіраўнік спартыўнай каманды. Капітан футбольнай каманды.
•••
Капітан-лейтэнант — афіцэрскае званне ў ваенна-марскім флоце, якое ідзе за званнем старшага лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне.
Капітан 3‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітан-лейтэнанта. // Асоба, якая мае гэта званне.
Капітан 2‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 3‑га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне.
Капітан 1‑га рангу — афіцэрскае званне ў флоце, якое ідзе за званнем капітана 2‑га рангу. // Асоба, якая мае гэта званне.
[Фр. capitaine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Вельмі ўважліва, напружана глядзець куды‑н., на каго‑, што‑н.; углядацца. Карней Пятровіч прыстаўляе да вачэй руку і ўзіраецца ўдалеч.Даніленка.Час ад часу хлопчык адрываўся ад работы і пільна ўзіраўся ў бок вёскі: ці не ідзе хто чужы да іх.Курто.Усе бедавалі, войкалі, скрыжаваўшы рукі на грудзях, узіраліся ў дзіця.Марціновіч.Пятро Фёдаравіч задумаўся і доўга ўзіраўся на дарогу, выціраючы рукою запацелае шкло.Пташнікаў./уперан.ужыв.У будучнасць людзі ўзіраюцца смела.Купала.// Пазіраць за кім‑н., прыглядацца да каго‑н. [Шыковіч] пачаў узірацца ў твары людзей, ён здаўна любіў гэтую гульню: адгадваць прафесію чалавека і чым ён заклапочаны ў той момант.Шамякін.
2. Разглядаць сябе ў чым‑н., глядзецца ў што‑н. Станіслаў праз сілу ўзнімаецца з крэсла, падыходзіць да шафы і, раней чым адчыніць яе, узіраецца ў люстраныя дзверы.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бур’я́н1 ’бур’ян’ (БРС). Рус.бурья́н, укр.бурʼя́н. Падобныя формы ёсць і ў іншых славян: балг.бу́рен ’тс’, серб.-харв.бу́рјан ’Sambucus ebulus’, славац.burina, польск.burzan (< укр.; Слаўскі, 1, 51) і г. д. Этымалогія слова вельмі няпэўная (чэш.burina, buřeň з славац.burina; чэш.buřan з рус.бурьян; Махэк₂, 77); яно лічыцца няясным па паходжанню (Слаўскі, 1, 51; Махэк₂, 77). Старыя версіі (сувязь з пырей: Патабня, РФВ, 4, 189, праформа *prujanъ; сувязь з ням.Baldrian, лац.valeriana: Праабражэнскі, 1, 55; роднаснасць з былиѥ: Младэнаў, 50) не пераконваюць (Рудніцкі, 1, 269, лічыць, што тлумачэнне Патабні ўсё ж найбольш падыходзіць). Фасмер (1, 249–250) думае пра сувязь з рус.бури́ть ’раскідваць’ (бурьян, ’тое, што пышна разраслося’). БЕР, 1, 91: сувязь з *bujьnъ ’буйны’ (там і агляд слав. форм). Незразумела Шанскі, 1, Б, 236 (ад асновы бур‑|был‑: былинка). Параўн. і Прыцак, IJSLP, 8 (1964), 41–45. Гл. яшчэ Кніежа, 113; MESz, 1, 391–392 (венг.burján < слав.).
Бур’я́н2 ’навальніца з вялікім ветрам; бура’ (Яшкін). Адбыць, кантамінаванае слова: буран, бура + буяць, буян?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
place2[pleɪs]v.
1. ста́віць, кла́сці; змяшча́ць;
place a notice in a newspaper змяшча́ць аб’я́ву ў газе́це;
place an order with smb. заказа́ць што-н. у каго́-н.;
I would place her among the best singers. Я лічу яе адной з лепшых спявачак.
2. па́мятаць; успаміна́ць;
I know her face but I can’t place her. Яе твар мне знаёмы, але я не магу ўспомніць, дзе яе бачыў.
♦
be well/ideally/better placed for smth./to do smth. до́бра/ідэа́льна/ле́пей падыхо́дзіць да чаго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
плячо́, -а́, мн. пле́чы, Р плячэ́й і плеч, Д пляча́м, Т пляча́мі і плячы́ма, М на пляча́х, н.
1. Частка тулава ад шыі да рукі.
Палажыць руку на чыё-н. плячо.
Вынесці на сваіх плячах што-н. (перан.: справіцца з якой-н. цяжкай задачай, працай, без падтрымкі). П. ў п. (побач, у цесным адзінстве). З плеч далоў што-н. (адпаў клопат, скончыліся турботы пра што-н.; разм.). Мець галаву на плячах (умець разбірацца ў чым-н., быць разумным). Як гара з плячэй звалілася (хто-н. адчуў палёгку, пазбавіўшыся ад якіх-н. клопатаў, перажыванняў; разм.). За плячамі ў каго-н. што-н. (таксама перан.: пра што-н., што было, мелася ў каго-н. у мінулым). Уварвацца куды-н. на плячах адступаючага праціўніка (непасрэдна за адступаючым праціўнікам). З чужога пляча (пра адзенне: якое не падыходзіць па размеры або якое раней насіў хто-н.).
2. У анатоміі: верхняя частка рукі да локцевага сустава.
3.мн. Тыльны бок тулава ад шыі да пояса, спіна.
Узваліць ношу на плечы (абцяжарыць каго-н. справамі, клопатамі). Павярнуцца плячамі да каго-, чаго-н. (таксама перан.: адвярнуцца ад каго-, чаго-н.).
4. Частка рычага ад пункта апоры да пункта прыкладання сілы (спец.).
|| памянш.плячу́к, плечука́, мн. плечукі́і плечуко́ў, м. (да 1 знач.; разм.).
|| прым.плечавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).
Плечавая косць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
kléiden
1.vt
1) адзява́ць, апрана́ць;
gut gekléidet sein быць до́бра апра́нутым
2) быць да тва́ру (каму-н.), пасава́ць, падыхо́дзіць
3) (in A) выка́зваць (думкі, пачуцці);
séine Probléme in Wórte ~ вы́казаць свае́ прабле́мы сло́вамі
2.~, sich (in A) апрана́цца, прыбіра́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
спро́ба, ‑ы, ж.
1. Намаганне зрабіць што‑н. пры адсутнасці ўпэўненасці ў дасягненні поспеху. Партызаны спалілі мост і паспяхова адбівалі ўсе спробы ворага пераправіцца на гэты бераг.Шамякін.Нарэшце .. [Таццяна] зрабіла новую спробу зайсці ў пакой.Васілёнак.// Намаганне ажыццявіць што‑н. пры адсутнасці вопыту. Спробы збудаваць падводны човен мелі месца і ў Расіі.«Маладосць».// Першыя недасканалыя вынікі творчай дзейнасці. Канешне, толькі некаторая частка вясковых аўтараў падыходзіць так да сваіх літаратурных спроб.Чорны.Але як рэзка адрозніваюцца яны [кнігі] ад першых творчых спроб паэта!Бярозкін.
2. Праверка, выпрабаванне. Я распрацаваў праект пісталеціка і зрабіў адзін для спробы.Бядуля.Праз два дні павінна быць спроба лініі.Паслядовіч.// Праверка дакрананнем, на смак і пад. Ён [сейбіт] глядзеў гаспадарка, Браў на спробу рукою, Як ішло з малатарні. Быццам золата тое.Броўка.Андрэй Міхайлавіч .. прапусціў апісанне хэўсурскай джыгітоўкі, паездкі гасцей на Казбек .. і ў Кахецію для спробы славутых він.Самуйлёнак.[Паважны чалавек:] — Нясі, галубчык, мне якіх штук пяць [ракаў] на спробу.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cup1[kʌp]n.
1. ку́бак; зме́сціва ку́бка;
a china cup фарфо́равы ку́бак;
a cup of tea ку́бачак ча́ю
2. ке́ліх, ча́рка, ча́ша
3. доля, лёс;
a bitter cup го́ркая до́ля
4. вы́піўка
5.sport ку́бак;
win the cup вы́йграць ку́бак
6. што-не́будзь у фо́рме ку́бка;
the cup of a flower ча́шачка кве́ткі
♦
in one’s cupsdated падпі́ты, пад ча́ркай;
not my cup of teainfml не то́е, што мне падаба́ецца/падыхо́дзіць/пасу́е;
there’s many a slip between the cup and the lip ≅ не кажы́ гоп, паку́ль не пераско́чыш
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Судо́сіць1 ’сустрэць’ (Ласт., Кольб., Сцяшк.; івац., ЛА, 2), судасі́ць ’спаткаць’ (Арх. Федар.), судасі́ці ’сустрэць’ (пруж., ЛА, 2), судосы́ты ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ; кобр., Нар. лекс.), судосы́ты, судосэ́тэ ’тс’ (Сл. Брэс.), судаша́ць ’сустракаць’ (Ласт.), судоша́ты ’сустракаць’ (бяроз., Сл. ПЗБ), судоша́ці, судоша́ты ’тс’ (Сл. Брэс.). Бел.-укр. ізалекса: укр.дыял.судо́сити ’сустрэць’, судоща́ти ’сустракаць’; гл. Цыхун, Бел.-укр. ізал., 82. Прэфіксальны дэрыват (*су‑ < *sǫ‑) ад прасл.*dositi ’знайсці’, які ў ст.-слав.досити ’тс’, ст.-рус.досити ’знаходзіць’ (гл. ЭССЯ, 5, 82), звязанага чаргаваннем галосных з прасл.*desiti: ст.-слав.десити ’знайсці, сустрэць’, балг.дыял.де́сим ’стаяць прама доўгі час’, серб.-харв.дѐсити ’сустрэць’ (гл. ЭССЯ, 4, 217–218); Махэк₂ (115) адносіць сюды ж і чэш.poděsiti ’знайсці, застаць’. Роднаснымі лічацца грэч.δέκομαι ’прыймаю’, лац.decet ’падыходзіць’, авест.dāšta ’той, які атрыманы’; гл. Бернекер, 1, 188; Скок, 1, 395; ЕСУМ, 5, 468; аднак Фасмер (1, 505–506) заўважае, што розніца ў значэннях пазаславянскіх адпаведнікаў выклікае цяжкасці. Сюды ж судошʼа́ймацця ’сустракацца’ (Клім.), з судашаць і мець.
Судо́сіць2 ’гудзіць; пляткарыць’ (Некр. і Байк.), прыводзіцца як адпаведнік рус.судачить (там жа). Няясна; магчыма, да судзіць (гл.) з экспрэсіўна?! суфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zachodzić
zachodz|ić
незак.
1. заходзіць;
~ić z boku (od tyłu) — заходзіць, падыходзіць збоку (ззаду);
2. заходзіць; наведваць;
3.czym пакрывацца; зацягвацца;
4. адбывацца; здарацца; узнікаць;
~ą wypadki — здараюцца аварыі;
~i pytanie — узнікае пытанне;
~i różnica — ёсць розніца;
nie ~i potrzeba — няма патрэбы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)