лес з сагнутымі і нахіленымі (у адзін ці розныя бакі) стваламі дрэў, што часцей абумоўлена дэфармацыямі грунту. Найб. вядомы ўчасткі «П.» л. ў раёнах апоўзняў (напр., правабярэжжа р. Волга ў яе сярэднім цячэнні, Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа, паўд. бераг Крыма), абласцях развіцця тэрмакарсту (Цэнтр. Якуція), сходу снегавых лавін, у карставых раёнах са свежымі прасадкамі, праваламі, асяданнямі грунту. На Беларусі сустракаюцца асобныя ўчасткі, прымеркаваныя да зон інтэнсіўнага тэхнагеннага ўздзеяння (напр., паблізу Наваполацкага нафтапрамысл. комплексу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТУС (Santos),
горад на ПдУ Бразіліі, на ўзбярэжжы бухты Сантус Атлантычнага ак., у штаце Сан-Паўлу. Засн. ў 1532. Каля 450 тыс.ж. (2000). Буйны порт, абслугоўвае прамысл. і с.-г. раён Сан-Паўлу (каля 75% бразільскага экспарту кавы, вываз бавоўны, фруктаў, прамысл. прадукцыі). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч. (мукамольная, цукр., кансервавая), металаапр., мінер. угнаенняў. Цэнтр рыбалоўства. Музей рыбалоўства. Касцёлы 16—18 ст. Турызм. Паблізуг. Кубатан — буйны цэнтр нафтаперапр. і нафтахім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Саж ’сажалка’ (Нас.), ’невялікі хлеў’ (Мат. Гом.), ’маленькі хлявок для парасят, які выгароджваецца ў хляве’ (Ян.), ’садок для рыб’ (ТС), ’азярцо паблізу прытока ракі, якое служыць садком для рыбы перад замаразкамі зімой’, ’скрынка для трымання ў рацэ жывой рыбы’ (Яшк.). Укр.саж ’хлеў, дзе зачыняюць жывёліну для адкормлівання’, ’плецены кош для захоўвання злоўленай рыбы’, рус.кур.саж ’хлеў або перагародка для свіней’, польск.sadz ’скрынка з адтулінамі для захоўвання ў вадзе злоўленай рыбы’. Паўн.-прасл.*sadjь < *saditi ’садзіць’, г. зн. ’тое, у што садзяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
небара́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рацы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Няшчасны чалавек, які выклікае спачуванне, жаль і спагаду. Паблізу гаварылі: — Напэўна, ужо нічога не будзе з небаракі, каторы дзень не прыходзіць у прытомнасць...Васілевіч.Агату ўжо неадчэпна грызе клопат: калі не выпусцяць чалавека, дык што яна, небарака, будзе рабіць вясной.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІКРАРАЁН,
структурная адзінка сучаснай жыллёвай забудовы буйных населеных пунктаў. У вял. гарадах разлічаны на 12—20 тыс., у сярэдніх на 6—12 тыс. жыхароў. Складаецца з комплексу жылых дамоў, паблізу якіх размяшчаюцца ўстановы культ.-быт. абслугоўвання (дзіцячыя сады, школы, крамы), спарт. пляцоўкі і зялёныя зоны. Планіроўка і забудова М. робіцца на аснове адзінай або расчлянёнай на групы жылых дамоў арх.-прасторавай арганізацыі тэр. з улікам прыродных і кліматычных умоў.
На Беларусі першыя М. пабудаваны ў канцы 1950 — пач. 1960-х г. Размяшчалі іх на свабодных тэрыторыях паблізу існуючай забудовы, на ўскраінах гарадоў, а таксама на месцы забудовы, якая патрабавала рэканструкцыі. З 1970-х г. у вял. гарадах перайшлі да забудовы тэрыторый буйнымі структурнымі адзінкамі — жылымі раёнамі, у склад якіх уваходзяць М. Гэта дазволіла арганічна звязваць арх. вырашэнні з ландшафтам і трансп. камунікацыямі (Усход 1 у Мінску, Валатава ў Гомелі і інш.). Шматсекцыйныя, складанай канфігурацыі жылыя дамы ў спалучэнні з вышыннымі і малапавярховымі будынкамі культ.-быт. абслугоўвання ствараюць выразныя прасторавыя кампазіцыі. Сучасныя М. характарызуюцца большай разнастайнасцю пабудоў і іх каларыстычных вырашэнняў, добраўпарадкаванасцю тэрыторый, выкарыстаннем малых арх. форм (М. Зялёны Луг 5, Малінаўка ў Мінску, Поўдзень у Віцебску, Бабры ў Мазыры, № 12 у Салігорску і інш.).
Л.С.Патапаў, С.А.Сергачоў.
Мікрараён Бабры ў Мазыры.Мікрараён Зялёны Луг 5 у Мінску.
горад у Інданезіі, у цэнтр.ч. в-ва Ява. Вылучаны ў самаст.адм.-тэр. адзінку. Засн. ў 1755. 412 тыс.ж. (1990). Прам-сць тытунёвая, цукр., гарбарна-абутковая. Цэнтр традыц. вытв-сці тканін батык, маст. вырабаў. Культ. цэнтр (ун-ты Мусульманскі, «Гаджа Мада»). Музей старой яванскай культуры. Прыродны парк. Паблізу будыйскае свяцілішча Барабудур і Прамбанан (паселішча з арх. культавымі комплексамі 8—9 ст.), якія ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны. Турызм. У 1946—49 — часовая сталіца Інданезійскай Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯТАМІ́Т (ад позналац. Diatomeae дыятомавыя водарасці),
зямлістая рыхлая ці слабасцэментаваная асадкавая горная парода, утвораная пераважна з ракавінак дыятомавых водарасцей. Мае ад 62 да 97% воднага крэменязёму (апалу), пастаянныя прымесі гліністых мінералаў. Колер белы, светла- ці жаўтавата-шэры, зрэдку цёмна-шэры. Характарызуецца вял. порыстасцю, адсарбцыйнымі і ізаляцыйнымі ўласцівасцямі. Паходжанне Д. марское, азёрнае ці балотнае. На Беларусі выяўлены пераважна ў александрыйскіх (магутнасць да 20 м, Мінскае ўзв.) і муравінскіх (у прыродным агаленні Панямунь паблізу Гродна) адкладах. Выкарыстоўваецца ў буд., харч., нафтавай і хім. прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАПА́НЭ (Zakopane),
горад на Пд Польшчы, у Новасандэцкім ваяв., каля падножжа Татраў. 30 тыс.ж. (1994). Харч.прам-сць. Тэатр, музеі (Татранскі, Я.Каспровіча, К.Шыманоўскага і інш.), маст. галерэі. Цэнтр традыц.нар. промыслаў (ткацтва, выраб карункаў, разьба па дрэве). Штогадовыя міжнар.фалькл. фестывалі. З 19 ст. развіваецца горна-кліматычны курорт. Буйнейшы ў Польшчы цэнтр круглагадавога адпачынку, турызму, альпінізму і зімовага спорту, а таксама кліматычнага лячэння хвароб органаў дыхання. Паблізу Татранскі нац. парк, горныя азёры, у т. л. Морске-Вока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРФЕРЭ́НЦЫЯ (ад лац inter паміж + ferio б’ю, паражаю) у біялогіі, тып храмасомнага ўзаемадзеяння, пры якім красінговер, што ўтвараецца ў адным участку храмасомы, перашкаджае ўзнікненню інш. красінговераў ва ўчастках, размешчаных паблізу. У большасці выпадкаў І. перашкаджае ці амаль цалкам выключае красінговер (станоўчая І.). Ступень І. памяншаецца па меры аддалення ад месца красінговера, які ўжо адбыўся; выражаецца ў долях адзінкі ці працэнтах. І. наз. таксама ўласцівасць аднаго віруса прыгнечваць рэпрадукцыю другога пры змяшанай інфекцыі. Выкарыстоўваюць для выяўлення, ідэнтыфікацыі і цітравання патагенных вірусаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕРМО́Н-ФЕРА́Н (Clermont-Ferrand),
горад у цэнтр.ч. Францыі. Адм. ц. дэпартамента Пюі-дэ-Дом і гал. горад гіст. вобласці Авернь. Склаўся з 2 гарадоў: Клермон (вядомы з часоў стараж. Рыма) і Феран (атрымаў правы горада ў 13 ст.). 254 тыс.ж. з прыгарадамі (1990). Трансп. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр гумава-тэхн. і шыннай прам-сці. Развіта таксама металаапр., маш.-буд., тэкст., швейная, паліграф., харч.прам-сць. Ун-т (з 1810). Арх. помнікі 12—18 ст.Паблізу — бальнеалагічны курорт Руая.