п. це́раз раку́ — перебра́ться (перепра́виться) че́рез реку́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бластэ́ма
(гр. blastema = завязь)
1) частка жывой тканкі, здольная ўтвараць новыя асобіны (пры бясполым размнажэнні);
2) намнажэнне аднародных клетак на паверхні раны пасля ампутацыі органа або яго часткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бара́н¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Жвачная млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх з густой воўнай і выгнутымі рагамі.
Горны б.
2. Самец авечкі.
3.перан. Пра тупога, някемлівага чалавека (лаянк.).
◊
Уперціся як баран (разм., неадабр.) — пра ўпартага чалавека.
Як баран на новыя вароты (глядзець) (разм.) — глядзець на што-н. разгублена, нічога не разумеючы.
|| памянш.-ласк.бара́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.барано́вы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Б. лой.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАЎНО́ЧНАЯ КАРО́НА (лац. Corona Borealis),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка (Гема) 2,2 візуальнай зорнай велічыні; зорка Т падобная на новыя зоркі (успышкі назіраліся ў 1866, 1946; чакаецца ў 2026). На тэр. Беларусі відаць у крас.—жніўні. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́ЧНІК (Марцін Ізрайлевіч) (н. 9 9.1908, г. Екацярынбург, Расія),
расійскі хімік-арганік. Акад.Рас.АН (1958, чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў 2-і Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931). З 1939 у Ін-це арган. хіміі АНСССР, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў Рас.АН. Навук. працы па тэорыі арган. хіміі і хіміі фосфарарган. злучэнняў. Развіў новыя ўяўленні пра дваістасць рэакцыйнай здольнасці арган. злучэнняў нетаўтамернага характару (1955, разам з А.М.Несмяянавым). Распрацаваў колькасную тэорыю таўтамернай раўнавагі (1952), новыя метады сінтэзу многіх практычна важных фосфарарган. злучэнняў. Пад яго кіраўніцтвам сінтэзавана больш за 200 новых інсектыцыдаў. Атрымаў фосфарарган. камплексоны з вельмі высокай комплексаўтваральнай здольнасцю. Ленінская прэмія 1974. Дзярж. прэмія СССР 1946. 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ДЫ,
вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Чэрвень—в. Якшыцы. Цэнтр сельсавета. За 24 км на ПдУ ад г. Чэрвень, 86 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Градзянка. 444 ж., 166 двароў (1999).
З канца 18 ст. ў Ігуменскім пав. Мінскай губ. У 1897 было 377 ж., 65 гаспадарак, царква, крама, кузня. У 1917 існавалі Старыя і Новыя Л. З 1924 Старыя Л. — цэнтр сельсавета. У Вял.Айч. вайну ў студз. 1943 партызаны разграмілі фаш. гарнізон у Старых Л., за што гітлераўцы расстралялі 45 жыхароў вёскі. У 1966 Старыя і Новыя Л. аб’ядналіся ў адну вёску Л.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зліня́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які страціў першапачатковы колер, яркасць фарбаў; выцвілы. З кійком у руцэ, у злінялым, выцвілым капелюшы, у латаных штанах уваходзіць Сухалета.Вітка.//перан. Збіты, пошлы. — Новае нельга выказаць толькі старымі, злінялымі словамі. Новаму трэба і новыя словы...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Спец. Зараснік маладых дрэў; маладняк. За разлогаю пакінутага пры высечцы падросту адкрылася роўненькая чарга стромых сосенак.Карамазаў.
•••
На падрост (пашыць, купіць) — з запасам на рост. Ігнась прымераў свае новыя боты: велікаватыя, на падрост пашытыя...Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гва́рдыя ’гвардыя’ (БРС). Ст.-бел.гвардия, гвардея (Булыка, Запазыч.). Рус.гва́рдия, укр.гва́рдія. Ва ўсх.-слав. мовах гэта запазычанне з польск.gwardia (а гэта з іт.guardia). Гл. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 398; падрабязна Шанскі, 1, Г, 41. Бел.гвардзе́ец, гвардзейскіновыя запазычанні з рус. (у рус. мове гэтыя словы з’явіліся ў другой палавіне XVIII ст., гл. Шанскі, 1, Г, 40–41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сэ́канд-хэ́нд
(англ. second-hand, ад second = другі + hand = рука)
1) былыя ва ўжыванні, патрыманыя, не новыя рэчы (звычайна адзенне);
2) магазін, які гандлюе паношаным адзеннем.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)