здабрава́ць,
У выразе: не здабраваць каму-чаму — не мінаваць бяды, спагнання. «Як добра, што аддала ў надзейныя рукі шапірограф, а так і сястры не здабраваць было б!» — падумала Алаіза. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небаскро́б, ‑а, м.
Вельмі высокі шматпавярховы будынак. Гмахі небаскробаў. □ Тут [у Эдмантоне] не было ніводнага небаскроба, большасць дамоў не ўзнімалася вышэй двух паверхаў, некаторыя вуліцы, асабліва на ўскраінах, не былі нават забрукаваны. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніво́дны, ніводнага, займ. адмоўны.
Ні адзін. Як толькі пачалася вясна, ніводнага не было дожджыку. Колас. Васіль маўчаў, не абзываўся ніводным словам. Лынькоў. Усё неба зацягнула хмарамі, не відаць ніводнай зоркі. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́ткасць, ‑і, ж.
Уласцівасць прыткага. А вот ужо на весялосць ды прыткасць у скоках не было .. [Лукер’і] роўніцы. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак., каго-што.
Разм. Супакоіць, суняць. Радасці не было канца, ледзь угаманілі людзей. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упы́н, ‑у, м.
Разм. Тое, што і упынак. Перш упыну не было на Юстапа з яго скаргамі. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАГІ́ЧНЫ АТАМІ́ЗМ,
вучэнне аб рэчаіснасці, паводле якога свет уяўляе сабой сукупнасць толькі знешне звязаных паміж сабой атамарных (якія не маюць састаўных частак) фактаў. Распрацавана Б.Раселам і Л.Вітгенштэйнам у пач. 20 ст. Тэарэт. вытокі Л.а. — неэўклідава геаметрыя, матэматыка, розныя сістэмы фармальнай логікі. Праграма Л.а. прадугледжвала пабудову «лагічна дасканалай мовы» на ўзор лагічнай мовы. Сутнасць пераўтварэнняў у адносінах да мовы зводзілася да распрацоўкі элементарных, простых, далей не раскладальных у сэнсавых адносінах сказаў — своеасаблівых «атамаў» мовы, сапраўднасць якіх можна было б лёгка пацвердзіць эмпірычным шляхам. Распрацоўкі Л.а. былі выкарыстаны Венскім гуртком, адыгралі пазітыўную ролю ў развіцці логікі.
Літ.:
Козлова М.С. Философия и язык. М., 1972;
Современная буржуазная философия. [Ч. 2]. М., 1978.
Т.І.Адула.
т. 9, с. 89
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ро́сачка ’расінка, макавае зерне’, ’вельмі малая колькасць’ (Нас., Юрч. Вытв., Растарг.). Да расі́начка, раса́ 1 (гл.). Параўн. выраз: макавай расінкі ў роце не было (ТСБМ, 4, 641), а таксама росі́цца ’перакусваць, браць у рот’: ходжу голодны, тчэ й не росіўся нічым (ТС), гл. расіцца 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нія́кі мест. отриц. (ж. нія́кая, ср. нія́кае, мн. нія́кія) м.
1. (какой бы то ни было) никако́й; (ни один из имеющихся) никото́рый;
н. во́раг нам не стра́шны — никако́й враг нам не стра́шен;
~кіх адзна́к ру́ху — никаки́х при́знаков движе́ния;
~кай з гэ́тых кніг ён не купі́ў — никото́рой из э́тих книг он не купи́л;
2. (вовсе не) никако́й;
н. ён не камандзі́р — никако́й он не команди́р;
○ н. род — грам. сре́дний род;
◊ ~кімі сі́ламі — никаки́ми си́лами;
~кім чы́нам — нико́им о́бразом;
ні ў я́кім ра́зе — ни в ко́ем слу́чае;
без нічо́га нія́кага — без причи́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
endure [ɪnˈdjʊə] v.
1. трыва́ць, цярпе́ць;
The pain was too great to endure. Боль было немагчыма цярпець.
2. fml праця́гваць існава́ць, выжыва́ць, не гі́нуць;
The language will survive and endure. Мова выжыве і будзе працягваць існаваць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)