мінерал групы палявых шпатаў, Са[Al2Si2O8], крайні член ізаморфнага рада плагіяклазаў. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі сустракаюцца рэдка; звычайна зерні і зярністыя агрэгаты. Колер белы, шэры, зеленаваты. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 6—6,5; крохкі. Шчыльн. каля 2,8 г/см³. Пераважна магматычнага паходжання. Анартыт — пародаўтваральны мінерал горных парод асн. саставу (габра, базальты і інш.), якія трапляюцца на Беларусі ў адкладах дакембрыю. Знойдзены ў некаторых метэарытах. Выкарыстоўваецца ў керамічнай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМУТ САМАРО́ДНЫ,
мінерал класа самародных элементаў, які складаецца ў асноўным з вісмуту. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі вельмі рэдкія, звычайна слаістыя або зярністыя агрэгаты, дэндрыты. Колер серабрыста-белы, з чырванаватым адценнем на свежым зломе і карычневым — на старым. Лёгка рэжацца нажом. Бляск металічны. Цв. 2,5. Шчыльн. 9,8 г/см³. Рэдкі мінерал, трапляецца ў гідратэрмальных жылах або пегматытах, звычайна ў сувязі з рудамі серабра, кобальту, нікелю, свінцу і волава. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Уваходзіць у склад вісмутавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЮРЦЫ́Т (ад прозвішча франц. хіміка Ш.А.Вюрца),
мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку, ZnS. Прымесі жалеза, кадмію, германію, марганцу і інш. Паліморфная мадыфікацыя ZnS гексаганальнай сінганіі. Крышталі дробныя пірамідальныя, радзей таблітчастыя. Агрэгаты радыяльна-прамянёвыя, слаістыя, каламорфныя. Колер ад светла-жаўтаватага да цёмна-чырвона-карычневага і амаль чорнага. Бляск смалісты. Цв. 3,4—4. Шчыльн. 4 г/см³. У асноўным гідратэрмальны мінерал. Трапляецца таксама ў асадкавых пародах, у сідэрытавых і гліністых канкрэцыях. Руда цынку, іншы раз кадмію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯПСІ́Д (ад ды... + грэч. opsis выгляд),
мінерал з групы піраксенаў, сілікат кальцыю і магнію, CaMg[Si2O6]. Крайні член ізаморфнага раду Д. — гедэнбергіт. Прымесь хрому Cr2O3 (да 2% у хромдыяпсідзе). Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя, кароткаслупкаватыя. Агрэгаты зярністыя або радыяльна прамяністыя. Колер белы да светла-зялёнага.
Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,3—3,4 г/см³. Пародаўтваральны мінераласн. і ультраасн. вывергнутых парод, а таксама кантактава-метасаматычны ў скарнах. Празрыстыя разнавіднасці выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
малахі́т, ‑у, М ‑хіце, м.
Мінерал ярка-зялёнага або блакітна-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца для ювелірных і дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў або як сыравіна для выплаўкі медзі.
[Ад грэч. malàchē — мальва.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пра́зем ’мінерал, разнавіднасць кварцу светла-зялёнай афарбоўкі’ (ТСБМ). Праз рус.пра́зем ’тс’ (параўн. Крукоўкі, Уплыў, 87) з ням.Prasem ’тс’; крыніцай з’яўляецца лац.prasinus ад грэч.πράσινος ’светла-зялёны, фарбы цыбулі’ (Мацэнаўэр, LF, 14, 81; Фасмер, 3, 353).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́рык ’мінерал, у склад якога ўваходзіць свінец’, ’мінеральная фарба чырвона-карычневага колеру’ (ТСБМ). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 95), магчыма, праз рус.су́рик з грэч.συριχόν ’сірыйскі фарбавальнік’, фіксуецца з 1679 г. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 806.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лепідамелан (мінерал) 2/350; 9/597
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Атуніт (мінерал) 9/35; 10/482
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Барніт (мінерал) 2/154; 7/118
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)