АЎСЯ́НІКАЎ (Генадзь Сцяпанавіч) (н. 19.2.1935, г. Магілёў),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1974), нар.арт.СССР (1991). Скончыў Бел.тэатр.-маст.Ін-т (1957). Працуе ў Нац.акад.драм. т-ры імя Я.Купалы. Самабытны талент Аўсяннікава, сакавіты нар. гумар, імправізацыйнасць ігры, арганічнасць, дакладнасць псіхал. і пластычнага малюнку ролі найб. ярка выявіліся ў нац. рэпертуары: Цярэшка (сярэбраны медаль імя А.Папова 1973), дзед Цыбулька, Стары, Антон Бусько («Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата», «Пагарэльцы» А.Макаёнка), Мурашка («Мудрамер» М.Матукоўскага, Дзярж. прэмія Беларусі (1988), Аўдзей («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Брава-Жыватоўскі («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава), Доўбік («Выклік багам» А.Дзялендзіка). Стварыў каларытныя камедыйныя характары: Бобчынскі («Рэвізор» М.Гогаля), Янка («Там і тут» Д.Кавачэвіча), Пісана («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі). З інш. Роляў: Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Чабутыкін («Тры сястры» А.Чэхава), Старшыня («Паехалі!» паводле М.Крапіўніцкага), Казулін («Характары» паводле В.Шукшына), Турэмшчык («...Забыць Герастрата!» Р.Горына), Блазан («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра). Здымаўся ў кіно («Доўгія вёрсты вайны», «Апошняе лета дзяцінства», «Полымя», «Эпілог»), тэлевіз. пастаноўках («Тэатр купца Япішкіна», «Плач перапёлкі» і інш.).
Літ.:
Сохар Ю. Генадзь Аўсяннікаў // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫЯЛЕКТАЛАГІ́ЧНЫ А́ТЛАС БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ»,
сістэматызаваны набор лінгвістычных карт, на якіх пры дапамозе ўмоўных знакаў адлюстравана пашырэнне ў межах беларускай мовы разнастайных асаблівасцей яе гаворак. Выдадзены ў 1963. Адзін з найб. поўных лінгвістычных атласаў, адлюстроўвае стан развіцця бел. гаворак у іх прасторавых узаемаадносінах у сярэдзіне 20 ст. Ствараўся на аснове метадалагічных прынцыпаў і метадычных прыёмаў, прынятых сав. школай лінгвістычнай геаграфіі. Яго складанню папярэднічаў працяглы перыяд абследавання жывых гаворак у межах нац.тэр. Беларусі па спец. праграме, арыентаванай на выяўленне сістэмна звязаных дыялектных адрозненняў. У аснове Атласа — тэорыя акад. Р.І.Аванесава. Складаецца з 2 раздзелаў. У 1-м змешчаны 7 гіст.-адм. і 338 лінгвістычных карт, якія даюць максімальную інфармацыю пра фанет. сістэму, грамат. структуру і лексічныя асаблівасці бел. гаворак. 2-і раздзел уключае ўступныя артыкулы, каментарыі да карт, даведачны і фактычны матэрыял. Калектыву аўтараў (Г.У.Арашонкава, М.В.Бірыла, Н.Т.Вайтовіч, І.М.Гайдукевіч, А.П.Груца, З.Ф.Краўчанка, А.А.Крывіцкі, Ю.Ф.Мацкевіч, А.Р.Мурашка, Я.М.Рамановіч, А.І.Чабярук, В.М.Шэлег) і рэдактараў (Аванесаў, К.Крапіва, Мацкевіч) за комплекс работ прысуджана Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нага́р, ‑у, м.
Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго‑н.; нараст ад гарэння. Нагар на кноце. Нагар на метале. □ [Гаспадар] завярнуўся каля лучніка, абламаў нагар.Мурашка.Дажджы і вятры яшчэ не змылі з дрэў нагару выбухаў і лясных пажараў.Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падга́лісты, ‑ая, ‑ае.
1. З доўгімі нагамі; цыбаты. [Уладзік і Андрыян Цітавіч] стаялі поруч, адзін — малады, падгалісты, з густой чарнявай чупрынай, другі — ссутулены, шыракаплечы.Марціновіч.
2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны). З-за маладога парасніку паміж рэдкіх падгалістых хваін відно было — узыходзіў вялікі месяц.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падку́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Сагнуўшы або падагнуўшы, прыціснуць. да сябе, пад сябе (пра часткі цела). Ігнась падкурчыў ногі і схаваўся пад халацік.Мурашка.Певень, праходзячы каля прызбы, спыніўся, падкурчыў адну нагу і строга зірнуў на беднага Чы-Ліна.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папыта́нне, ‑я, н.
Разм. Дазвол. Неяк так павялося з першых дзён, што.. кожны мог карыстацца тым, што мелася ў доме без папытання.Якімовіч.Нявестку.. [свякроў] лічыла за сваю ўласнасць і трываць не магла, калі тая хадзіла без яе ведама, без папытання.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парагата́ць, ‑рагачу, ‑рагочаш, ‑рагоча; зак.
Разм.
1. Рагатаць некаторы час. Яны парагаталі для прыліку, бо кожны ведаў гэты стары анекдот.Васілёнак.[Юзік] парагатаў трошкі і пахмура сціх.Мурашка.
2. Уволю пасмяяцца. Мікалай Разважнік.. вельмі любіў парагатаць з чаго-небудзь смешнага.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піро́жнае, ‑ага, н.
Адзін з відаў кандытарскіх вырабаў са здобнага цеста, звычайна з крэмам або іншай салодкай начынкай. Міндальнае пірожнае. Бісквітнае пірожнае. □ — Я хацеў бы мець столькі грошай, як ты, Юркевіч.., каб купляць вось гэтакае пітво і смачныя пірожныя.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праплі́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Прабрацца, пралезці праз што‑н., куды‑н. з намаганнямі. [Аўдотка] табе ўсюды дапне і даступіцца.. і куды хочаш праплішчыцца.Вітка.Зрэдку дзе ўбок адводзіла сцежка, дзе нават вузкім сялянскім драбінкам як праплішчыцца праз [густату] лясных зарасляў.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распалаві́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Разм. Раздзяліць прыблізна напалам. Моўчкі кожны [рабочы] распалавініў свой атрыманы капітал.Мурашка.У штабе арміі, што размясціўся часткова ў вёсцы, часткова ў лесе, у наспех абсталяваных бліндажах і ў крытых машынах, каманду распалавінілі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)