Лёткі 1 ’вялікае пер’е’ (браг., Шатал.), рус. летки, польск. lotki, чэш. letka, славац. letka, letky ’тс’, славен. letka, серб.-харв. ле̏тка, макед., балг. летка ’верацяно ля калаўротка, у матавіле’. Прасл. lefoka ’тое, што служыць для лёту, лятання’ (Слаўскі, 4, 336–337; Бязлай, 2, 137). Да лётаць (гл.).

Лёткі 2 ’жвавы’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ў выніку кантамінацыі польск. letki ’лёгкі’ і бел. лёгкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лягку́шка ’лёгкае’ (Ян.), тураў. лёгку́шы, легку́шы, лёгку́ша, легку́ша, леўку́ша ’тс’ (ТС). Да лёгкі (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БРЫЗ (ад франц. brise лёгкі вецер),

мясцовы вецер на ўзбярэжжы мораў, вял. азёр, вадасховішчаў і рэк. Двойчы на працягу сутак мяняе напрамак: дзённы брыз дзьме з воднай паверхні на нагрэтую сушу, начны — наадварот. Абумоўлены нераўнамерным награваннем паветра над паверхняй вадаёма і сушы. Скорасць 2—5 м/с. Найб. бывае летам пры ўстойлівых антыцыклонах, ахоплівае слой паветра да 1 км, пашыраецца на 10—50 км ад берагавой лініі. Найчасцей назіраецца ў тропіках. На Беларусі адзначаецца на вял. вадаёмах, скорасць каля 2 м/с.

Да арт. Брыз. Схема цыркуляцыі паветра ў дзённым і начным брызе.

т. 3, с. 274

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЗЕ́ЛІ,

зборная назва падобных па выглядзе і памерах парнакапытных жывёл сям. пустарогіх. 19 відаў. Пашыраны ў пустынях, стэпах і лесастэпах Афрыкі і Азіі. Жывуць статкам. Найб. вядомыя джэйран, дзерэн, газель-дама (Gasella dama) і інш.

Даўж. да 170 см, выш. ў карку да 120 см, маса да 85 кг. Целасклад лёгкі, зграбны. Маюць лірападобныя рогі даўж. да 80 см. Афарбоўка шаравата-пясочная або карычняватая з больш светлым нізам. Хутка бегаюць. Кормяцца расліннасцю. Нараджаюць 1—2 дзіцянят. Аб’екты палявання. 3 віды і 7 падвідаў у Чырв. кнізе МСАП.

Да арт. Газелі. Газель-дама.

т. 4, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУ́БАЎ (Георгій Савельевіч) (9.12.1933, г. Чыта, Расія — 9.8.1995),

беларускі акцёр. Нар. арт. Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1958). З 1959 у Гродзенскім абл. драм. т-ры, з 1964 у Бел. т-ры імя Я.​Коласа. Мастацтву Д. былі ўласцівы яркая характарнасць, камед. майстэрства, імправізацыйнасць. Акцёр дэталі, штрыха; імклівы, лёгкі, гарэзлівы і адначасова востры, удумлівы. Сярод лепшых роляў: Цярэшка Калабок («Трыбунал» А.​Макаёнка), Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б.​Нушыча), Стары («Шчаслівае здарэнне» С.​Мрожака), жонка Журдэна («Здурнелы Журдэн» М.​Булгакава), Дон Хуан («Многа шуму з нічога» У.​Шэкспіра).

Г.С.Дубаў.
Г.Дубаў у ролі Жываты Цвіёвіча.

т. 6, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕРАМЗІ́Т (ад грэч. keramos гліна),

штучны порысты (успучаны) матэрыял у выглядзе жвіру, часам друзу (зярняты 5—20 мм) або пяску (зярняты да 5 мм). Лёгкі (шчыльн. 250—800 кг/м³), трывалы, нізкацеплаправодны.

Зярняты з аплаўленай паверхняй і ячэістай структурай. Вырабляецца з легкаплаўкіх глін хуткім абпальваннем папярэдне сфармаваных гранул у вярчальных печах пры т-ры 1050—1220 °C. Для лепшага ўспучвання ўводзяць дабаўкі (пілавінне, торф, молаты вугаль, пірытныя агаркі і інш.). Выкарыстоўваецца як запаўняльнік для лёгкіх бетонаў, для цепла- і гукаізаляцыйных засыпак у будынках. На Беларусі К. выпускае Віцебскі камбінат буд. матэрыялаў.

І.​І.​Леановіч.

т. 8, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІКБО́КСІНГ, еўра-амерыканскае каратэ,

сінтэз класічнага англ. бокса і каратэ (бокс з ударамі нагамі). Узнік у сярэдзіне 1970-х г. у ЗША і Зах. Еўропе. Заснавальнікі — Д.​Валера, Б.​Лі, Ч.​Норыс, Б.​Уолес і інш. Тэрмін «К.» з’явіўся ў 1974.

Складаецца з 5 дысцыплін: абмежаваны, лёгкі і поўны кантакты, свабодны стыль і сольныя кампазіцыі, якія складаюцца з 3 відаў: «жорсткі» стыль, «мяккі» і з прадметамі (меч, нож, нунчакі, палка і інш.). Сусв. арг-цыя каратэ ўсіх стыляў, у т. л. К. (ВАКО), заснавана ў 1977. Першы чэмпіянат Еўропы адбыўся ў 1977, свету — у 1978.

т. 8, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЯКАРДЫ́Т (ад мія... + грэч. kardia сэрца),

запаленне мышцы сэрца (міякарда) у чалавека і жывёл. Бывае востры, падвостры і хранічны, дыфузны і ачаговы. Паводле ступені цяжкасці — лёгкі, сярэднецяжкі, цяжкі. Прычыны: інфекцыя (ангіна, дыфтэрыя, шкарлятына, туберкулёз і інш.), алергія, інтаксікацыя. У дзяцей можа развіцца пры рэўматызме. Рэўматычны М. нярэдка спалучаецца з эндакардытам. Прыкметы М. залежаць ад парушэння сардэчнага рытму і недастатковай скарачальнай функцыі міякарда (агульная слабасць, задышка ў спакоі, набраканне шыйных вен, працяглы «ныючы» боль у вобласці сэрца, сэрцабіццё, хуткая стамляльнасць). Ускладненні: кардыясклероз, сардэчная недастатковасць. Лячэнне: пасцельны рэжым, вітаміны, сардэчна-сасудзістыя сродкі, ліквідацыя асн. хваробы.

т. 10, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дро́жкі, ‑жак; адз. няма.

Лёгкі адкрыты экіпаж. Сам наш старшыня, не давяраючы нікому, намазаў восі і колы ў дрожках, запрог каня і пакаціў па горадзе. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пантале́ты, ‑лет; адз. панталета, ‑ы, ДМ ‑леце, ж.

Лёгкі жаночы абутак у выглядзе падэшвы, якая трымаецца на пальцах нагі з дапамогай раменьчыкаў або шырокай стужкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)