1. Перапынак у занятках, працы і пад. для аднаўлення сіл. Адмовіўшыся ад прапанаванага спачыну ў партызанскім лагеры, Зінаіда Антонаўка пайшла на аперацыю разам з Міхальковым.Кавалёў.Няхай кароткі быў начны спачын, але ў галаве ў Паходні была яснасць.Хадкевіч.
2.перан.Высок. Смерць, супакой. Піянеры вырашылі ўпрыгожыць месца спачыну адважнага партызана.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак., учым і здадан.сказам.
Разм. Канчаткова пераканацца ў чым‑н. [Калядка:] — Ну як, таварыш Кавалёў, што вы выхадзілі? [Кавалёў:] — Па праўдзе сказаць, нічога. Толькі ўверыўся, што балота непраходнае.Чарнышэвіч.Дзяўчаткі ідуць пазней, надта ж развясёлыя. Аж сцены звіняць ад смеху. Быццам, усё ўжо яны спазналі, уверыліся ў сваім шчасці.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАВА́ЛЬ (сапр.Кавалёў) Васіль Пятровіч
(17.8.1907, в. Сава Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1937),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1926—27, 1928—1929). З 1928 працаваў у час. «Маладняк». У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1925. Дэбютаваў вершамі і лірычнымі замалёўкамі. У ранніх апавяданнях (зб. «Як вясну гукалі», 1927) рамантычна-ўзнёслая вобразнасць, паэтычна-эмацыянальны арнаментальны стыль. Гал. тэмы твораў — адвечны побыт і праца бел. вёскі (зб-кі «На загонах», 1928, «Крыніца», 1929). Пазбаўляючыся метафарычнасці, фальклорна-паэт. стылізацыі, ішоў да паглыбленага псіхалагізму, рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці, канкрэтнарэаліст. лепкі характараў (апавяданні «Шчасце Сілівея Зязюлі», «Ноч на моры», аповесць пра вайскоўцаў «Дзень палымнее», 1931—32). Для дзяцей напісаў аповесці «Санька-сігналіст» (1934), «Следапыты» (1936). На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Чэхава, М.Горкага, Б.Лаўранёва, К.Станюковіча, І.Мікітэнкі, І.Лэ, М.Канапніцкай і інш.
Тв.:
Выбранае. Мн., 1959;
Следапыты;
Санька-сігналіст. Мн., 1961.
Літ.:
Пальчэўскі А. Васіль Каваль // Пальчэўскі А. Выбр.тв.Мн., 1975. Т. 2;
Казека Я. Васіль Каваль // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;
Грамадчанка Т. Васіль Каваль // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг.Мн., 1985.
Абл. Адшпіліць (гузік, аплік, запінку). Кастусь абрадавана ўзяў шапку, надзеў яе на галаву, і, адплікнуўшы, адгарнуў яе верх і закрыў ім патыліцу і вушы.Галавач.Адплікнуў ён [мухамор] пінжачок Модны свой, у крапку.Калачынскі.// Адкрыць, адшчапіць (пра сумачку, рыдыкюль і пад.). [Ніна] адплікнула свой рыдыкюльчык і дастала невялікую насовачку.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацале́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які аказаўся цэлы сярод разбуранага, уцалелы. Шура скора знайшла гэты дом — у цэнтры горада, адзін з ацалелых дамоў на цэнтральнай плошчы.Арабей.Адразу ж за вёскаю пачынаецца лес. І не проста лес, а даўні, ацалелы ад сякеры і пілы.Кавалёў.// Які захаваўся, не загінуў. Напаўжывыя ў вёску мы прыбеглі, Мы, ацалелыя падлеткі-пастухі.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кру́жна,
1.Прысл.да кружны. Не сунімаючы разбегу, Дзе кружна, дзе і напрасткі, Навобмацак бяруць з-пад снегу Разгон вясновы ручайкі.Гаўрусёў.
2.безас.узнач.вык. Далёка, далей, чым па прамой. Краузе надумаў не хадзіць па вуліцы ў камендатуру, бо гэта было крыху кружна, а загадаў прарэзаць дзверы ў агарожы і праз двор выходзіў у каменданцкі будынак.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лаго́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Дабрадушны, ласкавы. Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам.Мележ.Помню маму ў дні свят — паружавелую, гаманлівую і бясконца лагодную...Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрыкме́тна,
1.прысл. Так, што цяжка заўважыць, няўлоўна. Стэфка маўчала. Крушынскі непрыкметна аглядаў яе.Бядуля.Дні мінаюць, запоўненыя работай, час ідзе непрыкметна.Самуйлёнак.Світанне надышло зусім непрыкметна.Анісаў.Непрыкметна падкраўся вечар.Бажко.// Паступова, павольна. Патупчык стала вядомай даяркай. У працы непрыкметна прыходзіць і слава.Кавалёў.
2.безас.узнач.вык. Нельга заўважыць, убачыць. Непрыкметна, каб ён быў усхваляваны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўкру́г, ‑а, м.
1. Палавіна круга. Чырвоны паўкруг сонца ўзнімаўся дзесьці там далёка-далёка, дзе відаць самы край небасхілу.Кавалёў.
2. Паўзамкнутая дугападобная лінія; тое, што мае форму такой лініі, размешчана па такой лініі; паўкола. Другім сваім паўкругам Гнілое балота ўпіралася ў Сухія груды.Колас.Калі левая гусеніца апісала паўкруг, Дзмітрый мімаволі прыціснуўся да спінкі сядзення.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Прымусіць весці сябе як належыць; праявіць строгасць у адносінах да каго‑н. Прыструніць распусніка. □ Не толькі маці, але і сам Нічыпар Патупчык угаварылі дачку, нават прыструнілі, што калі не паслухаецца, то будзе кепска...Кавалёў.— Правільна! — падняў руку каваль. — Усып яму па самую пятніцу! Хто ж можа прыструніць Алеся...Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)