tuzinkowy

tuzinkow|y

звычайны, радавы; шараговы;

żarty ~e — банальныя жарты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

gewhnheitsmäßig

1. a прывы́чны, звыча́йны

2. adv па прывы́чцы, як звыча́йна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ГРАБ (Carpinus),

род кветкавых раслін сям. бярозавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі, Еўропе, Паўн. Амерыцы (1 від). Лесаўтваральнікі (утвараюць грабавыя лясы). На Беларусі 1 дзікарослы — граб звычайны, або еўрапейскі (C. betulus), і 3 інтрадукаваныя ў Цэнтр. бат. садзе Нац. АН віды: граб каралінскі (C. caroliniana), каўказскі (C. caucasica) і ўсходні, або грабіннік (C. orientalis). Граб звычайны — цеплалюбны зах.-еўрап. від. Расце як дамешак ці ўтварае другі ярус ў мяшаных і лісцевых лясах; на месцы высечаных лясоў стварае чыстыя другасныя (вытворныя) насаджэнні — грабнякі.

Аднадомныя лістападныя дрэвы (выш. да 30 м), рэдка кусты з густой яйцападобнай кронай і вертыкальна-рабрыстым ствалом. Кара гладкая, светлая, серабрыста-шэрая, потым цёмная, трэшчынаватая. Лісце двухрадна размешчанае, чаргаванае, простае, шчыльнае, цёмна-зялёнае. Кветкі дробныя, аднаполыя, аднадомныя, у павіслых зеленавата-чырв. каташках. Цвітуць адначасова з распусканнем лісця. Плод — аднанасенны рабрысты арэшак. Ценевынослівыя, засухаўстойлівыя расліны. Устойлівыя да гарадскіх умоў, шкоднікаў і хвароб. Жывуць да 100—300 (400) гадоў. Добра пераносяць падстрыганне. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (парасткамі). Дэкар., дубільныя, кармавыя, тэхн. і фарбавальныя расліны. Драўніна цяжкая, цвёрдая, выкарыстоўваецца ў машынабудаванні, сталярнай, такарнай справе, ідзе на выраб муз. інструментаў, мэблі, паркету. Выкарыстоўваюць для азелянення нас. месцаў. Ёсць дэкар. садовыя формы: пірамідальная, ніцая, калонападобная, лопасцялістая, пурпуровая і інш.

Г.​У.​Вынаеў.

Граб звычайны.

т. 5, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

habitual

[həˈbɪtʃuəl]

adj.

1) прывы́чны, звы́чны, звы́клы

2) звыча́йны, заўсёдны

a habitual smile — заўсёдная ўсьме́шка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

accustomed

[əˈkʌstəmd]

adj.

прывы́клы, звыча́йны

Take your accustomed place — Займі́ сваё звыча́йнае ме́сца

- accustomed to

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

звыча́йна, прысл.

1. Прысл. да звычайны.

2. Большай часткай, пастаянна. [Сабака] не выспаўся або так штось заленаваўся, бо не кінуўся адразу да мяне, як рабіў гэта звычайна. Колас. Крук, на якім звычайна вісела дубальтоўка, быў пусты. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

homely [ˈhəʊmli] adj.

1. BrE дама́шні, уту́льны

2. про́сты, звыча́йны; сці́плы;

a dear little homely woman мі́лая прастаду́шная жанчы́на

3. AmE непрыго́жы, несамаві́ты, нязгра́бны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Канапе́лькі ’зябер звычайны, Galeopsis tetrahit L.’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Рус. ярасл., сарат. конопе́льник ’тс’. Матывацыя — падабенства лістоў з канаплямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тугаль ‘куколь звычайны, Agrostemma githago L.’ (Кіс.). Параўн. гугаль, куколь (гл.), спарадычны пераход ку > ту ў кушэтка > тушэтка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

будзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Не святочны, будны. Быў звычайны будзённы дзень, калі Паходны прынеслі з Лашыч паведамленне ад Ваўчка. Хадкевіч. // Прызначаны на штодзень. На сцяне вісела будзённая вопратка. Гартны. // Штодзённы, звычайны. Колькі радасці можна знайсці ў звычайным будзённым жыцці. Мурашка. А чым мяне сустрэне бераг новы — Будзённым тлумам, навізною спраў? Панчанка.

2. перан. Сумны, аднастайны. [Рыма:] — Ты таксама вершы пішаш? Люблю паэтаў, яны непасрэдныя, шчырыя, не такія, як усе, будзённыя. Сабаленка. Пытанняў.. нарадчыца чуе за дзяжурства дзесяткі, яны — самыя будзённыя, як і адказы на іх. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)