ХМЕЛЬ (Humulus),
род кветкавых раслін
Адна- і шматгадовыя двухдомныя травяністыя расліны. Сцёблы
Кветкі дробныя, аднаполыя, мужчынскія — у мяцёлчатых, жаночыя — у коласападобных суквеццях. Прыкветкі жаночага суквецця пасля цвіцення разрастаюцца і ўтвараюць суплоддзі — «шышкі». Плод — арэшак. «Шышкі» Х. звычайнага маюць да 22% смалістых рэчываў (лупулін), выкарыстоўваюцца ў піваварнай прам-сці, замест дражджэй пры хлебапячэнні, як антысептык у медыцыне. Сцёблы маюць грубае валакно, ідуць на корм жывёле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)