РАМІШЭ́ЎСКІ (Ігар Канстанцінавіч) (5.5.1932, г. Клайпеда, Літва — 13.11.1999),

бел. кінааператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1957). Працаваў на Свярдлоўскай кінастудыі, з 1959 на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1992 выкладаў у Бел. АМ. Кінааператар-пастаноўшчык маст. фільмаў «Іду шукаць» (1966), «Саша-Сашачка» (1967), «Бацька» (1971), тэлевізійных «Вашынгтонскі карэспандэнт» (3 серыі, 1973), «Корцік» (3 серыі, 1974), «Бронзавая птушка» (3 серыі, 1975), «Дзяржаўная граніца» (1984—89). Творчай манеры ўласцівы рэаліст. трактоўка выяўл. вырашэння фільма, глыбокае пранікненне ў стылістыку эпохі, якая адлюстроўваецца («Крушэнне імперыі», 1970; «Ятрынская вядзьмарка», 1991), мяккі лірызм характарыстык герояў («Чорны бусел», 1993), свядомае абмежаванне выкарыстання выразных сродкаў.

К.​І.​Рамішэўскі.

т. 13, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сінедрыён

(гр. synedrion = сход)

1) савет старэйшын, вышэйшая дзяржаўная ўстанова з палітычнымі і судовымі функцыямі ў Стараж. Іудзеі;

2) перан. сход, савет, судзілішча.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

устано́ва, ‑ы, ж.

Грамадская ці дзяржаўная арганізацыя, якая кіруе пэўнай галіной гаспадаркі, гандлю і пад., занятая адпаведнай дзейнасцю. Дзяржаўныя ўстановы. Навукова-даследчыя ўстановы. □ Да рэвалюцыі ў Беларусі не было вышэйшых навучальных устаноў. Пшыркоў.

•••

Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, выхаванцы якой жывуць на поўным забеспячэнні і не маюць права самавольна адлучацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бібліятэка публічная Маскоўская пры Румянцаўскім музеі, гл. Бібліятэка дзяржаўная СССР

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кардо́н2

(фр. cordon)

1) дзяржаўная граніца;

2) пагранічны або загараджальны атрад, а таксама месца яго знаходжання;

3) пост аховы лесу, запаведніка (лясны к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

finance

1. [ˈfaɪnæns]

n.

грашо́выя спра́вы, фіна́нсы pl.only

public finance — дзяржа́ўная фіна́нсавая гаспада́рка

2. [fəˈnæns]

v.t.

1) фінансава́ць

2) кірава́ць фіна́нсамі

3.

v.i.

ве́сьці фіна́нсавыя апэра́цыі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fiskus, ~u

м. фіск; дзяржаўная казна;

płacić podatki ~owi — плаціць падаткі ў казну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zdrada

zdrad|a

ж. здрада;

~a stanu — дзяржаўная здрада;

dopuścić się ~у — здрадзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Марцоўка ’шчупак, які нерастуе ў сакавіку’ (полац., З нар. сл.). Аналагічна марчу́к ’шчупак, які нерастуе ў сакавіку’, укр. ’шчанё, якое нарадзілася ў сакавіку’, мартю́к ’заяц, які нарадзіўся ў сакавіку’, марцівки́ — тое ж пра куранят.

Марцоўкадзяржаўная павіннасць, якая выконвалася ў сакавіку’ (паўд.-усх., КЭС). Да рус. март ’месяц сакавік’ < ст.-слав. мартъ, мартии, якія праз с.-грэч. μάρτι(ο)ς з лац. (mensis) martius ’месяц Марса’ (лац. Mars, Martis).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дата́цыя

(фр. dotation, ад с.-лац. dotatio = дар)

дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам для пакрыцця якіх-н. выдаткаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)