забо́р'е Месца, якое знаходзіцца за лесам, за борам (Віц. Рам. Мат.).
□ в. Забор'е ці Заборы Віц. (Рам. Мат.), в. Забор'е (частка в. Пруды, яе вуліца) Стаўбц.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
За́быль ’у дастатку’ (Касп.). Рус. за́быль ’праўда, сапраўды; тое, што забываецца’. Бел. дыял. значэнне можа быць выведзена ад рус. ’такая колькасць, што не трэба згадваць’. Тады ад забыць (гл.) з суфіксам ‑ль, як гніль ад гніць, відаль ад відаць; суфікс у бел. мове, па сведчанню Сцяцко (Афікс. наз.) — віц., маг. Сувязь з зоб, зобка ’кош’ малаверагодная, таму што патрабуе складанага тлумачэння націскнога а замест о. Іначай: за + быль. Гл. адзабаль; ESSJ SG, 2, 752.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пярво́сцінка, пярву́сцепка ’карова першага ацёлу’ (маг., віц., ЛА, 1), пярву́шчанка ’тс’ (гом., ЛА, 1, Бар. сл.), пярву́стка ’тс’ (клім., ЛА, 1), пярву́сцінак ’тс’ (Мат. Гом.), пярэсцінка ’тс’ (тамсама), пярсцёнка, пярвёсянка ’тс’ (Шатал.); рус. пёрвёстинка ’тс’, макед. първостинка ’авечка, якая акацілася першы раз’, ’першароднае дзіця’, пьрвостин ’першае дзіця’. Паводле Трубачова (Проспект, 75–76), да праслав. *pervest(b)nьjь < *pervestь ’першасць’, параўн. укр. первісний ’першапачатковы’, рус. пёр- востный ’тс’ і пад. Гл. таксама пёрвісінка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стуго́р ‘вялікая куча’: stuhór sʼena, sałomy (паст., Балто-слав. сб.), стугу́р ‘стог, стажок, горка’ (лаг., Гіл.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘кусок хлеба’ (віц., Нар. лекс.). Грынавяцкене і інш. (Балто-слав. сб., 389), параўноўваюць з літ. stùguras ‘слуп’, відаць, у значэнні ‘слуп, вакол якога складваецца стог’. Не выключана славянскае паходжанне слова, параўн. н.-луж. sćěgor ‘мачта’, на падставе якога рэканструюецца прасл. дыял. *stegorъ, суадноснае з літ. stãgaras, stegorỹs ‘сухое сцябло, ствол’ (Трубачоў, Труды, 1, 777).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́нча ‘вясёлка’ (Шатал., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Скарбы, Жд. 1, Сержп. Грам., Мат. Гом., ТС), тэнч ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж тэнчо́вік ‘саматканы дыван’ (Рэг. сл. Віц.), тэнчаве́ць ‘пералівацца вясёлкай, святлець’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tęcza ‘вясёлка’, таго ж паходжання, што і туча (гл.), параўн. мажлівую сувязь двух паняццяў у ст.-бел. натура наша людскаꙗ … показаласе ꙗко дꙋга, ꙗко тꙋча (XVII ст., ГСБМ), што, відаць, калькуе польск. tęcza ‘дугападобная частка скляпення ў касцёле’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аржа́віна Іржавая лугавая нізіна (Віц. Нік. 1895, Слаўг.). Тое ж арша́віна (Слаўг.), аржа́віня (Віц. Нік. 1895), аржа́вінне (Зах. Бел. Др.-Падб., Лёзн. Касп., Нас., Слаўг., Смален. Дабр.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
вязь Вязкае балота, дрыгва (Віц. Шэйн, 774, Нас., Сен. Касп.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
забало́нне Месца за абалоннем, за падолам (гл.) Віц. (Рам. Мат.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
тако́ўня Пляцоўка для малацьбы (Віц. Касп.). Тое ж тачок (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
храсні́ Скрыжаванне дарог (Віц. Касп.). Тое ж храстава́я дарога (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)