МІНЬКО́ (Вацлаў Юльянавіч) (н. 14.11. 1933, в. Ніўкі Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне геадэзіі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Маскоўскі ун-т геадэзіі і картаграфіі (1956). З 1998 гал.навук. супрацоўнік Навук.-ўкараняльнага цэнтра па землеўпарадкаванні. Навук. працы па геадэзіі і фотатапаграфіі.
Тв.:
Технологическое проектирование аэрофотосъемки. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІША́НІН (Юрый Фёдаравіч) (н. 27.6. 1942, с. Лябяжае Кемераўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Омскі вет.ін-т (1968). У 1977—93 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. працы па абмене рэчываў і павышэнні прадуктыўнасці жывёл, уплыве мікраэлементаў на вугляводна-ліпідны абмен, прафілактыцы хвароб жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МРАНГО́ВІУС (Вільям Юльевіч) (10.9. 1874, г.Сувалкі, Польшча — ?),
вучоны ў галіне венералогіі і дэрматалогіі. Скончыў Пецярбургскую Ваенна-мед. акадэмію (1900). У 1923—30 праф., заснавальнік кафедры скурна-венерычных хвароб БДУ. Навук. працы па дыягностыцы, лячэнні і прафілактыцы дэрматозаў, туберкулёзу скуры і венерычных хвароб.
бел.вучоны ў галіне тарфяной прам-сці. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), праф. (1939). Скончыў Маскоўскае Вышэйшае тэхн. вучылішча (1916). З 1932 у Бел. тарфяным, потым Політэхн. ін-тах, з 1940 у Ін-це торфу АН Беларусі. З 1941 у Маскве. Навук. працы па тэорыі, канструяванні і разліку тарфяных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРСАН (Мікалай Іванавіч) (24.9.1845, Эстляндская губ. — 1907),
вучоны-мовазнавец, гісторык навукі. Чл.-супрацоўнік Рас.геагр.т-ва (з 1889). Скончыў Тартускі ун-т (1870). У 1872—94 выкладаў стараж. мовы ў Мінскай гімназіі, у 1894—97 праф. Казанскага ун-та. Навук. працы па гісторыі фін. мовы. Аўтар кн. «Аб найстаражытнейшых школах чалавечага роду» (Мн., 1886).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКУ́Н (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 20.3.1948, Мінск),
бел.вучоны ў галіне электрасувязі. Канд.тэхн.н. (1982). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1972), дзе і працаваў. З 1993 рэктар Вышэйшага каледжа сувязі. Навук. працы па тэорыі кіравання ў тэхніцы звышвысокіх ваганняў, сістэмах і сетках электрасувязі, лічбавых сістэмах камутацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
савецкі вучоны-механік. Акад.АНСССР (1966). Герой Сац. Працы (1956). У 1930 скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча, дзе працаваў (з 1960 праф.). Асн. працы па кампрэсарабудаванні, халадзільнай тэхніцы, машынабудаванні, механіцы, стартавых комплексах ракет. Аўтар адкрыццяў і вынаходстваў у галіне механікі і машынабудавання. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1967, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСМА́НАЎ (Іван Антонавіч) (26.10.1917, пас. Амутнінск Удмурцкай Рэспублікі — 5.7.1974),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1970), праф. (1971). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957). З 1946 на Мінскім трактарным з-дзе, з 1963 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Асн. працы па пытаннях бухгалтарскага ўліку, калькулявання і сабекошту прамысл. прадукцыі, эканомікі машынабудавання, эканам. аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШЧАНКА (Людміла Фёдараўна) (н. 14.2.1945, в. Сяргееўка, Прыморскі край, Расія),
бел.вучоны ў галіне масаперадачы. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Жонка М.А.Глушчанкі. Скончыла Кузбаскі політэхн.ін-т (1971). З 1978 у Магілёўскім тэхнал. ін-це, з 1980 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні абсталявання для інтэнсіфікацыі тэхнал. працэсаў харч. вытворчасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШЧАНКА (Мікалай Аляксеевіч) (н. 21.8.1937, г. Джанкой, Украіна),
бел.вучоны ў галіне электратэхналогіі. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Севастопальскі прыборабудаўнічы ін-т (1977). З 1978 у Магілёўскім тэхнал. ін-це, з 1980 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні абсталявання для атрымання электраактываванага паветра і электрааэрацыі раствораў у працэсах біятэхналогіі.