На́мачы займ. ’нам’: Дарога к намачы нялёхкая была (узд., Жд. 2). Афармленне займенніка прыслоўным суфіксам ‑чы, параўн. цяпе́рачы, сё́ннячы, надоечы, відаць, у сувязі з сінтаксічнай функцыяй акалічнасці месца (к на́мачы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хутара́нін, ‑а; мн. хутаране, ‑ан; м.
Уладальнік хутара. І зямля была не роўная: жоўты пясок, камяністыя ўзгоркі, .. і толькі месцамі трапляліся кавалкі добрай зямлі. Лепшыя землі захапілі пасялкоўцы і хутаране, а яшчэ лепшая зямля была пад панскім маёнткам, дзе заснаваўся цяпер саўгас «Чырвоны шлях». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
белатва́ры, ‑ая, ‑ае.
З вельмі белым тварам. Паненка была высокая, белатварая, чорнавалосая, у доўгім белым плацці. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́йцэр, ‑а, м.
Старая аўстрыйская і нямецкая дробная манета, якая была ў абароце да канца 19 ст.
[Ням. Kreuzer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непатрэ́бна, у знач. вык.
Без патрэбы. Не хацелася думаць аб ядзе, ды яна зусім была.. [Антосю] непатрэбна. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́мрадзь, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і цемра. Па дварэ была такая цемрадзь, хоць вока выкалі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
albowiem
таму што; бо;
noc była ciemna, albowiem księżyc zaszedł za chmury — ноч была цёмная, бо месяц схаваўся за хмары
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
however1 [haʊˈevə] adv. як бы ні, які́ б ні;
He wanted to take no risks, however small. Ён не хацеў рызыкаваць, якая б ні малая была рызыка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
fabrication [ˌfæbrɪˈkeɪʃn] n.
1. вы́думка;
His story was a complete fabrication from start to finish. Яго гісторыя была абсалютнай выдумкай з пачатку і да канца.
2. фабрыка́цыя, падро́бка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
away1 [əˈweɪ] adj. : be away (from) адсу́тнічаць;
Sorry, he’s away. Прабачце, яго няма;
She was away from work for a week. Яна не была на працы тыдзень.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)