ба́бін, ‑а.
Разм. Які мае адносіны да бабы, належыць бабе. [Бабуля:] — Марылька — дзедава дачка ад першай жонкі, бабіна падчарыца, дзяўчынка ціхая, слухмяная, працавітая. Брыль.
•••
Бабіна лета гл. лета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зма́лку, прысл.
Разм. З малых гадоў; з маленства. У вёсцы Патрэба.. хлопца змалку называлі Гануліным Толікам. Брыль. — Трэба змалку прывучаць сябе да цяжкасцей, адным словам, загартоўвацца. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
була́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. ласк. Кабыла буланай масці. Асядлаўшы буланку, [брыгадзір] паставіў у стрэмя нагу, спрытным рыўком узняўся і лёгка сеў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бур’я́н, ‑у, м., зб.
Агульная назва буйнасцябловага пустазелля; наогул усякае пустазелле. За гумном.. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур’яном нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляшчы́ннік і ляшчэ́ўнік, ‑у, м.
Зараснік, кусты ляшчыны; арэшнік. Навокал нас — густы ляшчэўнік, асыпаны пустымі яшчэ арэхамі. Брыль. За апошнімі хатамі пачынаецца насып, шчыльна атулены ляшчыннікам. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзюрча́ць і дзюрчэ́ць, ‑чыць; незак.
Разм. Цурчаць. Яшчэ не дзюрчыць у даёнкі і вёдры духмяны ранішні сырадой, а ўжо застукалі па ўсіх дварах руплівыя малаточкі касцоў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паабвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Абвязаць усіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці прыйшлі, паабвязвалі яблынькі саломай. Брыль.
2. і без дап. Абвязваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Туляцца некаторы час. Патуляўся [Гена] у людзей амаль да восені і прыйшоў у атрад. Брыль. Патуляешся па пушчы — глядзіш, ужо і вечар. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́мач, ‑ы, ж.
Дапамога, падмога. [Самоцька:] — Прападу, калі не будзе ніякай помачы. Чорны. Малы адвык ужо клікаць на помач бабулю ці маму і пачынае свой дзень самастойна. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саа́ўтарства, ‑а, н.
Сумеснае аўтарства. Ды неўзабаве, менш як праз два гады, Алесь адчуў асалоду творчасці зусім самастойнай, без усякага сааўтарства, без зайздрасці нават да Толі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)