падатрад насякомых атр. раўнакрылых. Налічваецца больш за 200 відаў, большасць — у тропіках. На Беларусі пашыраны алейрадзіда цяплічная (Trialeurodes vaporariorum), алейрадзіда сунічная (Aleurodes fragariae), алейрадзіда кляновая (Aleurochiton complanatus), алейрадзіда падтыннікавая (Aleurodes proletella); шкодзяць раслінам.
Даўж. 1—3 мм. Жоўтыя, чырванаватыя, часта з цёмнымі плямамі. 2 пары крылаў, укрытых белым налётам (адсюль другая назва), складваюцца страхападобна. Знаходзяцца на ніжняй паверхні ліста. Яйцы прымацоўваюць да субстрату на сцяблінках. Жывяцца сокам раслін. Дарослыя пералятаюць на невял. адлегласць, рассяляюцца ветрам, лічынкі пераносяцца з пасадачным матэрыялам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЖЭ́ЛЬСКАЯ КЕРА́МІКА,
вырабы керамічных прадпрыемстваў у раёне с. Гжэль Раменскага р-на Маскоўскай вобл. У 2-й пал. 18 ст. «чорныя» (простыя) і паліваныя вырабы замяніліся маёлікай (кваснікі, талеркі, цацкі і г.д.) з арыгінальнай шматколернай размалёўкай па белай паліве, часам і з ляпнымі фігуркамі. У 19 ст. выраблялі фарфор, фаянс, паўфаянс. Цяпер традыцыі гжэльскай керамікі працягвае з-дмаст. керамікі ў пас. Турыгіна. Вырабы вызначаюцца акруглымі аб’ёмістымі формамі, сакавітай сіняй размалёўкай па белым фоне, выкананай шырокім мазком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІКУ́ША
(Falcipennis falcipennis),
птушка сям. цецеруковых атр. курападобных. Пашырана ў горнай тайзе з перавагай елкі і піхты ў Паўд.-Усх. Сібіры і на Сахаліне. Аселая, трымаецца парамі.
Даўж. 40—43 см, маса 600—750 г. Апярэнне цёмнае, з белымі плямамі на спіне і белым папярочным малюнкам на грудзях, на хвасце белая паласа. Лапы ўкрыты густым апярэннем да асновы пальцаў. Корміцца ігліцай елкі, піхты, лістоўніцы, верхавінкамі моху, лісцем, парасткамі, ягадамі, насякомымі. Гняздо на зямлі. Адкладвае 7—12 яец. У Дз. незвычайныя для дзікай птушкі паводзіны — яна зусім не баіцца чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНО́ЧКІ,
1) аркестравы ўдарны самагучальны муз. інструмент. Складаецца з 25—32 храматычна настроеных метал. пласцінак, размешчаных у 2 рады ў пляскатай скрыні; верхні рад адпавядае чорным клавішам фартэпіяна, ніжні — белым. Дыяпазон залежыць ад колькасці пласцінак. Гук здабываецца ўдарамі 2 метал. (радзей драўляных) малаточкаў або пры дапамозе клавіятуры фартэпіяннага тыпу.
2) Стараж. інструмент тыпу малога звона (выш. да 15—20 см). Вядомы ў культавых рытуалах (у краінах Лац. Амерыкі, Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, далёкаўсх. рэгіёна) і побыце (пастухоўскім, школьным), у паштовай службе. У Расіі найб. вядомы валдайскія З. (ямшчыцкія, паддужныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЕРАБО́ЙНЫ ПРО́МЫСЕЛ,
здабыча марскіх звяроў (цюленяў, нерпы, марскога коціка і інш.). Прадукцыя — футравая і гарбарная сыравіна, мяса (на корм пушным звярам), цюленевы тлушч, унутраныя органы (печань, эндакрынныя залозы і інш.) для вытворчасці вітамінаў і некаторых фармакалагічных прэпаратаў. Промысел цюленяў вядуць Расія ў Белым, Грэнландскім, Ахоцкім, Берынгавым і Каспійскім м., Нарвегія — у раёне Ньюфаўндленда і Грэнландскім м., Канада — у раёне Ньюфаўндленда, Данія — у раёне Грэнландыі. Промысел марскога коціка ЗША вядзе на лежбішчах в-ва Прыбылова, Расія — на а-вах Камандорскіх, Цюленевых, Сахалін. Кітабойны промысел з 1989 забаронены Міжнар. кітабойнай камісіяй.
у бе́лым ма́рмуры былі́ ~кі і́ншых ко́лераў — в бе́лом мра́море бы́ли просло́йки други́х цвето́в;
грама́дская п. — обще́ственная просло́йка;
маладзёжная п. — молодёжная просло́йка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
му́жны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца мужнасцю. Арлы маладыя, Я вас пазнаю, бясстрашных і мужных У грозным баю.Колас.Няхай грыміць па белым свеце слава Пра шчасце мірнае, пра Новы год, Пра родную савецкую дзяржаву, Пра мужны і нязломны наш народ.Астрэйка.// Які выражае мужнасць, сілу. Мужны твар. □ Простыя, задушэўныя і шчырыя радкі, поўныя смутку і жальбы, змяніліся мужнымі і гнеўнымі словамі, у якіх бурліла нянавісць да прыгнятальнікаў.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца белым, бялейшым. На дварэ быў зазімак. За ноч сцягнула ваду, за рэчкай пабялела трава.Гурскі.На пагорках і паўднёвых схілах пабялела жыта, нахілілася долу важкімі кал[аса]мі.Асіпенка.//Разм. Пасівець. Валасы пабялелі. Скроні пабялелі.// Стаць, зрабіцца бледным; пабляднець. Парабак пабялеў, у яго пацямнела ў ваччу.Чорны.Нібы ўдараны знянацку, Міколка ўздрыгнуў, твар яго пабялеў.Краўчанка.// Пасвятлець. Ноч скончылася. Неба пабялела. Плыў дзень.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́цце, ‑я, н.
1. Тое, што і сукенка. Як толькі падняліся ў паветра, танклявая сцюардэса ў чорным плацці з белым каўнерыкам абвясціла, што ляцець мы будзем высока.Скрыган.Вышэй сярэдняга росту, статная, яна была ў просценькім, але з добрым густам пашытым плацці.Васілевіч.
2.зб.Разм. Бялізна. [Бацька] пайшоў у званары за паўтраця рубля на месяц, званіў і вартаваў царкву.. Маці плацце людзям мыла і гароднае насенне прадавала.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́луб, ‑а; мн. галубы, ‑оў; м.
1. Дзікая або паўсвойская птушка, звычайна з шызым ці белым пер’ем (водзіцца амаль ва ўсіх краінах свету). Лясны голуб. Паштовыя галубы. Разводзіць галубоў.
2.(звычайнапрызвароце,частаўклічнайформе голубе). Разм. Ласкавая назва мужчыны. — Мартыне, мой голубе! вырваўся ты з панскай няволі.Колас.А мой міленькі, голуб сізенькі, коніка сядлае.З нар.
•••
Голуб міру — малюнак белага голуба як сімвал міру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)