She was naturalized in Spain. Яна атрымала іспанскае грамадзянства.
2. запазыча́ць, запазы́чваць (словы, выразы з іншай мовы);
This word was naturalized into/in English in the 20th century. Гэтае слова ўвайшло ў англійскую мову ў XX стагоддзі.
3. акліматызава́цца; прыжыва́цца, прыма́цца (пра жывёл, расліны)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
überkómmen*vt
1) ахо́пліваць, авало́дваць (пра пачуцці);
es überkómmt mich heiß мяне́ кі́дае ў гара́чку
2) (von D) атры́мліваць у спа́дчыну (што-н. ад каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
карыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., чым.
1. Выкарыстоўваць для сваіх патрэб. Каля дому быў яшчэ невялікі кавалак зямлі, якім, за адсутнасцю гаспадароў сядзібы, карыстаўся адзін з суседзяў.Самуйлёнак.Кнігамі асокінскай бібліятэкі Карніцкі карыстаўся даволі часта.Паслядовіч.// Прымяняць што‑н. як прыладу, сродак. Карыстацца новым абсталяваннем. Карыстацца прагрэсіўнымі метадамі. □ У гутарцы [Казімір] любіў карыстацца мясцовымі народнымі прымаўкамі.Пестрак.
2. Выкарыстоўваць што‑н. у сваіх інтарэсах, атрымліваць выгаду, карысць з чаго‑н. Карыстацца момантам. Карыстацца людской дабратой. □ Рыначнай мітуснёй часта карысталіся і падпольшчыкі.Новікаў.
3. Мець што‑н. (аўтарытэт, павагу, права і інш.). Карыстацца папулярнасцю. □ Насця Рагіна карысталася славай прыгажуні на ўвесь сельсавет.Шамякін.Нягледзячы на тое, што Макар быў прыгожы хлопец, ён поспехам не карыстаўся.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., каму-чаму і без дап.
1. Выклікаць сімпатыю, добрыя пачуцці да сябе. Аўгінні падабалася Таня — рашучая, разважлівая, смелая.Новікаў.Усім падабаўся вясёлы, жвавы хлапчына Алешка.Якімовіч.// Выклікаць інтарэс у асоб іншага полу. Валя належала да таго тыпу дзяўчат, якія падабаліся гэтаму хлопцу.Чорны.
2. Быць прыемным, адказваць пэўным патрабаванням. А што асабліва падабалася Макарку, дык гэта шасейная дарога.. Як слаўна было прайсціся па гэтай дарозе! Колькі паваротак рабіла яна, пралёгшы між узгоркаў і сядзіб, перасекшы лясы і балоты!Колас.Рыце падабалася падарожжа на возе.Васілевіч.//безас.зінф. Любіць рабіць што‑н., атрымліваць задавальненне ад чаго‑н. Падабаецца дзяўчынцы паліваць кветнік.Пальчэўскі.[Страказе], відаць, падабалася сядзець на нагрэтай сонцам чароціне.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сялі́цца, сялюся, селішся, селіцца; незак.
1. Уладжвацца на незаселеных месцах; атрымліваць месца для жыхарства. Людзі, якія сяліліся спачатку толькі на адкрытых месцах, па цячэнню вялікіх рэк, пачалі ўсё глыбей пранікаць у самыя нетры дзікіх і непрыступных лясоў.В. Вольскі.У горадзе самая жывая вуліца — гэта Шасэйная. Ля яе ўсё народ дзелавы селіцца, гандлёвы.Галавач.// Пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак. Няўтульная хаціна проста пуставала: ніводная, нават бежанская, сям’я не рашалася ў ёй сяліцца хоць бы часова.Лось.// Пра птушак, жывёл і пад. А .. [сава] ўсё роўна кожны год сялілася толькі ў тым дупле.Кірэйчык.
2.перан. Узнікаць, папаўняць (пра пачуцці, настрой і пад.). Аднак не адна толькі ўдзячнасць селіцца ў маім сэрцы.Васілевіч.
3.Зал.да сяліць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dziedziczyć
dziedziczy|ć
незак.co o kimатрымліваць у спадчыну што, ад каго;
~my majątek po naszej ciotce — мы атрымліваем ад нашай цёткі ў спадчыну маёнтак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
зало́гм.эк., камерц. Versátz m -(e)s, Verpfändung f -, -en; Pfand n -(e)s, Pfänder, Únterpfand n (залогаваярэч);
іпатэ́чны зало́г Hypothékenpfand n; (ад)дацьшто-н.у зало́гetw. als [zum] Pfand gében*;
атры́мліваць гро́шы пад зало́г Geld gégen Kautión bekómmen*;
выкупля́ць што-н з зало́гу Pfand éinlösen;
уно́сіць зало́г Kautión léisten [stéllen]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)