Дзейнічала на Беларусі ў 1902—41 у в. Высачаны Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляла часаны лён, пражу, пакулле, панчохі, шкарпэткі. Мела лакамабілі (2 у 1908), вадзяныя рухавікі (4 у 1910). У 1913 працавалі 594 рабочыя, было 6 тыс. прадзільных верацён. У сав. час рэканструявана. У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Мелекес (Ульянаўская вобл. Расіі), карпусы ф-кі ўзарваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУЛУ́Т (Duluth),
горад на Пн ЗША, у штаце Мінесота, на беразе воз. Верхняе. Каля 100 тыс.ж., з прыгарадамі (у т. л. ў штаце Вісконсін) каля 300 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гал. порт на Верхнім возеры. Вываз жал. руды, пшаніцы і лесаматэрыялаў. Прам-сць: металургічная, маш.-буд. (судны, буд. машыны, пад’ёмна-трансп. і прамысл.абсталяванне, інструменты і механізмы), харч., дрэваапр., паліграфічная. Ун-т. Музей, маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛІН (Zlin),
горад на У Чэхіі ў перадгор’ях Карпат. Каля 90 тыс.ж. (1995).
Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр абутковай прам-сці (у 1894 тут узніклі першыя ф-кі Т.Баці). Прадпрыемствы гумавай, маш.-буд. (машыны і абсталяванне для абутковых ф-к), тэкст., паліграф., дрэваапр., харч. прам-сці. Кінастудыя. Тэатр. Музей рамяства і абутковага промыслу. Маст. галерэя. Штогадовы міжнар. фестываль дзіцячых фільмаў. У 1948—89 наз. Готвальдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМЯНКО́Ў Сцяпан Сцяпанавіч (н. 23.4.1945, в.Вял. Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Д-ртэхн.н., праф. (1992). Скончыў БПІ (1967), дзе працаваў з 1971. З 1974 у Віцебскім тэхнал. ун-це. Навук. працы па шнэкавым прасаванні парашкоў. Распрацаваў тэхналогіі і абсталяванне для фармавання даўгамерных вырабаў з метал. парашкоў.
Тв.:
Основы эффективных технологий формообразования. Витебск, 1994;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЬЧЖО́Ў, Гаалань,
горад на Пн Кітая, у сярэднім цячэнні р. Хуанхэ. Адм. ц.прав. Ганьсу. Каля 1,5 млн.ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог, адзін з галоўных прамысл. цэнтраў Кітая. Прам-сць: атамная (вытв-сць узбагачанага урану), нафтахім., хім. (вытв-сць угнаенняў і сінт. каўчуку), маш.-буд. (нафтавае і хім.абсталяванне), тэкст. (шарсцяныя тканіны), эл.-тэхн., тытунёвая, запалкавая, мукамольная, цэм., шкляная. Ун-т. Паўн.-Зах. філіял АН Кітая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАЛІ́ТНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі (пераважна бетонныя і жалезабетонныя), асн. часткі якіх зроблены ў выглядзе адзінага цэлага (маналіту) на месцы ўзвядзення будынка ці збудавання.
Адрозніваюцца ад зборных канструкцый, элементы якіх вырабляюцца на з-дзе або палігоне. Выкарыстоўваюцца пераважна для нестандартных будынкаў, пры асабліва вял. нагрузках і ў збудаваннях, якія цяжка паддаюцца чляненню (напр., фундаменты пад пракатнае абсталяванне). Мэтазгодны пры выкананні іх індустрыяльнымі метадамі з выкарыстаннем інвентарнай апалубкі (слізгальнай, перастаўной, перасоўнай і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ДУЛЬу тэхніцы,
1) назва важнага каэфіцыента або велічыні, напр., модуль пругкасці.
2) Уніфікаваны функцыян. вузел (або частка складанага ланцуга) радыёэлектроннай апаратуры, які канструктыўна аформлены як самаст. выраб і выконвае пэўную функцыю (гл. таксама Мікрамодуль).
3) Спецыялізаваны адсек арбітальнай станцыі, які нарошчваецца і дзе размешчаны спец.тэхнал.абсталяванне, прылады і інш., напр., астрафіз. М., тэхнал. М. Таксама М. часта наз. састаўныя часткі касм. карабля, напр., арбітальны М., пасадачны М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т Існаваў у 1940—54 у г. Пінск Брэсцкай вобл. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-га кл.агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні фіз.-матэм., прыродазнаўча-геагр., бел. і рус. мовы і л-ры, гісторыі, з 1944 завочнае і падрыхтоўчае, пазней і вячэрняе. У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі знішчылі навуч. корпус, абсталяванне, б-ку. Аднавіў работу 1.10.1944. За 1944—54 падрыхтаваў больш за 1000 настаўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́СЫ,
горад, цэнтр Чаркаскай вобл. Украіны. Вядомы з 1394, горад з 1795. 307 тыс.ж. (2001). Чыг. станцыя. Порт на Крамянчугскім вадасховішчы. Прам-сць: хім. (мінер. ўгнаенні, іонаабменныя смолы, валокны, пластмасы, рэактывы), харч. (кансервавая, цукр., малочная, мясная, тытунёвая), лёгкая (шаўковая, трыкат., швейная), машынабудаванне і металаапрацоўка (спец.тэхнал.абсталяванне і інш.), мэблевая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ЦЭЦ. Пед.ін-т. Тэатры: муз.-драм., лялек. Філармонія. Краязнаўчы музей. Планетарый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫМКЕ́НТ,
горад, цэнтр Паўд.-Казахстанскай вобл. Казахстана, у міжрэччы Бадама і Сайрама (бас.р. Сырдар’я). Вядомы з 12 ст., 438,8 тыс.ж. (1995). Чыг. вузел. Прам-сць: хім. і нафтахім. (мінер. ўгнаенні, шыны), хім.-фармацэўтычная, машынабудаванне і металаапрацоўка (кавальска-прэсавае абсталяванне, электраапараты), каляровая металургія (свінец), лёгкая (баваўняная, апрацоўка каракулевых шкурак і інш.), харч., вытв-сцьбуд. матэрыялаў. ЦЭС. Канцавы пункт нафтаправода Омск—Ч. 3 ВНУ. 3 тэатры. Краязнаўчы музей.