ЧЫМКЕ́НТ,

горад, цэнтр Паўд.-Казахстанскай вобл. Казахстана, у міжрэччы Бадама і Сайрама (бас. р. Сырдар’я). Вядомы з 12 ст., 438,8 тыс. ж. (1995). Чыг. вузел. Прам-сць: хім. і нафтахім. (мінер. ўгнаенні, шыны), хім.-фармацэўтычная, машынабудаванне і металаапрацоўка (кавальска-прэсавае абсталяванне, электраапараты), каляровая металургія (свінец), лёгкая (баваўняная, апрацоўка каракулевых шкурак і інш.), харч., вытв-сць буд. матэрыялаў. ЦЭС. Канцавы пункт нафтаправода Омск—Ч. 3 ВНУ. 3 тэатры. Краязнаўчы музей.

т. 17, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)