манілка́ра

(н.-лац. manilcara)

дрэвавая або кустовая расліна сям. сапотавых, пашыраная ў тропіках, з соку якой атрымліваюць балату.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ману́л

(манг. manuul)

драпежная жывёла сям. кашачых з каштоўным футрам, якая пашырана ў стэпах і паўпустынях Цэнтр. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мастагло́я

(н.-лац. mastogloia)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў бентасе мораў, радзей у прэсных вадаёмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мее́зія

(н.-лац. meesia)

лістасцябловы мох сям. меезіевых, які трапляецца на балотах як леднікова-рэліктавы ледавікова-рэліктавы від.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

меланале́ўка

(н.-лац. melanoleuca)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце ў лясах, садах, хмызняках, на лугах; ядомы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мето́рхіс

(н.-лац. methorchis)

гельмінт сям. апістархідаў, паразітуе ў жоўцевым пузыры і пячоначных ходах млекакормячых, чалавека і птушак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

меяне́та

(н.-лац. meioneta)

павук сям. лініфіідаў, які жыве на глебе, пад камянямі, на галінках дрэў і кустоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікрасто́ма

(н.-лац. microstoma)

сумчаты грыб сям. саркасцыфавых, які трапляецца на гнілой драўніне ў ліставых і мяшаных лясах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мікрасфе́ра

(н.-лац. microsphaera)

сумчаты грыб сям. мучністарасяных, які развіваецца на лісці дрэў і кустоў; узбуджальнік мучністай расы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

асма́нтус

(н.-лац. osmanthus)

вечназялёная кустовая расліна сям. маслінавых са скурыстым лісцем, пашыраная ў Азіі і Паўн. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)