род кветкавых раслінсям. ятрышнікавых. 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі, трапічнай Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від. Н. бязлісты (E. aphyllum). Трапляецца адзіночнымі экзэмплярамі ў вільготных хвойных, мяшаных і шыракалістых лясах.
Н. бязлісты — шматгадовая расліна-мікатроф выш. 20 см з каралападобным карэнішчам. Сцёблы крохкія, сакаўныя, жаўтаватыя з чырв. палоскамі. Зялёнае лісце адсутнічае (расліна жывіцца арган. рэчывамі ляснога подсцілу), замест яго 5—8 жаўтаватых лускавінак. Кветкі паніклыя, жаўтавата-белыя, у рэдкай гронцы, духмяныя. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАВА (Ганна Аляксандраўна) (н. 25.5.1933, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1963). Дачка А.Л.Новікава. Скончыла Украінскую с.-г. акадэмію (1955). У 1960—91 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па марфалогіі, фізіялогіі і біял. асаблівасцях дрэвавых раслін, фітаэкалогіі, фітатэрапіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.);
Рост и развитие древесных растений в зависимости от светового режима. Мн.. 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК.
На ПдУМяшчорскай нізіны (Расія). Засн. ў 1935 з мэтай аховы прыроднага комплексу Мяшчоры і захавання хахулі. З 1984 біясферны запаведнік. Пл. 22,9 тыс.га. Рэльеф нізінны. Поймавыя лугі, старыцы, азёры. Хваёвыя, яловыя лясы, дубровы. У флоры больш за 800 відаў раслін. У фауне звычайныя лось, дзік, ліс, бабёр, куніца, вавёрка і інш. У арнітафауне 220 відаў тушак. Гадавальнікі рэдкіх відаў жывёл: зубра, жураўлёў белага, чорнага і японскага, сапсана, крэчата і інш. Музей прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАБЕ́ДАЎ (Віктар Сцяпанавіч) (н. 20.11.1924, в. Канстанцінава Гусь-Хрустальнага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 6.3.1988),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства. Д-рс.-г.н. (1982), праф. (1985). Скончыў Маскоўскі лесатэхн. ін-т (1951). З 1955 у Ін-це лесу АН Беларусі. З 1957 у Бел.НДІ лясной гаспадаркі (з 1964 нам. дырэктара). Навук. працы па лесазнаўстве, лесаводстве і аднаўленні лесу, мінер. жыўленні дрэвавых раслін і выкарыстанні ўгнаенняў у лясной гаспадарцы.
Тв.:
Применение удобрений в лесном хозяйстве. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСНЕ́ЖНІК (Galanthus),
род кветкавых раслінсям. амарылісавых. 18 відаў. Пашыраны ў Зах. Еўропе, на Каўказе, у М. Азіі, Іране. Трапляюцца ў горных лясах, на высакагорных лугах. На Беларусі часта наз. П. раннеквітучыя расліны (кураслеп дуброўны, пралеска высакародная і інш.); вырошчваюць П. беласнежны (G. nivalis), складкаваты (G. plicatus), Эльвеза (G. elwesii).
Шматгадовыя цыбульныя травы выш. да 30 см. Лісце (звычайна 2) лінейнае. Кветанос з адной паніклай белай кветкай. Размнажаюцца насеннем, якое разносяць мурашкі. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНАЦВЕ́Т, восеннік (Colchicum),
род кветкавых раслінсям. лілейных. Каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і, Іране і на У — да Паўн. Індыі. На Беларусі 1 цэнтр.-еўрап. рэліктавы від — П. асенні (C. autumnale), занесены ў Чырв. кнігу Як дэкар. расліну вырошчваюць П. цудоўны (C. speciosum).
Шматгадовыя клубнецыбульныя расліны з кароткім сцяблом. Лісце лінейнае або шырока-ланцэтнае. Кветкі (1—8) буйныя, рознай афарбоўкі, у некат. відаў паяўляюцца ў канцы лета ці восенню (адсюль назва). Плод — каробачка. Лек., дэкар. расліны. Ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́ АРАШЭ́ННЯ,
зямельныя ўчасткі, якія выкарыстоўваюцца для дадатковай біялагічнай ачысткі сцёкавых вод шляхам фільтрацыі праз глебавыя гарызонты і адначасова для арашэння с.-г.раслін. Ствараюць у комплексе з ачышчальнымі збудаваннямі пераважна на лёгкіх пясчаных і супясчаных глебах і грунтах. На П.а. размяшчаюць звычайна кармавыя культуры: шматгадовыя травы, караняплоды і інш. Арашэнне праводзіцца камунальнымі, вытв. (ад прамысл. і с.-г. прадпрыемстваў), мяшанымі сцёкавымі водамі, якія адпавядаюць аграмеліярац. і сан. патрабаванням і прайшлі папярэднюю мех., хім. ці біял. ачыстку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІГА́МІЯ,
мнагашлюбнасць. У раслін — мнагадомнасць, наяўнасць у аднаго віду адначасова адна- і двухполых кветак на адной ці на розных раслінах у розных камбінацыях (напр., грэчка, дыня, клён, сланечнік, ясень і інш.). У жывёл — адносіны паміж паламі, калі адзін самец апладняе некалькі самак. Уласцівая большасці млекакормячых, некат. птушкам (напр., глушцы, нанду, свойскія куры, цецерукі і інш.), паўзунам (змеі, яшчаркі), некат. беспазваночным (многія насякомыя і інш.). Тэрмін «П.» недакладна ўжываюць для абазначэння мнагажонства і мнагамужжа. Гл. таксама Манагамія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТУ́НІЯ (Petunia),
род кветкавых раслінсям. паслёнавых. 15 (па інш. звестках да 40) відаў. Пашыраны пераважна ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. На Беларусі ў культуры П. гібрыдная (Р. х hybrida). Вядома некалькі садовых форм, у т. л. буйнакветкавая, шматкветкавая, махровая, махрыстая, нізкая.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 90 см. Сцёблы прамастойныя або паўсцелістыя, густагалінастыя. Часта парасткі і лісце ўкрыты валаскамі. Кветкі адзіночныя, шырокалейкападобныя, белыя. ружовыя, ліловыя, чырв., фіялетавыя. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕКТАМІЦЭ́ТЫ (Plectomycetiidae),
група найб. недасканалых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў. 3 парадкі: эўрацыяльныя, анігенавыя, мікрааскавыя. Каля 140 родаў, 250 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 10 родаў, 50 відаў. Большасць сапратрофы, жывуць у глебе і на розных субстратах расл. паходжання, выклікаюць цвіль на харч. прадуктах, пашкоджваюць прамысл. вырабы і матэрыялы, некат. — паразіты вышэйшых раслін, жывёл і чалавека.
Пладовыя целы — клейстатэцыі, радзей перытэцыі. Сумкі хаатычна размешчаныя, шарападобныя з 2—8 спорамі. Вызваленне аскаспор заўсёды пасіўнае. П. выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў і ферментаў.