СВІ́СЛАЦКАЕ КНЯ́СТВА,

удзельнае княства ў складзе ВКЛ на р. Бярэзіна ў 14 ст. Цэнтр — в. Свіслач (цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл.). Адзіны вядомы князь Сямён Свіслацкі ўпамінаецца ў летапісах пад 1349, калі быў пасланы вял. кн. Альгердам разам з князямі Міхаілам, Карыятам і Айкшой у пасольства да татар. Некат. гісторыкі атаясамлівалі Сямёна Свіслацкага з Сямёнам, сынам вял. кн. Яўнута (гл. ў арт. Заслаўскія) або з Сямёнам Ямантовічам (гл. ў арт. Ямантовічы). У 1387 вял. кн. Ягайла перадаў Свіслацкую воласць разам з іншымі землямі ў пажыццёвае ўладанне Скіргайлу. Пасля Свіслач — дзярж. ўладанне.

В.​С.​Пазднякоў.

т. 14, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІЗІ́Ф, Сісіф,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Эола — родапачынальніка племя эалійцаў, будаўнік і цар стараж. Карынфа. Праславіўся сваёй хітрасцю. С. падмануў нават багіню смерці Танатас і закаваў яе ў кайданы (вызвалена Арэсам праз некалькі гадоў, на працягу якіх людзі не паміралі), потым быў адзіным з памерлых, каму ўдалося ўцячы з царства мёртвых — аіда. Калі С. зноў, ужо назаўсёды, трапіў у аід, то быў жорстка пакараны багамі за свае хітрыкі і злачынствы: яго прымусілі бясконца каціць на высокую гару вялізны камень, які, дасягнуўшы вяршыні, кожны раз скочваўся ўніз. Адсюль выразы «сізіфава праца», «сізіфаў камень» — цяжкая, марная, бясконцая праца.

т. 14, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКУ́ПШЧЫК,

прадстаўнік гандл. капіталу, які займаўся скупкай у вытворцаў або перакупкай у контрагентаў вырабаў гарадскіх і дробных сял. промыслаў, прадуктаў сял. і памешчыцкай гаспадаркі для іх перапродажу. Найб. вядомы ў 17—1-й пал. 19 ст., калі развіццё таварнага абароту паглыбілася, а сам вытворца тавараў не меў часу гандляваць на рынку На мануфактурнай стадыі развіцця прам-сці роля С. паменшала, бо С. часта сам станавіўся гаспадаром мануфактуры. На Беларусі функцыі С. выконвалі таксама прасолы, булыні, самавозы-гандляры, «ліцвінкі», шынкары, карчмары. Скупка тавараў з мэтаю перапродажу была адной з крыніц фарміравання купецкіх капіталаў.

В.​В.​Швед.

т. 14, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ochronny

ochronn|y

засцерагальны, абаронны;

znak ~y — гандлёвая марка;

barwa ~a — ахоўная афарбоўка;

ubranie ~e — засцерагальнае адзенне;

okres (czas) ~y — перыяд, калі нельга паляваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

odwrócić

зак.

1. адвярнуць;

odwrócić uwagę — адцягнуць увагу;

2. перагарнуць;

proszę odwrócić kartę — перагарніце, калі ласка, старонку;

3. прадухіліць;

odwrócić niebezpieczeństwo — прадухіліць (адхіліць) небяспеку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mylić się

myl|ić się

незак. памыляцца;

jeśli się nie ~ę — калі я не памыляюся;

~ą mi się te daty — я блытаюся ў датах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

domawiać

domawia|ć

незак.

1. czego дагаворваць што;

gdy ~ł tych słów ... — калі ён дагаворваў гэтыя словы...;

2. komu паджартоўваць з каго; падпускаць кепікі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

uparty

upart|y

упарты;

~y jak osioł — упарты як асёл;

na ~ego — а) у крайнім выпадку; калі ўжо так пайшло;

усімі праўдамі і няпраўдамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Бро́днік ’вярба’ (Касп.). Рус. дыял. бро́дни́к ’вербавы хмызняк’, ’кара вярбы’. Калі гэта не нейкія другасныя формы (параўн. бел. брэд, брэднік, рус. бред, бреди́на вярба’), то пацвярджаецца этымалогія Бернекера, 83, і Фасмера, 1, 210, пра сувязь назв, вярбы (bred‑) з дзеясловам bresti bredǫ ’брадзіць’. Гл. брэд 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васіле́ц ’журавель звычайны’ (КЭС). Параўн. таксама веселе́ц, вэсэ́лык ’журавель шэры, Grus grus L.’ (КЭС). Укр. весе́лик ’назва жураўля, якую трэба ўжываць, калі яны прылятаюць вясной, замест жураве́ль, іначай будзеш жури́тися ўвесь год’ (Грынч.). Такім чынам, васіле́ц < веселе́ц; усё да вясёлы (слав. *veselъ). Назва табуістычная па паходжанню.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)