1. Той, хто есць, мае патрэбу ў харчаванні, або (звычайна з азначэннем) пра чалавека, які выяўляе пэўныя адносіны да яды.
Які я., такі і работнік (з нар.).
2. Той, хто харчуецца дзе-н. або знаходзіцца дзе-н. на харчовым забеспячэнні.
Размеркаваць па едаках.
|| прым.ядо́цкі, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мазгата́ць ’біць, разбіваць, мажджэрыць’, ’грукаць дамагаючыся’ (Нас.). Рус.мозгота́ть ’тс’, ’балбатаць’, ’смактаць, есці’, ’хутка бегаць’, зах.-укр.москота́ти ’невыразна гаварыць, дрэнна вымаўляючы’, моско́та ’няясная вымова’. Да ⁺мозгот, утвораны, як стукот, лёскат, грукат, ад мазга́ць, параўн. славен.серб.-харв.мо̀згати ’ламаць галаву’ (звычайна такія дзеясловы выступаюць у пары: грукаць — грукатаць, ляскаць — лескатаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плава́ ’балота (возера), якое моцна зарасло мохам, а пад нізам — вада’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рус.вялікалук.пла́ва́ ’дрыгва’. Параўноўваюць літ.plovà ’тс’ (Грынавяцкене, тамсама). Звычайнаплаў (гл.), згодна з Талстым (Галетай, Геогр., 172–175), ад *plaviti, *plavati ’заліваць, плаваць’. Сюды ж брасл.плаві́на ’зыбкі дзірван па берагах возера’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самалёт ’цяжэйшы за паветра лятальны апарат з рухавіком і, звычайна, нерухомымі крыламі’ (ТСБМ). З рус.самолёт ’тс’ або адаптаванага польск.samolot ’тс’, што не выключае і самастойнае ўтварэнне ад сам (гл.) і лятаць (гл.), параўн. самапла́ў ’тс’ і заўвагу Бузука: «вельмі прыгожае наваўтварэньне, якое я чуў у Асіпавічах» (Буз., 257), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Інвэ́нцыя, інвэ́ньція ’імкненне што-н. зрабіць, звычайна дрэннае’ (Бяльк.). Ст.-бел.инвенция ’знаходлівасць, вынаходлівасць’ (сярэдзіна XVII ст.) запазычана са ст.-польск.inwenсуja, якое з лац.inventio (Булыка, Лекс. запазыч., 131). У рускай инвенция з 1705 г. таксама праз польскае пасрэдніцтва (Біржакова, Очерки, 363; Фасмер, 2, 130). Семантычныя змены на беларускай глебе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАСКАБО́ЙНЯ,
майстэрня для прыгатавання воску і вырабу з яго рэчаў, пераважна свечак. На Беларусі вядома з 16 ст.Звычайна невял. драўлянае збудаванне з каменнай або цаглянай печчу, у якую ўмуроўвалі кацёл для плаўкі воску. Расплаўлены воск выцякаў па спец. латаку і запаўняў разнастайныя формы. Свечкі рабілі абліваннем або аблепліваннем кнота воскам, працягваннем кнота праз ванну з воскам, адліўкай, прасаваннем. Паводле дакументаў 16—18 ст., васкабойні існавалі ў Полацку, Мінску, Оршы, Слуцку і інш. гарадах, мястэчках, фальварках, манастырах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКкарабельны,
на суднах грамадзянскага флоту насавая надбудова, прызначаная для засцярогі верхняй палубы ад залівання сустрэчнай хваляй, павышэння непатапляльнасці (закрыты бак) і размяшчэння службовых памяшканняў. На палубе бака размяшчаюцца таксама якарныя і швартовыя прыстасаванні. Утоплены ў корпус судна бак (звычайна на палову вышыні) наз. паўбакам. На ваен. караблях бак — насавая частка верхняй (асн.) палубы ад фарштэўня да пярэдняй мачты (фок-мачты) або насавой надбудовы (хадавога мосціка), на якой размяшчаюцца насавая артылерыя, ракетныя ўстаноўкі, а таксама якарныя, буксірныя, швартовыя прыстасаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКТЭРО́ІДЫ (ад бактэрыі + грэч. eidos від),
1) марфалагічна змененыя клеткі клубеньчыкавых бактэрый. Адрозніваюцца ад зыходных бактэрый большымі памерамі, вял. колькасцю глікагену і тлушчу, валюцінавых гранул (унутрыклетачны рэзерв фасфату) і актыўнай фіксацыяй атм. азоту. У адрозненне ад клубеньчыкавых бактэрый, якія развіваюцца па-за раслінай, бактэроіды пранікаюць у тканкі каранёў (звычайна бабовых раслін) і толькі там функцыянуюць.
2) Нерухомыя анаэробныя бактэрыі (палачкі), якія не ўтвараюць спораў. Жывуць у ротавай поласці, кішэчніку і палавых органах чалавека; патагенныя віды выклікаюць вострыя запаленчыя працэсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАБА́Ну архітэктуры,
цыліндрычная або шматгранная (звычайна васьмерыковая) верхняя частка будынка, якая абапіраецца на сцены, слупы, падпружныя аркі, ветразі і завяршаецца купалам або шатром. Бываюць светлавыя (з аконнымі праёмамі, паляпшаюць асветленасць будынка) і глухія (без праёмаў). Барабан — важны элемент кампазіцыі культавых збудаванняў, надае ім дынамічнасць, маляўнічы сілуэт. Пашыраны ў хрысціянскім культавым дойлідстве, у архітэктуры Адраджэння, барока і класіцызму.
Барабаны Успенскай царквы ў вёсцы Чарацянка Гомельскага раёна.Барабаны Петрапаўлаўскага са-бора ў Гомелі (злева), Міхайлаўскай царквы ў Слуцку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАРТЫ́Т (ад грэч. anorthos косы),
мінерал групы палявых шпатаў, Са[Al2Si2O8], крайні член ізаморфнага рада плагіяклазаў. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі сустракаюцца рэдка; звычайна зерні і зярністыя агрэгаты. Колер белы, шэры, зеленаваты. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны да перламутравага. Цв. 6—6,5; крохкі. Шчыльн. каля 2,8 г/см³. Пераважна магматычнага паходжання. Анартыт — пародаўтваральны мінерал горных парод асн. саставу (габра, базальты і інш.), якія трапляюцца на Беларусі ў адкладах дакембрыю. Знойдзены ў некаторых метэарытах. Выкарыстоўваецца ў керамічнай прам-сці.