Га́нак ’ганак’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Сцяшк.), ’прызба’ (БРС), ’веранда’ (Жд. 2). Ст.-бел. (з XVI ст.) кганокъ, кганекъ, ганокъ (гл. Булыка, Запазыч., 147). Укр. га́нок, рус. дыял. га́нок. Запазычанне з польск. ganek (а гэта з ням., дакладней, с.-в.-ням. ganc, ням. Gang). Гл. Булыка, там жа; Фасмер, 1, 392; Слаўскі, 1, 254.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарбу́ша ’рыба гарбуша’ (БРС), укр. горбу́ша. Новае запазычанне з рус. горбу́ша ’рыба гарбуша’. У рус. мове гэта слова вядома ўжо ў слоўніках канца XVIII ст. Паводле Шанскага (1, Г, 130), гэта слова ў рус. мове з’явілася спачатку ў далёкаўсходніх дыялектах. Назва дадзена рыбе за вялікі горб, які вырастае ў самцоў. Гл. Шанскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гла́сны (гіст. назва) ’гласны’ (назва пасады) (БРС), укр. гла́сний ’тс’ (Грынч.). Запазычанне з рус. мовы: рус. гла́сный (назва пасады, якая з’явілася ў 1785 г.: гласный ’член гарадской думы’; гл. Шанскі, 1, Г, 91). У рус. мове, паводле Шанскага (там жа), утварэнне на базе ст.-рус. гласьныи ’той, што мае голас’ (ад ст.-слав. гласъ ’голас’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глы́ба ’глыба’ (БРС). Слова вядома толькі ў рус. і бел. мовах (гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 160). Паводле Трубачова (там жа), роднаснае слову *glyza (гл. глы́за). Ранейшая версія (роднаснасць з лац. glēba ’ком зямлі’), якую прапанавалі Брандт, РФВ, 22, 119; Бернекер, 1, 310; Фасмер, 1, 147, не вельмі верагодная, паколькі тут назіраецца неаднолькавы вакалізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзіця́ ’дзіця’ (мн. л. дзе́ці). Рус. дитя́ (де́ти), укр. дитя́ (ді́ти), польск. dziecię, чэш. dítě (děti), балг. дете́ і г. д. Прасл. *dětę ’дзіця’, *děti ’дзеці’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 13), *dětę звязана з *dojiti ў значэнні ’ссаць, смактаць’ (гл. там жа крытычны агляд іншых версій). Фасмер, 1, 516; Бернекер, 1, 196; Траўтман, 51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каўшы́н ’збан’. Іменна ў такой форме гэта лексема сустракаецца ў некаторых бел. гаворках (агляд гл. у Лаўчутэ, Сл., 39). Гэта запазычанне з літ. мовы мае крыніцай літ. формы *kaušinas, *kaušynas ’вялікі збан’ (у аснове ляжыць форма kaušas ’коўш’). Гл. Лаўчутэ, там жа; Фасмер, 2, 397–398. Такім чынам, формы тыпу кадшый трэба разглядаць як зыходныя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бамбу́к. Рус. бамбу́к, укр. бамбу́к. Слова, вядомае ў многіх мовах (англ. bamboo, франц. bambou, гал. bamboe, ісп. bambú, ням. Bambus і г. д.). Першакрыніца — інданезійская мова. Фасмер, 1, 120; Локач, 18; Клюге, 47; падрабязна MESz, 1, 235. Паводле Шанскага, 1, Б, 30, непасрэднае запазычанне з новалац. Bambuc (там і іншае тлумачэнне некаторых дэталей запазычання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бача́жына ’азярцо сярод грудка’ (Яшкін). Можна параўнаць з рус. дыял. бача́га ’лужына’ (алан.), бочага (СРНГ), бача́г, бача́к вір, глыбокае месца ў рацэ, ручаі’ (ярасл.). Але паходжанне гэтай групы слоў няяснае (гл. Фасмер, 1, 138). Фасмер (1, 202), Шанскі (1, Б, 179) тлумачаць рус. форму боча́г(а) ад моча́г, мо́крый (гл.; там і літ-ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малідава́цца 1 ’адзначацца’ (смарг., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 24), з ням. sich melden ’прадстаўляцца’, melden ’паведамляць, дакладваць’. Відаць, хутчэй з польск. meldować się ’адзначацца’.
Малідавацца 2 ’мучыцца, перажываць цяжкасці’ (лід., Сцяшк. Сл.). Няясна. Відавочна, узыходзіць да ням. разм. malade ’хворы’, якое з франц. malade ’тс’, maladie ’хвароба’, ’страсць, манія’, maladif ’хворы, нягеглы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мэма 1 ’няўдачнік, маўчун’, ’гультай’ (ігн., барыс., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mėmá, mėmė́ ’зявака, маўчун’ (Грынавяцкене і інш., Liet. term., 183).
Мэма 2 ’вош’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mū̃mas ’вош’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 83).
Мэма 3 ’баба, якой палохаюць дзяцей’ (РБС₂, 1, 76). Балтызм. Параўн. літ. mėmė́ ’ціхі, павольны, маўклівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)