вагаўшчы́к, ‑а, м.
Той, хто займаецца ўзважваннем або наглядае за ўзважваннем. Прыземісты вагаўшчык дакладна заносіў у сшытак колькасць узважаных скрыняў. Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валаво́днік, ‑а, м.
Разм. Той, хто валаводзіць, зацягвае вырашэнне якой‑н. справы. Добры народ — валаводнікаў не церпіць у сваім асяроддзі... «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заўважа́цца, ‑аецца; незак.
1. Назірацца, адчувацца. За Толікам даўно ўжо заўважаўся той грэх, што называецца маною. Ляўданскі.
2. Зал. да заўважаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да́чнік, ‑а, м.
Той, хто жыве, адпачывае летам на дачы 2. З горада сюды прыязджаюць дачнікі, каб дыхаць сельскім паветрам. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяду́ля, ‑і, м.
Разм. Ласк. да дзед 1 (у 1 і 2 знач.). — Перавязі, дзядуля, на той бок, — папрасіла Наташа. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
монакульту́ра, ‑ы, ж.
Спец. Вырошчванне на працягу многіх гадоў адной і той жа сельскагаспадарчай культуры на адным і тым жа ўчастку.
[Ад грэч. mónos — адзін і слова культура.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мудраге́ль, ‑я, м.
Разм. Той, хто мудрагеліць, хітруе. — О, бач, мой сынок, мудрагель які стаў! Задачу нялёгкую ты мне задаў... Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падка́зчык, ‑а, м.
Той, хто падказвае. Саша не звярнула ўвагі на гэтую акалічнасць, бо падказчыка больш не існавала для яе. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падма́ншчык, ‑а, м.
Той, хто падманвае каго‑н. Падманшчыкі вы, хлусы... — недаверліва сказала .. [Таня], зазіраючы ў калодзеж. — Хіба ўдзень зоркі ўбачыш? Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палітрабо́тнік, ‑а, м.
Палітычны работнік; той, хто вядзе палітработу. У грамадзянскую вайну на франтах супраць Дзянікіна і Урангеля.. [Кавалёў] быў палітработнікам. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)