махіна́цыя, ‑і, ж.
Несумленны спосаб дасягнення чаго‑н.; махлярства. Дзеда Талаша, не гледзячы на ўсё старанне і на розныя махінацыі, як напрыклад, арышт Панаса, ніяк не ўдаецца злавіць. Колас. Каб атрымаць прэмію, Галаўня пайшоў на махінацыю: падаў даведку, што дарогу закончылі раней тэрміну. Гроднеў.
[Ад лац. machinatio — хітрыкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму. Сцяпану вельмі хацелася б патанцаваць з Маяй, але ён не мог дазволіць сабе так сваволіць і дзяцініцца, як гэта рабочая моладзь. Дуброўскі. — Ах, каб цябе, — злавалася старац, — дваццаць гадоў мае, а дзяцініцца... М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драбаві́к, ‑а, м.
Паляўнічае ружжо для стральбы шротам. [Палкоўніка і афіцэраў] канваіравалі каля дваццаці чалавек з вінтоўкамі, з драбавікамі. Лынькоў. Там, пасля нарады з паняй Авялінай, ён [пан Булыга] узброіўся драбавіком і ўсю ноч, як прывід, снаваў па маёнтку — баяўся, каб даўгінаўцы не пахадзілі каля яго будынкаў з запалкамі. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмаскі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Зняць (знімаць) маскіроўку; паказаць (паказваць) праціўніку што‑н., парушыўшы маскіроўку. Байцы прамоклі да ніткі, але кастроў разводзіць Ермакоў не дазволіў, каб не дэмаскіраваць брыгаду. Мележ. — Сваім стрэлам вы дэмаскіравалі нас і тым самым зрабілі злачынства. Сабаленка.
[Ад фр. démasquer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэфілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Урачыста ісці, праходзіць (на парадах, дэманстрацыях і пад.).
2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца. Каб не людзі з вінтоўкамі, якія дэфіліравалі па вуліцах і талакой стаялі ў кожным двары, можна было б падумаць, што вёска жыве звычайным, неваенным жыццём. Навуменка.
[Ад фр. défiler — праходзіць чарадой.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́длы, ‑аў.
Уст. Малітва. Маліўся дзядзька з тым разлікам, Каб кончыць модлы каля дома. Колас. Часамі .. [дзед] проста выдумляў свае ўласныя модлы, у якіх ад царкоўна-славянскай мовы не заставалася і знаку. Лужанін. // Моцная просьба, маленне. Зямля беларуская, сонечны край, Начуй нашы модлы любві! Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Нагнаць страху, напужаць. Здавалася, што.. і бомбы рвуцца несапраўдныя, і кулямёты лапочуць толькі для таго, каб нарабіць траскатні і нажахаць нас. Сабаленка. [Салавей:] — Нажахаем мяцежнікаў, закруцяцца яны, як шкурат на агні, тады лёгка будзе прарвацца нашым часцям. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
найле́пшы, ‑ая, ‑ае.
1. Самы лепшы. Рэч найлепшай якасці. □ Розум — найлепшае багацце. Прыказка.
2. у знач. наз. найле́пшае, ‑ага, н. Самае лепшае. Марыць аб найлепшым. □ Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, ператвараць яе паводле сваіх уяўленняў аб найлепшым. Карпаў.
•••
Усяго найлепшага — развітальнае нежаданне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́ргія, ‑і, ж.
1. У старажытных народаў — рэлігійныя абрады, звязаныя з культам багоў віна і вінаробства (Дыяніса і Арфея — у Грэцыі, Вакха — у Рыме).
2. перан. Разгульнае, разбэшчанае баляванне. П’янкі, оргіі нібы знарок выдуманы, каб глушыць, таптаць тое прыгожае, што ёсць у душы. Навуменка.
[Грэч. órgia — тайныя абрады.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о-го-го́, выкл.
1. Вокліч, які выказвае захапленне, здзіўленне. О-го-го, брат! — дзядзька кажа: Цяпер зіма напэўна ляжа! Колас.
2. Вокліч, якім пераклікаюцца, каб знайсці або не згубіць адзін другога ў лесе, гаі і пад. «О-го-го!» — гукае нехта ў лесе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)