mention2 [ˈmenʃn] v. успаміна́ць, зга́дваць;
it’s worth mentioning ва́рта сказа́ць;
mentioned above аб чым ішла́ гаво́рка вышэ́й
♦
not to mention не гаво́рачы/не ка́жучы ўжо пра;
don’t mention it infml калі́ ла́ска (у адказ на падзяку)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
pray [preɪ] v. малі́цца; прасі́ць;
pray (to God) for smth./smb. малі́цца аб чым-н./кім-н.;
Let us pray for peace. Давайце памолімся за мір;
They went to the mosque to pray. Яны пайшлі памаліцца ў мячэць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
remind [rɪˈmaɪnd] v.
1. (about/of) напаміна́ць, рабі́ць напамі́н;
I must remind you of your promise. Я павінна напомніць вам аб вашым абяцанні
2. : remind smb. of smb./smth. нага́дваць каму́-н. каго́-н./што-н.; выкліка́ць успамі́ны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
witness2 [ˈwɪtnəs] v.
1. быць све́дкам, ба́чыць на свае́ во́чы;
witness the accident быць све́дкам ава́рыі
2. law завяра́ць (дакумент, подпіс)
3. law (to) быць до́казам, све́дчыць;
witness to the truth of statement све́дчыць аб пра́вільнасці зая́вы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
марафо́н
(гр. Marathon = назва паселішча ў Грэцыі)
спаборніцтвы на звышдалёкіх дыстанцыях, напр. у лыжным спорце (50 км), па бегу (42 км 195 м) і інш.; названы ў памяць аб элінскім воіне, які прыбег у Афіны з мястэчка Марафон з весткай аб перамозе над персамі (490 г. да н.э.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ду́мацца, ‑аецца; безас. незак.
1. Уяўляцца ў думках; здавацца. Не то сніцца, не то думаецца Агею пра тое страшнае, што здарылася з ім у асеннюю раніцу. Крапіва. [Любе] думалася, што з кожнага акна на яе паказваюць пальцамі. Чорны.
2. Аб стане роздуму, разважання, абдумвання чаго‑н. [Косцік] любіць марыць у адзіноце. Тады неяк лёгка і раздольна думаецца. С. Александровіч. Дзе ўзяў бацька ключ, каб адамкнуць хату — аб гэтым не думалася. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невядо́масць, ‑і, ж.
Кніжн.
1. Уласцівасць і стан невядомага (у 1 знач.). З горкай трывогай .. [Ракуцька] падумаў аб невядомасці той будучыні, якая раней ужо здавалася яму зусім яснай. Чорны.
2. Адсутнасць звестак, ведаў аб кім‑, чым‑н. Невядомасць цягнулася трое сутак. Краўчанка. Многа было розных чутак, сумных і радасных, але ўпэўнена ніхто нічога не ведаў, і гэтая невядомасць была найвялікшай пакутай. Шамякін.
3. Сціплае, непрыкметнае існаванне. Жыць у невядомасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пака́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Прызнаць сваю віну, памылку перад кім‑н. [Пніцкі:] — [Паўлючок] напісаў падлог на .. Галіну. І цяпер сам усё як мае быць расказаў, пакаяўся. Чорны. Шаройка расказаў аб усім шчыра, успомніў і статак, прызнаў сваю віну і пакаяўся. Шамякін.
2. Усвядоміўшы сваю памылку, пашкадаваць аб зробленым. Цяпер я пакаяўся, што не падаўся на бальшак, дзе мог пад’ехаць іш падарожнай машыне. Якімовіч.
3. Прызнацца ў сваіх грахах, паспавядацца ў царкве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэчаі́снасць, ‑і, ж.
1. Тое, што сапраўды існуе; рэальнасць. Тое, аб чым Тапурыя марыў, стала рэчаіснасцю. Самуйлёнак. І гэтая школа, і гэтыя Быганы, аб якіх ён ніколі раней не чуў, уплятаюцца ў яго жыццё, уяўляюцца ў тых няясна прывабных тонах-абрысах, што такія прыгожыя здалёк, але ніколі не супадаюць з рэчаіснасцю. Колас.
2. Аб’ектыўныя ўмовы жыцця людзей. Наша савецкая рэчаіснасць. □ Творы Крапівы білі з гнеўнай сілай па панскай рэчаіснасці. Таўлай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСУ́ДЖАНЫ,
асоба, у адносінах да якой судом вынесены прыгавор аб прызнанні яе вінаватай у злачынстве і назначана мера пакарання. У адпаведнасці з заканадаўствам асуджаны нясе абавязкі і карыстаецца правамі грамадзяніна з некаторымі абмежаваннямі, ступень якіх вызначаецца прыгаворам і залежыць ад рэжыму і ўмоў адбывання пакарання.
т. 2, с. 61
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)